Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Дурачок, – прашаптала яна: – ты ж не сьляпы, а нібыта нічога ня бачыш...”

“Т-с-с!” – прыклаў ён палец да вуснаў: “Больш ні слова...”

“А я падумала – нарэшце заўважыў, запрасіў, дык...” – яна заплакала.

А што ён мог ёй сказаць, чым суцешыць. І навошта ён яе запрашаў? І што рабіць цяпер? Супакойваць яе. Цалаваць... Браць... Мілае дзяўчо, мілае дзяўчо...

“Давай сустрэнемся заўтра. А сёньня – спаць. Дзень цяжкі быў...” – ён парадаваўся сабе, што знай­шоў выйсьце.

Яна нібыта супакоілася, спытала:

“Увечары?”

“Так.”

“Дзе?”

“Сама прыдумай.”

“У кіно я больш ужо не хачу.”

“Давай пагуляем па парку.”

“Чалюскінцаў?”

“Так.”

“Тады ля ўваходу?”

“Ля ўваходу.”

“У пяць?”

“У пяць...”

“Да заўтра...”

“Бывай...”

А назаўтра, у суботу, пад абед, пазваніла Ма­рый­ка:

“Даруй. Я не была ў Менску. Ад’язджала. Мо суст­­рэнемся?”

Ён быў агаломшаны: то не было ў яго нікога, а тут адразу дзьве... сяброўкі... І што рабіць, як раздвоіцца і ці варта раздвойвацца?..

Ён маўчаў і Марыйка перапытала:

“Сустрэнемся?”

Ён адчуў: калі паўза зноў зацягнецца, ён страціць яе назаўсёды.

“А дзе ты была? Далёка?”

“Справы... Убачымся – раскажу”.

З “Дзёньніка” Аляксандра К.

“Учора на працы ў мяне адбылася сутычка з начальнікам. Ён заўважыў, што я “на службе” не­­­шта чытаю. А хіба забаронена? Дый чытаў я кніж­ку Шукшына якраз тады, калі на прахадной быў “мёртвы час”: ніхто не заходзіў і не выходзіў.

“Сутычка” – гэта не зусім праўда: начальнік крычаў, я маўчаў. Ён наляцеў на мяне, выхапіў кнігу і пачаў шкуматаць яе. Выглядала сьмешна: ён тужыцца разарваць кнігу напалам, а яна ня рвецца. Тады ён пачаў хапаць і вырываць па не­калькі старонак... А потым шпурлянуў кнігу мне ў твар...

За што? Крыўдна. Але я – змаўчаў, сьцяр­пеў…

А сёньня раніцай, ідучы на працу, начальнік кіў­­­­­нуў мне: паздароўкаўся. Мне падалося: вінавата…

І ў мяне адлягло на сэрцы: усё нармальна...

Адно – кнігу шкада: аднаўленьню не пад­ля­гае...”

“Мо перанесьці сустрэчу назаўтра”, – падумаў ён, бо адчуваў сваю віну перад Сьветай: сам жа запрасіў... Але Марыйка... Марыйка настойвае...

“Я змагу, толькі не раней, чым у сем.”

“Добра.”

“Дзе?”

“Там жа.”

“А мо лепш у інстытуцкім скверыку? Тым, дзе паседжаньні…”

“Мне усё роўна.”

“Тады ў сем?”

“У сем...”

“Дзьве гадзіны, каб разабрацца са Сьветай хо­піць, – прыкінуў ён, – што-небудзь прыдумаю...” – і сеў чытаць Шукшына. Таго самага. Якога любіў бязьмежнай чытацкай любоўю.

Аднак не чыталася: перагортваючы старонку, ён заўважыў, што ня памятае, што на ёй прачытаў, на­столькі быў заняты сваімі думкамі. Узяў сшытак, асадку, паспрабаваў пісаць – не пісалася. І не сядзе­лася. Ён заўважыў раптам, што ходзіць з кута ў кут пакою ўзбуджаны – узрушана. У яго сапраўды дагэтуль не было дзяўчатаў. Калі не лічыць адна­класьніцаў, якія падавалі яму нейкія знакі ўвагі на сумесных вечарынках ці днях народзінаў сяброў. Ну, бывала, таньчылі – цесна, шчыльна. Неяк была нават спроба пацалавацца, калі яны з Таняю засталіся ўдвух у цёмным пакоі – адыйшліся, так ім захацелася, на дні народзінаў у Толіка, аднак нічога не атрымалася: толькі тыцнуліся гарачымі вуснамі няўмела ды цмокнулі – паветра ў сябе ўцягнулі, а потым проста краналі сухімі-сухімі вуснамі шчокі, шыю, лоб адзін аднаго...

Пасьля таго ён увогуле ніколі ні з кім не сустракаў­­ся – не было і жаданьня, пакуль ня ўбачыў на пасе­д­жаньні Марыйку... Сьвета праходзіла паўз яго сотні разоў да таго, какетліва зыркаючы і нават загаворваю­чы, але не ўзьнікала ў яго нават памкненьня, а ня тое што жаданьня запрасіць яе хоць бы раз у кіно, тым болей: наўмысна шукаць сустрэчы...

Значыць, усё ж – Марыйка... Але Сьвета ўжо яго­ная, а Марыйка – яшчэ невядома, якія конікі пры сустрэчы выкіне... Што лепей: журавель у небе ці сініца ў руках? Зрэшты, што тут думаць, што выбі­раць, калі пра дзяўчат ён абсалютна нічога ня ведаў, апроч іхніх імёнаў. І цяпер, згадваючы іхнія твары, постаці, ён вырашыў – дзеля эксьперыменту, дзеля праверкі сваіх здольнасьцяў, інтуіцыі – паспрабаваць угадаць хто яны, з якіх сем’яў, што любяць, што не­на­відзяць... А потым праверыць з часам, што з гэтага ат­рымалася, наколькі ягоныя ўяўленьні супалі з праў­дай.

Ён сеў за стол, узяў аркушык паперы, напісаў на ім зьверху: “Марыйка”, адступіў трохі ўправа і вывеў: “Сьвета”. Далей пачаў запаўняць паралельна нібыта адказы на анкету:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x