Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык гэта ўсё, Аўген?

— Так, дзякую, матка, — адказаў Князь.

— То я тады адлучуся, а ты, сынок, сам знаеш, калi ня хопiць то гасьцям больш булёну падлi.

— Дзякую.

Жанчына выйшла. Князь напоўнiў чаркi й сказаў:

— За незалежную i несьмяротную Беларусь!

— Так, няхай будзе, — адказаў Дзяркач.

— Няхай жыве! — падтрымаў Янук.

Выпiлi. Самагонка, але чыстая й моцная.

— Бярыце самi, усё на стале ваша, а пасьля будзем гаварыць.

Елi моўчкi. Янук не асьмелiўся нiчога гаварыць. Чалавека першы раз у жыцьцi бачыў. Хто ён такi? Сябра Падгайскага, гэта ведама, але гэтага мала. Скора таямнiца раскрылася.

— Я табе, Янук, мушу сказаць, — тлумачыў Антось, — што Аўген Князь уваходзiць у цантральны камiтэт Бiларускай Нiзалежнiцкай Партыi. Мне параiў да яго зьвярнуцца Падгайскi Кастусь i гаспадар раскажыць нам пра тое, што мы маем як дамоў вернемся. Я думаю, што гэтага для знаёмства досiць.

Янук зiрнуў на гаспадара, якi хутка сёрба-ў булён, быццам Антось не пра яго гаварыў. Дык вось яно. Гэты чалавек, мусiць, з той вярхушкi, ад якое, магчыма будзе й Янукова будучыня залежыць.

— Прашу, бярыце што на стале, а я буду гаварыць, — адазваўся гаспадар. — Часу ў нас мала, а сказаць трэба многа. У нас ёсьць дзьве перашкоды: недахоп часу й пiсаных матар'ялаў. Першая гэта з прычыны, што я ня мог запрасiць вас на вечар. Масу людзей мушу сяньня бачыць, таму вас задумаў палагодзiць цяпер. А матар'ялаў з кансьпiратыўных мяркаваньняў мы амаль ня друкуем. Гэтак бясьпечней. Перш дазвольце спытацца вас, Янук Бахмач, як цiкавiў вас кангрэс?

— Цiкавiць то надта цiкавiць, — адразу адказаў Янук. — Для мяне, маладога, разумееце, гонар там быць. Але мне здаецца, што лепш-бы гаварылi пра iншае. Хаця на кангрэсе цi выпадае…

— Пра што гэта? — цiкавасьцю зазьзялi блакiтныя Князёвы вочы.

— Пра тое, як змагацца будзем. Плянаваць, сiлы гуртаваць, — адказаў Янук.

— Чуеш, пра што ён думаiць? — сказаў Князю Дзяркач. — Казаў-жа табе што гэта за падлётак.

— Думае правiльна. Але-ж на кангрэсе пра гэта няма як.

— А што вы пра кангрэс думаеце? — спытаў гаспадара Янук.

— Лухта, — махнуў Князь рукой, — але яна патрэбная. Безь яе анiяк, анiкуды. А гэта, што вы сказалi, то правiльна. Вось мы таму й сустрэлiся. Слухайце вельмi ўважна, бо я буду гаварыць зусiм коратка й ня буду паўтарацца.

Янук i Антось уважна прыглядалiся гаспадару.

— На фроньце суцэльны прарыў. Немцы адступаюць. З тых вестак, якiя мы маем, выглядае, што бальшавiцкiя афэнзыва набiрае iмпэту й Немцы могуць пакацiцца зь Беларусi вельмi хутка. Не далей, як за тыдзень, наша сталiца можа быць у маскальскiх руках.

Гаспадар спынiўся быццам для таго, каб лiтоўскiя дзяцюкi поўнасьцю ўсьведамiлi важнасьць сказанага.

— Таму мы з бээнпэ пастанавiлi раiць усiм нашым людзям яшчэ сяньня, каб найскарэй разьяжджалiся й станавiлiся на свае месцы, каб нiхто не завяз па дарозе. Разумееце? Мы можам памыляцца, але трэба прадбачыць найгоршае. Таму раю i вам выяжджаць сяньня вечарам. На чыгунках цяпер будзе цесна, але ты, Антось, чалавек ваенны, будзеш ведаць, што рабiць.

— Ага, вядома.

— Прадставiм сабе, што вы прыехалi ў свае родныя Гацi, а тут заўтра-ж iх занiмаюць Маскалi. Што канкрэтна вы будзеце рабiць? — зiрнуў на Антося Князь.

— Баранiцца? Хiба-ж не…

— Ды не. Дык што?

— Вывесьцi людзей i зброю ў лес, — адказаў Антось.

— Я-бы сказаў больш агульна, — заўважыў Князь. — Трэба расставiць людзей па сваiх мясцох, перадусiм нам добра ведамых i правераных людзей, даць iм iнструкцыi, парады. Так, цi не?

— Хiба-ж так…

— Ня ўсе ў лес пойдуць. Нашы сiлы, паколькi гэта магчыма, мусяць забясьпечыць сабе як найбольш выгадных пазыцыяў. Значыцца, трэба людзей i ў мястэчку пакiнуць. Але не забывайцеся пра адно, самае галоўнае.

— А што?

— А тое, што бальшавiкi, паколькi нам ведама, усiх мужчын, ад дзяцей аж да старых, як мятлой падмятаюць. Даёш Бярлiн! Разумееце? Усiх у войска. Каму дадуць стрэльбу, а каму не, але забудзьцеся як звалi. Дык з гэтага вынiкае…

— Што трэба выратаваць як найбольш сваiх людзей? А таму добра падумаць як…

— Зусiм слушна, — згадзiўся Князь. — Ясна, што ўсе нашы людзi, якiя служылi ў палiцыi, нiдзе ня скрыюцца, толькi ў лясох. Да iх далучацца iншыя, навет i Немцы. Мы зробiм памылку, калi будзем цяпер намагацца ўсё прадбачыць. Гэта немагчыма. Адно, што галоўнае маем зрабiць, дык гэта трымаць сувязь, арганiзаваць акцыi, выбар аб'ектаў. Больш пра такi практычны бок я ня буду вам расказваць. Кастусь пра гэта добра паiнфармаваны. Важнае ёсьць пытаньне бясьпекi. Бальшавiцкая разьведка будзе старацца закаранiцца ў нашых шэрагах. Таму нагляд за бясьпекай трэба аддаць у рукi надта кемлiвых людзей i варта, за ўсякую цану, мець сваiх людзей у бальшавiцкiх так званых ворганах. Разумееце? Падчас змаганьня будуць паўставаць розныя праблемы, каторыя будзем паступова вырашаць. Галоўны нацiск класьцi на адданых iнiцыятыўных, ахвярных людзей. Вайна можа працягнуцца яшчэ год, а мы можам i мусiм глядзець далей у будучыню. Але я цяпер, з вашым дазволам, зраблю такую цывiльную прапанову: давайце вып'ем яшчэ па чарцы. Можаце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x