Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад грукат цягнiка, упоцемку цяклi па Януковым твары сьлёзы. I прыгадалася яму слабодзкая царкава, побач з Дуняй вялiкодная служба. З прычыны ваеннага становiшча, пачалася яна на золаку. Ля яго стаяла прыгожа апранутая, мiлая дзяўчына. Сярод пярэстых хустак, сьвяточных сьвiтак, пры цудоўным сьпеве аж двух, на зьмену, хораў, як нiколi раней адчуваў блiзкасьць Дунi. Вязьнiца зрабiла сваё. Дуня не адказала яшчэ на тое важнае пытаньне.

У царкву, здавалася, сабралася ўся вялiкая ваколiца. Грамада запоўнiла ўсе куты прасторнай сьвятынi й вылiлася пераз галоўныя дзьверы на двор. Над адтаенымi нiвамi, у акампаньямэнт малiтвам i сьпевам, гiмнам вясьне ўзьнялi сьпеў жаўранкi. Яшчэ пакуль сонца на ўсходзе чырвоным клубком выкацiлася з-за грабяня Гаравацкае пушчы, народ у царкве намагаўся даць праход царкоўнай працэсii, што павольна, iз iконамi й харугвамi, i хвалой Новаўскросламу iшла да дзьвярэй. Пад сьпевы хору, за крыжам, харугвамi iконамi й сьвятарамi вылiлася з царквы на двор рака людзей. Урачыста весьцiў пра вялiкае здарэньне гучны звон з шэрай, ужо пешчанай праменьнямi ўзыходзячага сонца, вежы. Некалi руплiвыя вернiкi схавалаi яго ад бальшавiцкiх бязбожнiкаў. I ўжо ня першы раз ад часу аднаўленьня абвяшчаў ён людзям вялiкую радасьць:

Хрыстос iзь мёртвых уваскрос,
бiм-бам-бом,
сьмерцяю сьмерць паканаў,
бiм-бам-бом,
i тым, што ў магiлах,
жыцьцё дараваў.

Вялiкодны трапар паўтараўся часта падчас сьвятое лiтургii. Перад шчодрым золатам полымя нязьлiчоных сьвечак маестатычна выглядалi райскiя вароты.

Сьмярцяю сьмерць паканаў…

Раптоўна нахлынулi гарачыя сьлёзы, нехта кляшчамi сьцiснуў сэрца. Полымя сьвечак то зьлiвалася ў суцэльный пажар, то дробнымi iскрамi рассыпалася ў тысячу кiрункаў. У гэны момант якраз надта ўзьнёсла й цудоўна сьпяваў хор, асаблiва тэнары i, як саказаў-бы нейкi цынiк, яшчэ больш раськiс Янук. Левай рукой ён намагаўся выцерцi гарачыя сьлёзы. Няёмка перад Дуняй. А зь iншага боку, — калi нельга памалiцца й паплакаць у Доме Божым, дык дзе тады? Дунiна спацеўшая далонь сьцiснула Янукову й тады хлопцу здалося, што дзяўчына дрыжэла.

— Янучок, мiленькi, пiрастань.

Яна сказала выразна, нахiлiўшыся да вуха. Павярнуўшы галаву направа, празь сьлёзы Янук спасьцярог журботна-спачувальныя васiлькi.

— Сягоньнiка вялiкая радасьць. Хрыстос уваскрос i трэба цешыцца.

Згода.

Служба зацягнулася масай прычасьнiкаў. Калi Янук i Дуня, узяўшы пасьвечаную сьвянцонку, пацалавалi крыж i выйшлi са сьвятынi, ужо даволi паднялося й весела ўсьмiхалася вернiкам маладое сонца. Па дарозе ехалi каляскi, групамi йшлi людзi. У левай руцэ Янук трымаў вузялок з чыстага, вышыванага яшчэ гаротнiцай маткай, ручнiка. Сьвянцонка складалася iз жменькi надта цэннай цяпер вайной солi й паўтузiна чырвоных, шалупiньнем цыбулi маляваных яек. Дзесьцi ўдома бацька й Мiкола ўжо даглядалi гаспадарку й будуць чакаць на яго й сьвянцонку. У мiску iзь сьцюдзёнай вадой уложыцца адно пасьвечанае яйка, а пасьля ўсе яны памыюцца «у чырвоным яйку», каб румянымi й здаровымi быць. Пахрыстосуюцца, адзiн аднаго значыцца ў вабдымкi возьмуць, пацалуюцца. За рознымi прысмакамi застаўлены стол сядуць. Разгаўляцца.

Побач задуманага Янука, пад сымфонiю жаўранкаў, шпакоў, адгалоскi сабачага гаўканьня зь вёсак, спакойна тэпала Дуня.

— Янучок.

Сказала цiха, ледзь пачуў. Вочы iх сустрэлiся. У Януковай галаве ўсё яшчэ пералiвалiся, славiлi Хрыста бесканечна мiлагучныя царкоўныя мэлёдыi.

— Янучок, — паўтарыла дзяўчына.

— Ага. Што?

— Я думала пра тое.

У голасе ейным адчувалася нешта важнае.

— Пра што? — не адразу дадумаўся Янук.

— Што ты мне ў школе прапанаваў.

Цяпер хлапец усьведамiў вялiкую вагу таго, што зараз мела стацца. Ён запаволiў крок, уважна зiрнуў на Дунiн рапраменены тварык, затрымаўся на памастацку аформленых пунсовых шчоках i поўных вуснах. Вось неўзабаве, — ужо паскорыла ход сэрца, — адчыняцца гэтыя мiлыя вусенкi, каб язык мог зрабiць гукi, ад якiх будзе залежыць Янукова будучыня.

— I? — здолеў Янук вымавiць, iз стрыманым дыханьнем, адну адзiнокую лiтару.

— Пайду за цябе, Янучок мiленькi.

У вачох-васiлькох жыўчыкi бегалi.

Сытуацыя, у якой апынуўся Бахмач, была ўнiкальная. Доўга чакаў адказу. А адказ так, — хто там мог ведаць? — рэдка пачуеш, можа раз у жыцьцi. Як-жа на яго рэагаваць?

— Дунечка, мая дарагая!

Янук схапiў яе ў абдымкi. Зiрнуў у вочы, дзе знайшоў пацьверджаньне. У сымфонii раньняй вясны, на вялiкоднае раньне, на абочыне гасьцiнцу й на вачох вернiкаў, што вярталiся з царквы, нараджалася новае жыцьцё. Янук прылiп да поўных пунсовых вуснаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x