Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Пятровіч - Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самыя разумныя і талковыя хлопцы з тых, з якімі мне давялося сутыкнуцца, у АМАПе. Але і сярод іх пракідаюцца ідыёты-трачылы, праў­да тут яны ў героях ня ходзяць, а хутчэй у пагарджаных, хоць і любяць час ад часу пры нагодзе рагатнуць, але часьцей усе рагочуць з іх. Сюды, відаць, набор больш жорсткі. Аднак у АМАПе ёсьць іншая праблема – кругавая парука. Прыйшоў служыць – служы, выконвай загады: вобразна кажучы, хочаш быць сваім, дакажы – на пісталет і застрэль пры нас ворага, тады залічым цябе ў свае. Як у нямецкай паліцыі было…”

У адной камеры іх аказалася трынаццаць, а на драўляным узвышэньні пад вакном, якое называлася “лежаком”, на голых дошках маглі разьмясьціцца ўся­го шасьцёра, ну васьмёра, калі на баку... Спалі па чарзе – гадзіны па дзьве-тры: болей вылежаць бяз звычкі было цяжка. Астатні час ня ведалі куды падзець. Дзяўчаты былі ў шоку. Для большасьці гэта быў дэбют, як сказала адна дзяўчына з тэатральна-мастацкае акадэміі. Суцэльны экстрым. Спачатку плошча, потым аўтазакі, стаяньне на марозе тварам да сьцяны, складаньне пратаколаў і вось гэтая ка­ме­­ра. Здавалася б, тут ужо можна і супакоіцца. Але – ці ж супакоішся… Як там родныя – мама, тата? Ці ведаюць яны, дзе мы? – раз-пораз гучала ў камеры то ад адной дзяўчыны, то ад другой. Пэў­на, сядзяць там на таблетках, абзваніўшы ўсе бальніцы, “хуткія” ды міліцыю. І паведаміць ім – няма ніякой магчымасьці. Калі трохі супакойваліся, тут жа распачыналася новае хваляваньне: што будзе з працай, з вучобай – звольняць, выключаць?.. А Марыйка яшчэ думала і пра Алеся. Дзе ён? На Акрэсьціна, сярод арыштаваных, яна яго ня бачыла. Ды і як убачыш, калі іх прывезьлі сюды чалавек трыста, прычым яе ў першай машыне, а яго, па ўсім, у апошняй. Казалі яшчэ, што частку “ка­ліноўцаў” павезьлі ў Жодзіна. Мо ён там?.. Пра “са­мае горшае”... яна думаць не хацела…

У камеры холадна, а ў цеснаце здаецца, што яшчэ халадней, чым на плошчы – ледзь не мінусавая тэм­­­пература. Адное вакно, зашклёнае тоўстым, армі­ра­ваным шклом, з-за якога нічога не відаць, нават краечку неба, апетага ў вершах вязьняў, толькі можна зразумець: дзень на вуліцы ці ноч, і з яго прэ сьцюжа, быццам і няма там шкла.

Ну спаць, адпачываць, хоць і месца мала, яшчэ неяк прыладкаваліся-перакантаваліся, а як схадзіць у прыбіральню, калі яна амаль адкрытая, толькі цаг­ляная адгародка па пояс збоку, і, здаецца, ніхто не адварочваецца, калі йдзеш. Які сорам! Дый як пайсьці, калі і без таго, здаецца, смурод адтуль такі, што… А яшчэ паперы ня тое, што туалетнай, а ніякой зусім няма. Жах! Пад ве­чар папрасілі ў міліцыянта, што на калідоры, хоць нейкую газету. А ён: “А зачэм вам? Акцыю устроіць?.. У мяне толькі “Савецкая Беларусія”… Потым яны даведаліся, што азначалі гэтыя словы. Аказваецца, у гэты вечар моладзь каля Камароўкі зладзіла флэш-моб. Сабраліся імкліва з газетай “СБ” у руках. “Чы­талі”, трымаючы дагары, а потым скамечылі, выкінулі ў сьметнікі і разыйшліся. Як для тых, хто сядзеў у СІЗА, гэта быў вельмі свое­часовы флэш-моб і вельмі дасьціпны.

