Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На працягу доўгай i цудоўнай вясны, ад часу вызваленьня зь вязьнiцы, запраўды адпачыў i разгледзеўся, дый сямейны вузел завязаў. Праўда, адпачыў мо й малавата. У Падгайскага ўлегцы не хадзiў. Але якраз тая рэгулярная праца ў вагародзе й на полi ды добрыя харчы вярнулi да поўнага росквiту зьняможаны вязьнiцай арганiзм, праясьнiлi галаву й далi некаторую жыцьцёвую пэрспэктыву. Аграном шчодра аплацiў за помач, а гэта выклiкала не абы-якое адабрэньне бацькi.

Ужо зусiм крытычным вокам, як нiколi раней, прыглядаўся Янук мясцовым людзям, асаблiва старэйшым зь Лiтоўцаў, уважна трымаў руку на пульсе жыцьця. Часта праводзiў гутарку i зь дзедам Якубам, i з Паўлоўскiм, i з Уладзiмерам Пятухом, i Захаруком, i з Вульлянай, дый цi мала яшчэ зь кiм. Уроджаны iнтэлект i ўжо немалая жыцьцёвая практыка памагалi разважаць, ацэньваць, на нейкую мерку дапасоўваць. Згодна старое праўды, — хочаш гаварыць, то ўмей слухаць, — Янук уважна слухаў i даваў сялянам розныя пытаньнi. I тыя самыя людзi, што некалi перад ягоным падарожжам у сьвет з роднае хаты выдавалiся яму нехлямяжымi ў думках, нянадта кемлiвымi, цяпер, быццам асьвечаныя ягонай, Януковай, празорлiвасьцю, зьявiлiся перад iм зусiм накшымi, разумнымi, асьцярожнымi, глыбока практычнымi, наскрозь пранiтаванымi народнай мудрасьцю.

Праз усе гутаркi пракiдваўся чырвонай нiткай вялiзны жах перад бальшавiцкай пошасьцю, якая з усходу зноў залiвала вайной вынiшчаную краiну. Жах выяўляўся дрыжачым голасам, буйной сьлязой па загубленай раднi цi блiзкiх людзёх, або грубай i няўпрыгожанай лаянкай пад адрасам калгасных цiвуноў i самога «айца народаў». Жах падсычваўся безнадзейнасьцю, што вынiкала iз слабасьцi сiлаў, каб паўстрымаць пошасьць, што нясла сьмерць спакойнаму й плённаму, з Божай помачай, сялянскаму жыцьцю. I ў збалелых сялянскiх грудзёх заглохлi песьнi. Ня маючы ратунку ад чужой пошасьцi, Беларус Бога на помач клiкаў. Каб уратавацца ад бальшавiцкiх варвараў, Бога клiкалi на помач больш як чвэрць стагодзьдзя. А калi натоўп мiлiёнаў гналi ў шырока адчыненую пропасьць зямнога пекла, Бог, як людзям здавалася, сядзеў недзе як той каменны Сфiнкс, на модлы не адказваў.

Жах вiдаць быў ня толькi на баразнаватых тварах старэйшых, якiм ужо недалёкая будучыня калгасны прыгон несла. Трывожылiся й вясковыя дзяцюкi, як кавалёў Лёнька, Уладзiк i Стась Зянькевiчы, дый больш дзясятка iншых, — усе, што падрасьлi падчас вайны. Падазравалi, што ў недалёкай будучынi кастлявая заграбастая ведзьма можа iх на агнявую лiнiю паслаць. Думаючы пра нявучаных вясковых дзяцюкоў, шматлiкiх сваiх аднагодкаў, Янук параўноўваў iхную сытуацыю iз сваей. Яму ясна вiдаць было тое, чаго яны ня бачылi: патрэба сьведамага й зарганiзаванага змаганьня супраць варожай пошасьцi. Сьведамага змаганьня за свае й народныя, Богам даныя правы, насамперш за волю, узвышае чалавека, дае яму гонар i годнасьць, прыблiжае яго да самога Тварца, што навучаў сваiх вучняў дабро й любоў пашыраць i iз злом змагацца. Нясьведамасьць паралiжуе ўсё шляхотнае, забiвае чалавечую душу, робiць нявольнiкам i ўгнаеньнем для чужых.

Нясьведамыя людзi былi бездапаможнымi не iз свае вiны. Калi-б яны й пайшлi змагацца, дык пэўне-ж пад нейкiм прымусам i хутчэй усяго супраць некага цi нечага, — прыкладна супраць зьненавiджаных калгасаў, чымся за нешта, як усьведамлёную патрэбу вольнасьцi й незалежнасьцi народу. I хоць ты залiвайся сьлязьмi, а што зробiш? Усе гэтыя дзяцюкi патрэбныя Беларускай Незалежнiцкай Партыi для змаганьня з бальшавiзмам i ўсiмi iншымi ворагамi iдэi незалежнае Беларусi. Ды спрабуй ты iм гэту патрэбу вытлумачыць, або давесьцi, што толькi змаганьнем могуць здабыць права жыць i выжыць. Скарэй качаргой месяц дастанеш, чым такое табе ўдасца. Што сказаў-бы на такую патрэбу Стась? Стась, бамбiза эгэ! Вырас вунь якi, а ў галаве цьма, цi, — як людзi казалi, — вырас аж пад неба, а дурны як трэба. Янук аж разрагатаўся, падумаўшы што сталася-б, калi-б спрабаваў усьведамляць Стася. Адылi доктаравага бамбiзу, ужо бяз бурбалкi пад носам, пагоняць на «даёш Берлiн»! А там… круцi, ня круцi, а трэба памярцi. Матка Боская, вось сытуацыя! I Стась, i Ўладзiк, i Лёнька, i iншыя, усе яны — «пушечное мясо». Пойдуць у мясарубку адно таму, што ў iхных галовах пуста. А колькi-ж такiх, як яны, у Беларусi? Магчыма, бальшыня.

Пры такiх разважаньнях шчодра пацяклi ў Янука сьлёзы. Бачыш надыходзячую катастрофу й нiяк адхiлiць яе ня можаш. У такi момант Янук намагаўся ўявiць адваротнае: калi-б ён ня бачыў усяго, што бачыць, не ўсьведамiў-бы вялiкае апокалiптычнае трагэдыi народнай, не балела-бы яму сэрца. Сума сумарум Стасевых цярпеньняў будзе куды меншая, чымся Януковых. Калi пры тым «даёш Берлiн» Стась не дабярэцца да райхстагу й загiне, дык што-ж? Чалавеку адно жыцьцё дадзена й можа лепш пражыць яго з найменшым цярпеньням. А яму, Януку, апроч фiзычнага трэба будзе пераносiць яшчэ й духовыя мукi, бо ён, як некалi той Мiцкевiч казаў, цярпеў за мiлiёны. Пэўне-ж, у вялiкай роспачы сваей спадзяваўся Янук, што такое цярпеньне прыблiзiць яго да Бога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x