Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Направа ад Янука сядзелi дзьве маладыя дзяўчыны. Мяркаваў што яны дваццаткi яшчэ ня пераскочылi. Чарнявая, што сядзела побач, зь цiкавасьцю зiрнула на хлопца. Апранутая ў танны паўсуконны шэры касьцюмчык, яна мела твар, якi часта называюць даверлiвым. Распрамянiлася ўсьмешкай i сказала:

— Калi мы ўжо суседзi, то давайце будзем знаёмiцца. Я называюся Ганна Зорка, а гэта мая сяброўка Нiна Пушчанская.

Другая, бялявая, таксама ўсьмiхнулася. Дзяўчаты выцягнулi на прывiтаньне рукi.

— А я Янук Бахмач. Вельмi прыемна такiх суседак мець. Адкуль будзеце?

— Iз Слуцка. А вы?

— Я з Гацяў.

— Дзе гэта такiя Гацi?

— То проста на поўнач ад Менску, ля Глыбокага. Шмат добрага чуў пра ваш Слуцак. Настаўнiцы будзеце?

— Ага. А як вы адгадалi?

У гэны момант заля зашумела й пачулася: — Астроўскi!

Людзi ўставалi й плёскалi рукамi. Налева ад Янука стаяў мажны вусаты дзядзька гадоў пяцiдзесяцi, з аўтарытэтным тварам, магчыма якiсьцi войт цi солтыс.

I прыгадалася Януку:

… шумнае веча,
а ў тэатры гудзе бы ў вульлi,
пазьяжджалiся зблiзку й з далечы
пасланцы беларускай зямлi.

Дык вось як яно выглядае, некалi юнаком зусiм накш уяўленае народнае веча. Аб'ектам воплескаў аказаўся сярэдняга росту чарнявы чалавек у акулярах з рагавой аправай. Яго ўжо бачыў Янук у дзень незалежнасьцi на Пляцы Волi. Астроўскi й некалькi iншых, вiдаць важных асобаў з БЦР знаходзiлiся з правага боку сцэны ў лёжы, прыгожа прыбранай сьпераду зеленьню, кветкамi й шматлiкiмi бел-чырвона-белымi сьцяжкамi. Дастойнiкам з БЦР людзi плёскалi ў рукi, стоячы. I гэтак хвiлiну, дзьве, цi тры. Янук пазiраў то на iх, то на сцэну, дзе перад даўгiм прэзыдыяльным сталом, iз графiнам вады й шклянкамi пры iм, ды нейкiмi паперамi. стаяла пакрытая нацыянальным сьцягам трыбуна, пры ёй мiкрафон i лямпа.

Гукi аркестры напоўнiлi залю. Дэлегаты сядалi, воплескi зацiхалi, а прэзыдэнт БЦР зьнiк зь лёжы й павольным крокам узыходзiў на сцэну. Спынiўся перад трыбунай, спакойна аглядзеў сабраных.

Аркестра сьцiхла.

— Грамадзяне! — пачуўся выразны, нiзкi голас. — Другi Ўсебеларускi Народны Кангрэс абвяшчаю адчыненым. Вiтаю вас, дэлегаткi й дэлегаты, як прадстаўнiкоў беларускага народу, якiя сабралiся тут, у сталiцы Беларусi, для вырашэньня важных праблемаў будучынi нашага народу й бацькаўшчыны. Жадаю вам адначасна ад iмя Беларускай Цантральнай Рады посьпеху ў вашай працы.

Янук зрокам шукаў Антося Дзеркача. I неўзабаве знайшоў яго ў правым куце, ззаду, пры дзьвярох. Нешта гаварыў з чалавекам у цывiльным, якога Янук нiколi не бачыў. Той неўзабаве адыйшоў, а Дзяркач стаяў пры дзьвярох. Ягоныя вочы пiльна бегалi па сабраных. Янук спасьцярог на Антосевым твары ўсьмешку, калi той пабачыў яго й памахаў рукою. Коратка, як проблiск праменя. Антось зноў пiльна назiраў за прысутнымi ў залi. Янук пабачыў, што й ля iншых дзьвярэй стаялi людзi ў цывiльным. Цi гэта былi звычайныя парадкавыя, як у тэатры, цi мелi падобнае, як Антось, «спэцыяльнае заданьне», Бахмач ня ведаў. Няцяжка было дагадацца якое заданьне мог мець Дзяркач.

