Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— …ён добра ведае. Таму абавязкова спытайцеся Кастуся пра ўсе практычныя рэчы. Думаю, што ты, Антось, маеш больш набiтую руку ў змаганьнi iз зброяй, дык арганiзуй лясьнiкоў. Я так называю нашых змагароў зь лясоў, якiх будзе шмат зьвёнаў. Я наўмысна ня ўжываю абрыдзелых маскоўскiх тэрмiнаў. Кастусь вам падкажа сувязь зь iншымi зьвёнамi. Мы наўмысна трымаем людзей у вузкiх колах знаёмства з бээнпэ, каб забясьпечыцца на выпадак здрады… А здраднiкi, бязумоўна, будуць.

— Групу людзей я маю, — сказаў Дзяркач.

— Вось пра гэта я якраз i думаў, - прадаўжаў Князь. — Варта, ды проста неабходна вам будзе прызвычаiцца да новых абставiнаў. Галоўнае — сувязь. Усюды, дзе магчыма, мусiце мець свае вочы й вушы. А ў першую чаргу, пакуль маскоўская мятла падмяце нашых мужчын на гарматнае мяса, трэба ўцягнуць да сябе найбольш людзей. Усё-ж галоўнае — мерка. Бяручы на ўвагу галоўнае й першае нашае заданьне, — паралiжаваньне бальшавiцкага гаспадарча-адмiнiстрацыйнага апарату, — трэба, каб зьвёны былi рухлiвымi, маглi скора перакiдацца ў патрэбныя месцы. Не гавару аб спэцыяльных адзiнках, якiя будуць лiквiдаваць прыслужнiкаў акупацыйнага апарату. Цiвуноў трэба будзе лiквiдаваць на iхных пастох, а дзе ўдасца, там забiраць у палон i няхай iх судзiць народ. Трэба будзе пазьбягаць сутычак зь вялiкiмi карнымi адзьдзеламi працiўнiка. Галоўнае, — паралiжаваць iхную сувязь ды лiквiдаваць людзей, на якiх яны будуць абапiраць сваю прыгонную ўладу. Як бачыце, поле дзейнасьцi надзвычайна шырокае. Мяркую, што маеце пытаньнi?

— Што рабiць, — пытаўся Янук, — калi яны, прыкладна, даведаюцца што я й мая Дуня будзем у лясьнiкох? Пачнуцца рэпрэсii згодна iхнага прынцыпу масавае адказнасьцi. Калi яны забяруць у арышт майго бацьку бацьку й брата й скажуць, што калi я ня здамся то вышлюць iх на Сiбiр цi расстраляюць. Тады што рабiць?

Князь адказаў не адразу. Ён доўга i ўважна паглядзеў Януку ў вочы.

— Прынцып агульнай адказнасьцi, якi Сталiн заўсёды ўжываў, астаецца ў iх у сiле. Цяжкая сытуацыя. Мы пра гэта многа думалi. Прыйшлi да выснаву, што яны нiколi ня трымаюць свайго слова. Значыцца, калi-б тваiх родных забралi ды абяцалi, што iх выпусьцяць, як ты зброю зложаш, у такой сытуацыi, — i гэта напэўна, — здаваць зброi i йсьцi да iх ня трэба, бо яны нiколi свайго слова не датрымаюць. Ты, Янук, хлапец кемлiвы, гэта разумееш.

— Дык што рабiць?

— На гэта пытаньне, Янук, сам знойдзеш адказ.

Бахмач стараўся ўявiць сабе пэўную сытуацыю й жахнуўся. Цi ён ня можа стацца забойцам бацькi й брата? Цi Дуня ня можа спрычынiцца да няшчасьця свае маткi й сястры? Так, Янук ведаў адказ. Iншага выхаду ня было.

— На гэтым, — сказаў Князь, — буду й канчаць. Яшчэ маю да вас пытаньне: ты, Антось, маеш зброю?

— Маю, — усьмiхнуўся Дзяркач.

— А ты, Янук?

Януку падабалася гэна «ты». Чалавек гэты, як-бы ён нi называўся, Князь магло быць кансьпiратыўнай мянушкай, — вельмi яму спадабаўся. Вiдаць, што добра ведаў сваю справу й калi ў цантральным камiтэце Беларускай Незалежнiцкай Партыi iншыя сябры падобныя на яго, дык беларуская справа ў добрых руках. Прынамсi так думаў Бахмач.

— Не, я не маю, — адказаў.

— Дык я табе дам вось гэту маленькую цацу на ўсялякi выпадак i няхай яна табе паможа калi трэба будзе.

Князь вынуў зь кiшэнi й палажыў на стале малы чорны Вальтэр. Янук ня верыў сваiм вачом. Мусiць у гэтага чалавека было ўсё прадумана.

— Вазьмi, — сказаў Князь. — Ведаеш, як яго ўжываць?

— Дзякую, спадар Князь. Але як ужываць ня ведаю.

— Антось, пакажы яму.

Дзяркач выняў зь пiсталету магазын, а адтуль патроны, нанава заладаваў iх i паказаў Януку як цэлiцца.

— Як вiдзiш, надта проста, — сказаў.

Князь пайшоў за занавеску, дзе стаяла ложка й вярнуўся з каробкай у руцэ.

— Без амунiцыi пiсталёт мёртвая рэч. Дык вось тут маеш на запас. Вазьмi, схавай усё гэта ў кiшэнi, каб ня вiдаць было. Мог-бы я табе дастаць праз нашу арганiзацыю нямецкую пасьветку на права мець зброю, але яна табе скора непатрэбная будзе. Зрэшта, мы прызнаём толькi сваю ўладу, дык я, ад iмя гэтае ўлады. перадаў табе, Янук, пiсталет. А цяпер жадаю вам посьпехаў у змаганьнi.

Янук зноў падзякаваў. Разьвiтаўшыся, выйшлi. Ужо на вулiцы Янук спытаў Антося:

— А якую працу мае Князь?

— Працуiць недзе ў гарадзкой управе. Мне Кастусь вельмi хвалiў яго. Вiдаць, што дзела сваё добра знаiць i аграном казаў, што ён з цантральнага камiтэту. Падабаўся табе?

— Так, надта разумны чалавек. Зноў будзеш ахоўваць кангрэс?

— Некаму-ж трэба, — усьмiхнуўся Дзяркач.

— А каб Немцы прыйшлi каго арыштаваць, тады што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x