Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, я, мусіць, і дагэтуль не спазнаў...

А значыць, усё роўна застаюся дзіцём(?), пакуль не спазнаю – не пасталею(?)…

Во цікава паназіраць за сабою, што адбудзецца са мною адразу пасьля… І хто будзе тая пер­шая, што “замарозіць” мой узрост… Няўжо Ма­­рый­ка?..

А як гэта бывае (ёсьць) у жанчын?

Ад чаго адлік сталасьці ідзе ў іх?”

“Што сёньня за дзень?” – падумаў ён, падыходзя­чы да скверыку. Здаецца ж, ня нейкае сьвята. Звы­чайная субота. Але чаму ў інстытуцкім скверыку сту­дэнтаў – як пчолаў у вулеі? Ён нават разгубіўся трохі: дзе тут чакаць Марыйку? І як яе ўбачыць? Можна гадзіну праблукаць і не знайсьці яе між сотняў дзяўчат і хлопцаў...

Пайшоў да ўваходу ў будынак і стаў на прыступкі. Галовы, галовы – як сьпелае поле капуснае – былі перад ім, і заўважыць, убачыць сярод іх Марыйку – было немажліва, аднак, прынамсі, цяпер, пры жа­даньні, яна магла яго ўбачыць здалёк.

Яна сапраўды першаю згледзела яго, а ён заўважыў яе толькі тады, калі яна падняла над галавою руку і памахала яму. “Госпадзе, Божа мой, якая прыгожая ў яе рука, – падумаў ён міжволі, – Тонкая, плаўная – шыя лебядзіная... І пальчыкі складзеныя дзюбкай…”

З цеснага натоўпу, як з густога лесу, яны выйшлі ра­зам, і разам шумна, з палёгкаю, уздыхнулі. Потым зноў была кавярня – іншая, з дзяўчатамі, што назы­валі сябе “кабарэ”, з “жывою” музыкаю, аднак размова ў іх зноў не пайшла. Марыйка была сумнаю, нібыта нешта здарылася. Ён паспрабаваў разгаварыць яе, замкнулася яшчэ больш.

“Ты абяцала распавесьці, дзе была...”

“У брата...”

“У Чэхіі?”

“Так.”

“Ну і як ён?”

“Нармальна.”

“А з чаго сум? Спадабалася там, захацелася за­стац­ца?”

“Усё там добра. Горад прыгажэнны – Прага. Але брату закарцела са мною дамоў зьезьдзіць. Настальгія, кажа... На мяжы яго і ўзялі...”

“За што?”

“За мінулыя справы.”

“А канкрэтней.”

“Ён эміграваў, бо ўзбудзілі крымінальную справу. За графіці. (“Вось-вось”, – падумаў тут ён: штосьці ды супала…) На школе сваёй, дзе раней вучыўся, ды трох будынках по­бач напісаў “Жыве Беларусь!” і яшчэ нешта... Арыштавалі. А калі адпусьцілі да суда пад падпіску, ён праз Украіну ў Чэхію рвануў. І хай бы сядзеў там, дык не, захацелася дамоў. Думаў, забыліся, даравалі. Цяпер ужо да суда ня выпусьцяць...”

“А ў цябе ўсё нармальна?”

“На вучобе праблемы пачаліся. Дэкан выклікаў, па­лохаў выключэньнем...”

“За што?”

“Ды ні за што. Каб было за што – ужо даўно вы­клю­чылі б...”

“А дзе ты вучышся?”

“Журфак.”

“Працуеш ужо?”

“Не, я на дзённым... Трэці курс. Але паступіла ня з першага разу.”

“Такія вось вершы...” – сумна падрахаваў ён і спытаў: “Чым я табе магу дапамагчы?”

“Нічым. Мне проста абрыдла сумаваць адной. Вось і патэлефанавала табе...”

А сапраўды – чым ён мог ёй дапамагчы? Спачу­ваньне ж, бачна было, толькі раздражняла яе.

“А што бацькі?”

“Лаюцца...” – Памаўчала: – “Яны ў нас з тых часоў – савецкіх. Сумуюць па СССР. Па стабільных заробках, па дэфіцыту ды блату, па ўпэўненасьці ў будучыні... Хацелі б вярнуць мінулае, хоць разумеюць, што гэта ўжо немагчыма. Мы з братам – позьнія дзеці. Бацька і маці мелі іншыя сем’і, разьвяліся. Дзяцей не было ні ў яго, ні ў яе, а пабраліся – яму за сорак, ёй пад сорак было – брат нарадзіўся, потым, праз год, я. Ця­пер яны пенсіянеры. Больш на лецішчы жывуць. Нават зімою часта туды зьязджаюць. Мы з братам – амаль іх унукі па ўзросьце, таму кантактаў ніякіх. А тут яшчэ гэтая беларускасьць у нас абудзілася – патрыятызм, які бацькі нацыяналізмам называюць... Калі брат пісаў фарбаю на школе, я недалёка была. Сачыла за вуліцай. Папярэдзіла брата, калі ўбачыла міліцыянтаў, але ён захапіўся – клічнік дапісаць хацеў і не пасьпеў уцякчы: я бачыла, як яго бралі, як білі нагамі міліцыянты, але дапамагчы не магла... І добра, што ня выйшла са сваёй схованкі... А, можа, і ня добра... Ня ведаю... А ты чаму, дарэчы, па-бе­ларуску размаўляеш? Адкуль у цябе гэта?”

“Сам ня ведаю. Мо ад сяброў. А мо таму, што ві­­ну нейкую адчуваю за сябе і за тых, хто ад мовы ад­маўляецца... Ня ведаю...”

“У нас настаўнік файны быў. Гісторык. Ён брата зачапіў мінуўшчынай. І мяне. А там – пайшло-па­ехала. Гісторыя – дужа важная рэч. Чым болей ведаеш – тым больш хочацца ведаць і тым большы гонар за свой край... Ды што я табе кажу...”

“І ў мяне, пэўна, з гісторыі пачалося. Дакладней, з гістарычнай літаратуры, з Караткевіча, з гонару раптоўнага за свой горды народ – калі казаць высо­кімі словамі... Мову я сам вучыў. Практыкаваўся, калі ў вёсцы ў дзядулі быў. Сяброў беларускамоўных у мяне не было – і цяпер няма. Брата ці сястры так­сама няма. Адзін. Толькі маці. А бацьку я ўво­гуле ня ведаю, ня бачыў ніколі. Маці спачатку ка­зала – лётчык. Потым перастала. Думаў, што зэк нейкі: лётчык-налётчык... Аказалася – толькі год таму маці прызналася, калі мае вершы ў “Крыніцы” надрукавалі, – што паэт. Беларускі паэт, які рана памёр. У яго была сям’я, калі ён з маці пазнаёміўся. Закахаўся. Думаў разьвесьціся ды не пасьпеў. Загінуў у аўтакатастрофе яшчэ да майго нараджэньня...”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x