Праводжаны воплескамi, Астроўскi пакiнуў трыбуну, а на яго месца зьявiўся мажны выглядам, новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Яўхiм Кiпель, якому ўжо прапануюць цэлы прэзыдыюм.

Зорка й Пушчанская ўважна сачылi за ходам дзеяў i хоць Януку карцiла пагаварыць зь iмi, на сцэне, як-нiяк, адбуывалася гiсторыя. Янук зiрнуў у той бок, дзе кагадзе стаяў Антось Дзяркач. Там зьявiўся той дзяцюк, зь якiм раней гаварыў Антось, а Дзеркача нiдзе ня вiдаць. На самым фронце, перад трыбунай, сядзелi нямецкiя афiцэрскiя чыны, побач iх i афiцэры зь Ярылавымi крыжамi. Там-жа сядзелi й сьвятары, адзiн зь iх, як здалося Януку, япiскап. Далей разьмясьцiлiся юнакi й юначкi ў формах Саюзу Беларускае Моладзi, а той шустры з правага боку, — гэта Ганько. Бачыў яго цi раз Бахмач у хранiкальных фiльмах. З масы людзей, што запоўнiла тэатр, — можа каля паўтары тысячы, Янук мог-бы палiчыць на сваiх пальцах тых, каторых знаў.

— …мы мусiм самi ўзяцца за будаўнiцтва свае будучынi, — прамаўляў новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Кiпель. — Ад нашага iмя дазваляюць сабе гаварыць крамлёўскiя заправiлы, яны там вызначаюць апякуноў, якiя ўжо рыхтуюць шыбенiцы нашаму народу. На нашы землi прэтэндуюць польскiя паны. I вось чаму ў гэты час мы павiнны голасна сказаць усяму сьвету, хто мы й чаго мы хочам.

Iзноў хлынулi шчодрыя воплескi. Цэладзённыя прамовы толькi пачыналiся й таму дэлегаты заўзята ў далонi плёскалi. Нагода надзвычайная, гiстарычная. Як-нiяк, паняволеная й зганьбаваная краiна рэдка калi зьбiрала ў Менск цьвет свайго народу, калi не бальшыню дык прынамсi вялiкую часьць палiтычных мазгоў i моладзi. Адчувалася напружаньне. Яно вiдаць было, як здалося Януку й на тварах дэлегатаў, i — за вонкавым спакоем, — на тварах сяброў прэзыдыюму кангрэсу. Яго цяжка было скрыць. Другi вораг наблiжаўся да сталiцы, а першы ўжо аглядаўся, каб як найскарэй i больш бясьпечна адсюль змыцца. У горадзе-ж, як усiм у той час было добра вядома, чакала добра зарганiзаванае бальшавiцкае падпольле. Умовы ня вельмi спрыяльныя для доўгiх i дакладных разважаньняў пра лёс i будучыню беларускага народу на вечы. Трэба было мяркаваць, што й бальшыня дэлегатаў, каторыя запраўды складалi асноўны патрыятычны шпень так вынiшчанага ды iз нацыянальнага кiраўнiчага элемэнту выпаласканага народу, ня мела значных сумлеваў адносна запраўднае функцыi кангрэсу. Трэба-ж было быць абсалютна наiўным, каб верыць, што ўдасца зрабiць больш, чымся апрабаваць ужо падрыхтаваныя дэклярацыi й рэзалюцыi. Навет ня было калi. Трэба ўжо было думаць пра эвакуацыю, а некаторыя дэлегаты, каб вярнуцца дадому, мусiлi-б ехаць ужо пад бальшавiцкую акупацыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x