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Можаце сьмяяцца (гэта я так, да слова...), але хлоп­цаў у мяне яшчэ не было. Разумею, гэта сёньня “ня модна”, але мне ня сорамна ў тым прызнацца, хоць ведаю, прынамсі, з размоваў, што большасьць дзяўчынак з нашага класу страцілі цнатлівасьць яшчэ ў школе. І нават ганарыліся тым... Так, да Алеся ў мяне не было на­­­­ват пацалункаў з хлопцамі ў пад’езьдзе, ня тое што чаго большага... І пасьля не было. Мусіць, не з маім характарам (ці выхаваньнем? – дзякуй “старамодным” бацькам)… А можа таму, што сябровак сярод дзяўчат, аднакласьніц, а потым аднагрупніц, амаль ня мела. Так, бывала, праводзілі час разам. Але каб знаёміцца з хлопцамі, ды яшчэ з нейкімі мэтамі… Не, такога не было… Хоць, спа­дзяюся, ніхто ня скажа, што я непрыгожая. Якраз наадварот. Пэўна, таму мама мая, нагля­дзеўшыся серыялаў ды розных ток-шоў, хацела, каб стала я мадэльлю і выйшла замуж за багатага замежніка. Дадзеныя для гэтага ў мяне ёсьць – і фігурка, і рост, і хлопцы заглядаліся на мяне, і чапляліся, бывала, нахабна, навязьліва. Але я іх адшывала. Адзіным сябрам маім быў мой брат. Яму расказвала свае сакрэты, нават дзявочыя. Адно хіба – ніколі не казала яму пра Алеся. І тады, калі была ў Празе, прамаўчала, і пазьней. Ня ведаю, ці ўхваліў бы ён мой выбар. І ці ўхваліць... Але я для сябе ўжо ўсё вырашыла.”

Марыйка не курыла, а для дзяўчат, якія падселі на гэтую звычку, дзень і ноч бяз курыва былі най­горшымі выпрабаваньнямі. Адна з іх, якую звалі Сьвятлана, знайшла кімсьці прыхаваныя ў нарах тры цыгарэціны. Інтуіцыя, кажа, дапамагла. Як прагна нюхалі іх дзяў­чаты, удыхалі ў сябе пах – як найлепшую пар­фуму. Але ж, што такое цыгарэціна без запалак, без запальнічкі. Пагрукалі ў дзьверы, папрасілі ў таго са­мага дзяжурнага запалкі. Рогат у адказ: “За што, за што вам даць? За палкі? Ха-ха-ха!” Потым: “А-а-а, сьпічкі... Сьпічкі-сінічкі!.. Дык лятаюць, не злавіць…” – і зноў рогат. І ўсё ж за­пальнічку падаў у вакенца. Тут Марыйка зразумела, што галоўнае выпрабаваньне яе чакае яшчэ напера­дзе: дзяўчаты запалілі і камера напоўнілася едкім дымам, які стаяў пасярод і не ра­зыходзіўся, нібыта паветра тут зусім ня рухалася. Дзяў­чаты памахалі рукамі, дым крыху падняўся ўверх, сінім туманом запаланіў усю камеру. Цыгарэты, пэўна, былі самыя танныя, найгоршага гатунку, бо нават ку­рыльшчыцам дым прадраў горла, закашляліся яны: “Харош, тытунёк!” – пажартавалі па-салдацку, а Марыйка ня ведала куды падзецца: сьлёзы пайшлі з вачэй, нібыта заплакала яна, дым душыў і не даваў дыхаць… І ня толькі ёй. Дзяўчаты заўважылі і прытушылі цыгарэты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x