Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Адсюль зусім па-іншаму бачыцца жыцьцё на волі. Бо тут ёсьць час проста спыніцца, агледзецца і падумаць: а як я жыла? Ці разумна траціла свой жыцьцёвы час, якога, калі падумаць, то і зусім няшмат дадзена чалавеку. Ага, зноў савецкае згад­ваецца: “жизнь дается человеку один раз, и прожить её нужно так, чтобы не было мучительно больно за бесцельно прожитые годы…” Во ўбілі ў мазгі! Нават мне, якая толькі акцябронкам і пасьпела пабыць. Зрэшты, калі адкінуць ідэалогію, што чаплялі на гэтыя радкі, то вельмі правільнае выслоўе. У нечым нават хрысьціянскае. Розьніца толькі ў мэтах, сродках і сэньсе, які ўкладваўся ў гэтыя словы. Бо з гэтым дэвізам на вуснах “карчагінцы” разбуралі і храмы…

Большасьць, думаю, тут упершыню задумалася: а што далей? Ну вось, пасядзелі мы на плошчы, пазмагаліся з ветракамі і што? Што апроч не­прыем­насьцяў у персьпектыве гэта нам дало? І як вяртацца цяпер у тое самае жыцьцё, ісьці на працу, на вучобу, як ні ў чым не бывала… Суст­ракацца вачыма з тымі, хто ўвесь гэты час, мо­­жа, і асуджаў нас, а наслухаўшыся баек пра “шпрыцы”, порначасопісы”, можа, і ўзьненавідзеў... Ці наадварот, усяляк падтрымліваў і радаваўся, але быў расчараваны тым, як нягегла і няўцямна гэта ўсё скончылася…

Што казаць пра тых, хто застаўся ў сваіх кватэрах. Гэта іх справа. А вось мы адсюль вый­дзем зусім іншымі людзьмі. Страх за сябе, за сваю будучыню мы пакінулі там, на плошчы. Нас было мала – тых, хто сьвядома ішоў на барацьбу з рэжымам, цяпер стане нашмат больш. І мы пе­раможам. Мы, вядома, пераможам урэшце рэшт. Мэта ў нас адная: незалежная багатая еўрапей­ская Беларусь. І ніхто ня выступіць супраць гэтай мэты, нават тыя мянты і гэбэшнікі, якія хапалі нас на плошчы, якія трымалі нас у турмах. Ім таксама абрыд гэты лад, гэтая невядомасьць і залежнасьць не ад логікі, а ад капрызаў аднаго чалавека. І яны таксама жадаюць пераменаў. Але яны баяцца нас. Дарэмна. І трэба, каб яны паверылі, што дарэмна. І сталі поплеч... І ня толькі яны, а тысячы тысячаў, што сумняваюцца ў сваіх сілах і мажлівасьцях, што трапілі ў палон запалохваньня і страху. Няма ў нас свайго Яна Паўла ІІ, які сказаў бы: “Ня бойцеся!” і яму паверылі б. Але думку гэтую, гэты дэвіз трэба данесьці да ўсіх. А яшчэ думку пра тое, што мы павінны і можам жыць іначай – бяз страху і заможна: бяз страху за сябе, сваіх блізкіх, свой дом, сваю працу, свой бізнэс, сваю Радзіму... І тады мы пераможам… Клянуся, не пашкадую сілаў дзеля перамогі і пранясу гэтыя ідэі праз усё маё астатняе жыцьцё. І, думаю, Алесь будзе побач са мною. А можа, і паперадзе мяне… Жыве Беларусь!”.

Як хутка тое, што было з намі, робіцца гісторыяй… Дзевяць дзён таму была Плошча, і вось яна ўжо ў мінулым. І згадвацца будзе, з гадамі, у кнігах, у пад­ручніках. Дзе адным радком, а дзе шырока… Ні адна “элегантная” перамога не застанецца ў гісторыі, а Плошча – застанецца. І хлопцы, і дзяўчаты на­шыя застануцца... Бо ўсе яны, усе дзяўчаты з гэтай камеры: і Таня, і Маша, і Сьвятлана, і Алена, і Да­ша… і ўсе-ўсе, хто ў тыя дні і ночы быў на плошчы, паводле ўсіх канонаў – героі. Так, Героі! Бо змаглі пераадолець страх, паўсталі супраць абыякавасьці і несправядлівасьці, супраць хлусьні і падману, на­рэшце, супраць дзяржаўнае машыны… І ўсёроўна, што гэта за машына і хто ёю кіруе, важны сам факт паўстаньня на хай і бесьперсьпектыўную барацьбу… Пайсьці насуперак плыні, рызыкуючы сваім здароўем і кар’ерай, стаяць за справядлівасьць і законнасьць, здольны ня кожны, а толькі самыя моцныя духам… І нашчадкі зразумеюць подзьвіг тых, хто выйшаў на Плошчу, і годна ацэняць яго…

Марыйка мройліва ўсьміхнулася, згадваючы бліз­­­кае мінулае, але і сон паступова браў сваё… Яна і не заўважыла, як зноў апынулася на менскай вуліцы. Было лета. Ясны сонечны дзень – прыгожы і сьпеўны. Яна стаяла на ходніку, які сам рухаўся ўздоўж пра­сьпекту – прасьпекту Незалежнасьці, пазнала яна. “Вуліца Янкі Купалы”, – сказаў ці аб’явіў нехта побач. Марыйка азірнулася – гэта робат-гід стаяў з краю платформы і, як прыпынкі, называў мясьціны, уздоўж якіх цёк ходнік. Так, гэта вуліца Янкі Купалы, вунь і сквер з помнікам песьняру, адна з любімейшых яе мясьцінаў на беразе Сьвіслачы, далей там, нябачны за дрэвамі, дом-музей Янкі Купалы, яшчэ далей – Оперны тэатр і помнік Багдановічу… “Пляц Кастуся Каліноўскага” – паведаміў робат-гід. Так, яны пра­плывалі паўз тую самую плошчу… “Бабуля, а каму гэта помнік такі прыгожы стаіць?” – спытаўся дзіцячы галасок. Ці не ў яе, Марыйкі, спытаўся? “Гэта помнік барацьбітам за Незалежнасьць Беларусі”, – адказаў робат. Марыйка зрабіла крок і сыйшла з ходніку, які павёз людзей на сабе далей. Глыбока ўдыхнула пах кветак, якія расьлі па ўсёй плошчы, як на лузе, і па зялёнай траве-мураве накіравалася да прыгажэннага помніка пасярод…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x