Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і апраўданьне сабе знайшоў: не такі, як усе. А хто такі, як усе? Што значыць: такі, як усе? Быў бы не такі, не пайшоў бы на працу ўвогуле. І не шукаў таго, што шукаюць усе… А жыў бы адной любоўю, адным каханьнем да адной жанчыны – паэзіі…

І ўкладваў бы ў гэтую справу ўсю душу, і ад­даваў бы ёй увесь час…

Дык не – хандра, самота, адзінота і як вынік – лянота… І верш адзін у месяц, а то і менш, а то і радзей…

А жыць бы – ні дня без радка. Набіў бы руку і выбіўся ў геніі. Задаткі ж ёсьць – застаецца толькі разьвіць іх. Бо геній – гэта 99 адсоткаў працы і 1 адсотак таленту…

Але без таго адзінага адсотку – няма генія.

Зрэшты, як і без 99 адсоткаў працы...”

Яны са Сьветай разьвіталіся – без надзеі на но­вую сустрэчу. Як ні зазірала яна яму ў вочы, нічога апроч касьмічнае пустэчы ўбачыць там не магла. І яна пайшла, апусьціўшы галаву, у свой бок, а ён, падфутбольваючы няшчасны каменьчык, што патрапіўся на дарожцы, у свой…

У яго была яшчэ амаль гадзіна да спатканьня з Марыйкай! Як толькі ён адыйшоў ад Сьветы – нібыта цяжар апаў з ягоных плячэй, так лёгка яму стала, нават весела: ён заўважыў раптам, што дзень сёньня неназойліва сонечны, хоць сонца ўжо і хілі­лася да вечару, што людзі вакол не заклапочаныя і засяроджаныя, а абуджана-цікаўныя. Ішоў і бачыў чамусьці не адно насупленыя твары, як раней, а выключна радасныя, усьмешлівыя. Што здарылася? Нічога ня здарылася. Што зьмянілася? Нічога не зьмянілася. Але чаму такія перамены адбыліся ў ім? Хто нябачна ўплывае на яго? Бо сам ён нічога не рабіў дзеля зьменаў. Ён проста жыў: ішоў на сустрэчу, прагульваўся са Сьветай... І цяпер проста ідзе... Няўжо ён пакахаў? Ці, можа, адчуў, што яго кахаюць? А ён бачыў, што Сьвета яго кахае, ну, калі і не кахае, дык сімпатызуе яму і мае нейкі спадзеў на яго... А гэта ня можа не заўважацца, а гэта ня можа не падымаць настрой, нават, калі табе тое зусім ня трэба... Кожны хоча, каб яго любілі… “Стой, не сьпяшайся, – паспрабаваў ён супыніць сябе, – будзь гатовы: зараз здарыцца адваротнае: Марыйка груба “пракіне” цябе і ты зноў надоўга скісьнеш...”

Ён паспрабаваў вярнуцца да сустрэчы са Сьветай: што яна яму расказвала? Ага, пра сястру, пра яе му­жа, які прыставаў ня раз... Маці... Бацька... Яна жы­ве ў кватэры сястры. А дзе бацькі? У вёсцы? Пры­намсі, ня ў Менску. А дзе, ці далёка – неяк не пра­гучала ці прагучала, а ён яе пачуў... Яна нешта казала пра свае захапленьні. Кіно, ага – кіно. Даволі пуставатая, звычайная дзяўчына са звычайнымі запатрабавань­ня­мі. Размову пра “мыльныя оперы”, пэўна, прывычную ў ейнай кампаніі, ён не пад­трымаў і падтрымаць ня мог, бо не глядзеў іх, бо толькі пачуўшы гнюсявыя галасы дубляжу – а маці ягоная якраз не мінала ўсіх гэтых “Ізаўраў”, “Проста Ма­рыяў”, ды “Багатых...”, што ня плачуць (ці то, па фільме, таксама плачуць?), цяпер ужо і зробленых у Расіі, з ня менш гнюснымі галасамі ды музыкай – зачыняў шчыльней дзьверы, бо ў яго была ўжо алергія на іх. Нават не на фільмы, а на галасы ак­цёраў... Так, яны са Сьветай абсалютна розныя. Па сьветаўспрыманьні, па акаляючым ася­род­дзі, па памкненьнях і спадзевах на будучыню… Што, можа быць, і добра. Але – наколькі падобныя (розныя) яны з Марыйкай? Ня Сьвета і Марыйка, а ён і Марыйка... І ў чым жа тое падабенства? У апошнюю чаргу, вядома, што спрабуюць яны пісаць вершы... Ён ня ведаў – наколькі ў яго гэта сур’ёзна, ці стане пісаньне ягонай прафесіяй у будучыні аль­бо нават хобі перастане быць, а вось наконт Марыйкі мог сказаць абсалютна ўпэўнена: для яе гэтае захапленьне, калі не да замуства, дык да першага дзіцяці – паэткай ёй ня быць. Уся яе пісаніна закінецца і забудзецца, хоць яна (безумоўна, як і ўсе жанчыны ў такім узросьце), больш таленавітая, чымсьці ён, і вершы ў яе лепшыя. Цікавейшыя. І знаходкі ёсьць. А які файны радок пачуў ён: “Завязі мяне туды, дзе асфальт канчаецца...” Яна, пэўна, і са­ма не разумее, наколькі ён непасрэдны і жывы атры­маўся, а адсюль – таленавіты... Геніяльны ра­док – і нікім да яе не напісаны, не прыдуманы... Ге­ніальнасьць – у простасьці. І толькі. Усё геніяльнае – простае, але ня ўсё простае – геніяльнае. А, можа, то і не яе радок – засумняваўся ён раптам, а пачуты на тым паседжаньні ад якойсьці іншай дзяўчыны... Але – ня важна.

Ня важна.

З “Дзёньніка” Аляксандра К.

“Мужчыну на ўсё жыцьцё застаецца столькі гадоў, у колькі ён упершыню спазнаў жанчыну...

Калі так, то я – горкае дзіцё...

Але ці “спазнаваў” я тады, там, у пуні? Ці мож­на лічыць тую гульню ў дзедавай вёсцы, у пуні на леташнім сене, нечым сур’ёзным?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x