Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янук падумаў.

— Вошы, — адказаў.

Дуня спынiлася перад iм, доўга глядзела яму ў вочы й здалося хлопцу, што па сур'ёзным дзявочым твары сьлiзнуў прамень усьмешкi ды з пашкадаваньнем пазiралi на яго вочы-васiлькi.

— I яшчэ што?

— Ну многа чаго, — сказаў абыякава.

Дуня адыйшлася, спынiлася пры вакне й маўчала. Зноў вызiрнула недзе з-за хмары сонца i арэолам асьвяцiла ейныя пышныя валосы.

— Я ня ведаю, Янук Бахмач, — пачаў салодзенькi, крыху грымасьлiва-дакорлiвы голас, — чаму вы гаворыце толькi пра фiзычныя нявыгады. А што-ж пра вашы духовыя перажываньнi? Паэт! Вы-ж павiнны былi глыбока й шмат перажываць i думкi вам дакучалi пэўна ня менш чым недахоп хлеба й чыстага паветра. Пра гэта я хацела пачуць.

Янук зьбянтэжыўся. Як яна зручна падлавiла яго. Сказаць ёй, цi не? Цяпер добры час, але цi мэтазгодна?

Янук устаў.

— Вiншую. Маладзец. I добра мяне падлавiла. Калi так дзяцей вучыш, дык настаўнiца зь цябе добрая.

— Дзякую, Янук Бахмач, — сур'ёзна ранейшым настаўнiцкiм тонам прадаўжала Дуня. — Усё-ж… Зможаце, цi будзеце ласкавы мне адказаць на маё апошняе пытаньне?

— Чаму-ж не. Праўда, гэта ня так проста…

— Ну як можаце.

— Духова я найбольш перажываў i многа, надта шмат перадумаў. А аб'ектамi думак найчасьцей былi двое.

Дуня спынiлася воддаль, запытальна падняла бровы й ўважна пазiрала яму ў вочы. Доўга трывала маўчаньне.

— Мае дзьве любвi, — сказаў цiха й скромна Янук.

— О? Якiя-ж гэта? — зацiкавiлася Дуня.

— Мая бацькаўшчына й мая дзяўчына, — упэўнена сказаў Бахмач.

— Я магла дагадацца, — цiха сказала Дуня.

— I гэтыя дзьве любовi не даюць мне супакою днямi й начамi.

— Аж гэтак? Чаму?

— Адну трэба баранiць… Чую, што на помач клiча. А за другую таксама, выглядае, трэба заступацца, калi ўжо ня позна.

Цяпер Янук пiльна сачыў Макатунiшку. Была зусiм спакойная.

— Думаю, што бацькаўшчына клiча цябе на помач, каб яе баранiць. Патрыятызм твой ведаю. Ну а дзяўчына? Хто яна такая? Якая-небудзь паненка зь Вiльнi? Яна што, думаеш, здрадзiла?

Макатунiшка гаварыла, адвярнуўшыся тварам да вакна й Янук ня мог разгледзець ейнага аблiччча. Усё-ж зьдзiвiўся як умела кантраляваць свой голас. Не магла-ж не зразумець яго.

— Ды не, якая там вiленская паненка… Свой вясковы васiлёк, ды дайшло да мяне, што нейакая там аблiзаная авечка да яе дабiралася, дык баяўся, каб ня выскубла.

Дуня крута павярнулася. Румяны твар. Упёк.

— Ты атрымаў маё пiсьмо, што бацьку твайго прасiла перадаць.

— Так, атрымаў. Дзякую. Усё-ж…

— Я ведаю, што ты ўчора ўжо вярнуўся, — пачала баржджэй гаварыць Дуня. — Мне казалi. I я ня дзiўлюся, што ўжо маглi наплясьцi на мяне… Нейкi там Уладзiк цi iншы пляткар. А ты што, iм верыш?

— Як табе сказаць… нi знаю.

— Дык як хочаш. Сам ведаеш, я перад табой нiколi нiчога ня скрывала. А што да авечкi… Лепш ня будзем.

— Чаму-ж, раскажы. Прыяжджаў-жа, i цi адзiн раз…

— Але, прыяжджаў. I ты добра ведаеш, што ў яго толькi адно ў галаве. Чаму-ж не, магла-б я цябе пазводзiць. Ня бачу патрэбы. Ты можа й падумаў што, хто цябе ведае… Я з такой сям'i… Але, калi ты такое падумаў, дык што я маю табе сказаць? I цi варта? Ты ведаеш мяне. Ня думаю, што мы некалi адно другому прысягалi на вернасьць вечную, але цi нам трэба было? I скажу табе больш, што калi ня бачыш ува мне чалавека, а толькi плоць, дык лепш вочы пратры…

Запанавала доўгае й нязручнае маўчаньне. Янука душыла гарачыня. Загнаў сябе ў тупiк. Запраўды, як мог сумлявацца?

— Дуня, — сказаў цiха.

Яна маўчала.

— Дурань я. Нiколi, да гэтага часу нi прасiў цябе прабачэньня. Але цяпер можа прабачыш?

Гордая i румяная, яна стаякла ўпрытык да вакна. На дварэ шарэла. Зiрнула на ручны гадзiньнiк. I тады Янук наважыўся. Сталася тое так раптоўна, што пасьля, як нi разважай, ня ведаў чаму якраз у гэны момант такая думка яму ў галаве маланкай зазьзяла. П'яны, цi што? Нiколi-ж, запраўды, раней пра гэта ня думаў, Магчыма, што за апошнi год дасьпеў больш, чым здавалася.

— Дуня, — прамовiў цiха i ўзяў яе за руку. — Дуня…

Нешта завязла ў роце. Не хацеў варушыцца непаслухмяны язык. А мо каханьне зусiм галаву замарочыла?

— Дуня, будзь маей жонкай.

Не сказаў, а шапнуў. Можа не пачула? Шалёна бiлася сэрца. Цяпер стаяў упрытык да яе, адчуваў ейнае гарачае дыханьне i яшчэ… як пачалi ўсхвалявана варушыцца ейныя грудзi.

— Янучок, а Божа мой, цi ты знаеш, што ты цяпер сказаў?

— Знаю, Дунечка, знаю, — ужо з большым жарам, але крыху апанаваўшыся, сказаў Янук. — Я прашу цябе замуж.

— Во гэткага дык я ўжо нiколi нi спадзявалася, — сказала даволi холадна, як здалося Януку. — Але не, ты саўсiм сур'ёзна. Яй-Богу так.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x