Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты-ж сам, здаецца, разумееш сытуацыю. Важна, што цяперака гарачы гiстарычны момант: бачыш, што Немцы падаюць, а заходнiя алiянты даўно высадзiлiся ў Нармандыi й Немцы адступаюць у Францыi на цэлым фронце. А тутака бальшавiкi ўжо пачынаюць цi скора пачнуць летнюю афэнзыву. Скора зьмятуць зь Беларусi ўсё Гiтлерава войска. А мы? Мы мусiм прадаўжаць змагацца з маскоўскiмi акупантамi, маючы свае базы ў лясох i ўсюды, куды нашы караткаватыя рукi сягнуць могуць. I мы мусiм мець нейкую гiстарычную й маральную ды легальную аснову, значыцца за намi мусiць стаяць голас народу. Гэта ўсё адно з другiм вяжыцца. I хоць за стрэламi гарматаў i ваенным гулам можа нейкiя народы й не пачуюць голас беларускага народу, прадстаўнiкi якога цяперака зьбяруцца на кангрэс у Менску, важна, што мы, сыны й дочкi гэтага народу пачуем яго й самi выкажымся. А я пэўна, што на кангрэсе наш народ выкажыцца ўва ўсiх прынцыповых пытаньнях, якiя адносяццада нашай палiтычнай сытуацыi й аформiць нейкую базу, на каторай мы зможам стануць у будучым змаганьнi за незалежнасьць Беларусi.

Янук заўважыў, што звычайна спакойны Падгайскi гаварыў хутка, з натхненьнем, як-бы хацеў канчаткова закончыць палiтычную адукацыю юнака, што даваў яму, калi меў час, цэлую вясну, калi Янук працаваў у яго.

— Коратка гаворачы, братка, — закончыў аграном, — кангрэс ёсьць афармленьнем думак, iмкненьняў, спадзяваньняў i палiтычных плянаў беларускага народу, сьцьверджаньнем ягоных адвечных, Богам даных правоў, на самастойнае жыцьцё. Кангрэс склiкаюць ня Немцы, Палякi цi Маскалi, а мы самi. На яго паедуць найбольш перадавыя й адданыя народу сыны й дочкi Беларусi й будзь пэўны, што яны парупяцца сказаць i зрабiць тое, што трэба. Калi можа ня скажуць абсалютна ўсяго, што трэба было-б, дык скажуць i зробяць самае галоўнае. А гэта надта важна для нас i яшчэ важней будзе для тых, што пасьля нас прыйдуць. Кумекаiш?

I ў часе таго, як паднечаны такой весткай Янук слухаў агранома, якi матываваў патрэбу склiканьня кангрэсу й гаварыў пра яго значэньне, Янук ужо ўяўляў сябе ў Менску. Дзесьцi там, у паперах будзе запiсаны й ягоны голас як аднаго з прадстаўнiкоў ад Гацкае воласьцi, якi, ведама-ж, выкажа й жаданьнi абсалютнае бальшынi жыхароў тае маленькае часткi бацькаўшчыны.

I прыгадалiся яму першыя радкi вершу, якiм некалi дэбютаваў як паэт на сьвяце ўгодкаў 25-га Сакавiка ў Гацях:

Сакавiк ладзiць слаўнае веча,
а ў тэатры гудзе, бы ў вульлi,
пазьяжджалiся зблiзку й з далечы
пасланцы беларускай зямлi.

Цяжка было Януку асвоiцца з думкаю, што i ён возьме ўдзел у такiм гiстарычным зборы. Прыгадаў, як калiсьцi зь вялiкай цiкавасьцю даведаўся ад настаўнiкаў пра Першы Ўсебеларускi Кангрэс, як хваляваўся, чуючы, што нарэшце беларускi народ, пасьля пару стагодзьдзяў Гальготы, знайшоў сiлы, палiтычны розум i мудрасьць, каб паслаць сваiх прадстаўнiкоў у Менск, якiя ня гледзячы на розную злыбяду з боку ворагаў, на правакацыi, на збройную сiлу, пасьля доўгiх разважаньняў пра долю свайго народу, палажылi такiя салiдныя асновы для свайго вольнага дому, а пасьля й абвесьцiлi вольную й незалежную дзяржаву — Беларускую Народную Рэспублiку. I прыгадваў далей Янук як, слухаючы таго-ж настаўнiка-патрыёту, — якi й сам з дрыжачым ад хваляваньня голасам апавядаў, як наляцела з усiх бакоў нячыстая хэўра, каб раськiдаць фундамант пачатага беларускага дому, — балела яму сэрца й сьлёзы залiвалi вочы. I вульканам кiпела злосьць. Найбольш нясьцерпным было ўсьведамленьне бясьсiльнасьцi. Яшчэ поўбяды, каб гэта была бясьсiльнасьць адно ягоная, Янукова. Але з гэных лекцыяў гiсторыi ясна вiдаць было, што бясьсiльным быў цэлы народ. Якая ў такой сытуацыi цана адно самой дэклярацыi пра незалежнасьць?

Зь лекцыяў гiсторыi ў школе й чытаньня мастацкае гiстарычнае лiтаратуры Янук ведаў, што незалежнасьць народу й самастойнасьць дзяржавы здабываецца крывёю, ахвярамi, мукамi, цярпеньнямi. Беларусь мусiла-б мець свакго ваеннага волата нейкага Калiноўскага, што згуртавваў-бы ўсе перадавыя сiлы, паставiў-бы на ногi армiю ўзброеных i добра кiраваных людзей. Толька тады льга было-б прагнаць Наскалёў i Палякаў у свае загарадкi, ачысьцiць родную зямлю ад паразiтаў i злыдняў ды аддаць уладу ў рукi разумных i дбайлiвых пра дабро народу людзей, каб зазьзяла на пагвалчаных i прасякнутых прыгонным потам i нявiннай крывёю нiвах так жаданая дый нiколi, здавалася, недасяжная вольнасьць.

I далей Янук разважаў параўнаньнямi. Тыя ў сямнаццатым годзе зьехалiся на кангрэс i хаця разагналi iх бальшавiцкiя цiвуны, пасьля сабралiся ў чыгуначнай майстроўнi, выбралi Раду Беларускае Народнае Рэспублiкi, што пасьля й абвесьцiла незалежную дзяржаву. Езавiтаў, як гаварылi на тых самых лекцыях гiсторыi, спрабаваў арганiзаваць войска, але яму не ўдалося шмат зрабiць, проста часу не хапiла. Усё-ж Беларусы тады змаглi палажыць хоць фармальныя падвалiны пад незалежнасьць. А цяпер? Ведаючы азьвярэлых гiтлераўцаў, што могуць зрабiць на кангрэсе ў Менску цяперашнiя прадстаўнiкi, у тым лiку й ён сам? Беларуская Цэнтральная Рада iснуе з ласкi Немцаў. Нялюдзкi акупант, каторы агнём i зброяй вынiшчыў столькi беларускiх вёсак, жыўцом спалiў так шмат нявiнных людзей, цi-ж гэты акупант будзе лiчыцца зь нейкай свабодна выказанай народнай воляй?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x