Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У чаканьні суда – а як жа без яго: дэмакратыя, блін! – прайшоў наступны дзень, а 27 зранку іх вы­гналі з камеры, якую яны пасьпелі ўжо ласкава назваць “хатай”, потым, аказалася, зусім, як са­праўдныя “зэчкі”. Ізноў гвалт і крык, іначай, пэўна, гэтыя малойцы ня могуць: “Тварам да сьцяны! Рукі за галаву! Не перагаворвацца!” А потым – аўтобус. Калі выязджалі з Акрэсьціна, пабачылі, колькі там сабралася людзей – родных, блізкіх, сяброў – сотні… Іх сустракалі крыкамі “Сва-бо-ду! Сва-бо-ду!”, ад якіх сьлёзы наварочваліся на вочы. Потым кароткая дарога – хвілінаў дзесяць – да Маскоўскага суда, у двор. Затым доўгае чаканьне ў “стакане” метр на два, куды запіхнулі іх чатырох. Прысесьці няма як – цэментаваны парожак ёсьць, але на ім толькі за­студзішся. Пяць гадзінаў, пяць невыносных гадзі­наў чакала Марыйка свайго выкліку на суд у гэтым “стакане”. Ногі сталі драўлянымі… Спачатку былі яшчэ нейкія думкі, хваляваньне і нібыта страх перад невядомым, а потым засталося толькі адно – ня думка, а пачуцьцё: хутчэй бы…

Нарэшце, яе выклікалі. Павялі па калідорах, у якіх сядзелі, стаялі, хадзілі нейкія заклапочаныя людзі, у залу суда.

Суд быў кароткім. Пра неабходнасьць выклікаць адваката на­ват і не спыталі, а яна ня ведала, што мо­жа па­тра­ба­­­­ваць. Судзьдзя, жанчына амаль сярэд­ніх га­доў, спыта­ла: “На площади была?” “Была?” “Рас­каиваешся?” “У чым?..” “Лозунги, как тут на­пи­сано свидетелями в про­то­коле, выкрикивала?” “Як і ўсе…” “Десять суток арес­та…” – яна нават не назвала артыкул, па якім асудзіла Марыйку. Марыйка зірнула на яе стомленыя вочы: судзьдзя таксама была загнаная гэтым канвеерам ажно да абыякавасьці да таго, што адбываецца, і ня стала ўдакладняць: дзесяць дык дзесяць.

Потым выявілася, што, з некаторымі падрабяз­насьцямі, так было ва ўсіх асуджаных. Калі былі ад­вакаты, то толькі фармальна, бо было заданьне зьверху – прысуд усім аднолькавы: калі прызнаваў віну арыштаваны – ад пяці да васьмі сутак, калі не прызнаваў – ад дзесяці да пятнаццаці.

На калідоры, пакуль міліцыянт зачыняў дзьверы, да Марыйкі кінулася дзяўчына: “Я праваабаронца, з “Вясны”, хто вы, адкуль, што перадаць родным? Скажыце нумар – патэлефаную ім”. Потым: “Коль­­кі сутак? За плошчу?” – Марыйка пасьпела кіўнуць галавой і паказаць пальцы рук: “дзесяць…”, бо мілі­цыянт грубавата штурхануў яе ў плечы і павёў назад у “стакан”. І яшчэ некалькі гадзінаў у цеснаце...

Большасьць дзяўчат і жанчын пасьля судоў па­везьлі ў Жодзіна і ў ізалятар на Старабарысаўскі тракт. А Марыйка вярнулася зноў на Акрэсьціна. У іншую камеру, да іншых дзяўчат. Як аказалася потым – ёй пашанцавала, бо ўмовы ўтрыманьня вязьняў на Старабарысаўскім тракце былі яшчэ больш жахлівыя, хаця здавалася – куды ўжо горш…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Колькі ўсё ж файных дзяўчатак сюды патра­піла. Столькі цудоўных сяброў я, відаць, не знай­шла б і за ўсё сваё жыцьцё. Ёсьць, канечне, і выпадковыя вязьні. Дзьвюх дзяўчатак-студэнтак узялі каля ГУМа – яны прыйшлі туды нешта купіць, але ў сумках у іх была ежа – бутэрброды. Іх арыштавалі на прыпынку, і яны не змаглі нічога даказаць. Але большасьць – сьвядома былі на плош­чы, і большасьць – беларускамоўныя. Таму мо­вай нашай “хаты” адразу стала беларуская. У асноўным тут студэнткі, але ёсьць і выкладчыкі. Дзьве старэйшыя жанчыны працуюць: адна ў му­зеі, другая ў незалежнай газеце. Апроч яе ўсе з працай сваёй, як і мы з вучобай, ужо “разьвіталіся”. Хоць цепліцца ўсё ж надзея, што вялікіх рэпрэсіяў супраць нас ня будзе...

Так, пашанцавала мне з дзяўчатамі ў камеры. Здавалася б, цесная прастора, задуха і холад, мес­цаў усім не хапае, курцы і не курцы – столькі прычынаў для канфліктаў, для скандалаў… Але нам удалося ня толькі паладзіць, але і правесьці гэты час вымушанага знаходжаньня разам з максімальнай карысьцю для сябе. Ды так, што я не адмовілася б з гэтымі дзяўчатамі пабыць разам яшчэ некалькі дзён. Якія файныя яны сураз­моўцы, колькі цікавага ведаюць… Як прыемна нават спрачацца з імі. Не, такое, відаць, ніколі не паўторыцца… І ніколі не забудзецца.

Адно кепска: знаходжаньне ў халоднай камеры пачало ўжо адбівацца на нас. Усе мы кашляем – падобна гэта ня проста на прастуду, а на бранхіт – хранічны бранхіт… Ня дзіва, што сухоты, кажуць, самая распаўсюджаная хвароба сярод беларускіх зэ­каў. Мы пабылі тут некалькі дзён, дзякуй Богу, без хворых ад пачатку, без інфіцыяваных, і тое ўжо кірхаем… Лечымся самі, перададзенымі лекамі. У тутэйшай медыцыны нічога не дапросішся… Можа, варта было б і больш адказна ставіцца да свайго здароўя, але ўсіх нас цешыць адная думка: хутка мы адсюль выйдзем, тады і будзем лячыцца…”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x