Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вось, – Кармушкін узяўся за кніжку абедзьвюма рукамі й выставіў перад сабой. Яшчэ некалькі старонак далучыліся да апалага лісьця, якім быў закіданы цяпер яшчэ пару хвілінаў таму чыста падмецены тратуар.

– І. Р. Ляпёхін, Практычны курс нямецкай мовы, – прачытаў я й шматзначна кашлянуў.

– Вокладка ня мае значэньня, – Кармушкін усьміхнуўся, – Гэта не мае словы, а заслужанага кампазытара краіны Івана Хруля. Ён казаў гэта, калі жонка яго папракала, што піша на туалетнай паперы. Вось.

Вочы яго загарэліся, ён прысунуўся да нас ушчыльную й прачытаў:

– Калі мы падыйшлі да касы, то, на жаль, усе квіткі на спэктакль былі ўжо прададзеныя.

Кармушкін запытальна зірнуў на нас і працягваў:

– Артыст некалькі разоў выходзіў на сцэну, і кожны раз гледачы віталі яго гучнымі аплядысмэнтамі.

Мы маўчалі. Кармушкін расчаравана высмаркаўся, а потым рашуча пагартаў кнігу й выдаў:

– Мая дачка хоча стаць артысткай. Яна не прапускае ніводнае пастаноўкі й гатовая гадзінамі стаяць у чарзе, каб набыць квіток.

Кармушкін прамовіў гэта сумна-урачыста, нібы яму далі слова на хаўтурах.

– Мы сядзелі ў трэцім ярусе, але ў бінокль усё відаць досыць добра.

– Мы пойдзем, – я штурхнуў яе плячом, і яна ледзь ня ўпала. Кармушкін папераджальна замахаў указальным пальцам між нашых твараў.

– Як толькі мы занялі месцы ў глядзельнай залі, прагучаў першы званок!

Мы ішлі, не абарочваючыся. Кармушкін, не адрываючы вачэй ад кнігі, пакрочыў за намі, але каля сьветлафору спыніўся. Нам яшчэ доўга, бадай што да самага прыпынку быў чуваць ягоны сіплы голас:

– Вы спазьніліся! П’еса ўжо пачалася! Цяпер вы ня зможаце заняць месцы ў партэры! Вашыя месцы ў сярэдзіне і вы будзеце замінаць гледачам. Падыміцеся наверх і запытайцеся ў білетэркі, ці няма вольных месцаў на бальконе!

118.

Надзіманы чалавек узьняўся ў паветра неахвотна, але потым вецер нарэшце падхапіў яго й вынес на нябесныя скрыжаваньні. У розных канцах гораду па сыгнале зайгралі аркестры, і нават там, дзе Надзіманага не было відаць, жыхары сталіцы ўздымалі галовы ўгору й намагаліся разабраць сярод пены аблокаў абрысы цудоўнага гумовага цела. Плошча пад надзіманым выбухнула адзіным крыкам, некалькі хвілінаў людзі яшчэ бачылі агромністую нагу, якая прыветна гайдалася ў вышыні. Потым Надзіманы паволі паплыў у бок ракі.

Мы якраз стаялі там, ля каменнага парапэту, моўчкі слухаючы, як птахі вучацца мове выраю. Надзіманы паказаўся з-за вежы на будынку міністэрства абароны, ён ляцеў, шырока расставіўшы рукі й запракінуўшы галаву. Міма пругка прабеглі дзяўчаты ў нацыянальных строях, адорваючы ўсіх сустрэчных шарыкамі. “Як маешся, Назар?” – крыкнулі мне з тэрасы адкрытай кавярні. Я абярнуўся. Нехта з колішніх калегаў запрашальна махаў рукой. Надзіманы агінаў парк. Старая ў бейсболцы прапанавала нам набыць біноклі.

– Давай застанемся тут на ПМЖ, а? – пульхная маладая жанчына парывіста павярнулася да свайго мужа, які натхнёна даядаў дранік, трымаючы на далоні плясмасавую талерачку. – А, Рамаданаў? Давай! Купім дом у прыгарадзе...

Дзень, як на замову, стаяў сонечны, халодны й звонкі. Надзіманы палунаў яшчэ трохі над могілкамі, а потым набраў хуткасьць і за некалькі імгненьняў дабраўся да сабору сьвятога Анатоля. Там і здарылася тое, чаго не прадугледзелі арганізатары. Носам гумовы чалавек наляцеў на крыж, востры локаць якога увайшоў ажно да задняй сьценкі чэрапа. Вецер трохі пагайдаў надзіманага, як маятнік; гэта толькі пагоршыла справу, злучэньне балёнаў было канчаткова парушанае, і яны сталі распадацца на складовыя часткі. Неўзабаве надзіманы вызваліўся ад крыжа, безгаловае ягонае цела паляцела ўгору й потым, паступова апускаючыся, рушыла ў паветры да будынку тэлецэнтру. Галава, зь якой усё выляталі й выляталі шары рознай формы, то замацаваныя паміж сабой, то паасобку, паімчалася, падхопленая ветрам, да больш аддаленых раёнаў сталіцы. Над маслазаводам яна згубіла вуха, якое, плянуючы, прызямлілася на дах гаражу; пукатае падбародзьдзе ўпала на прыватны сэктар. Тое, што можна было б назваць мозгам, яркім сэрпантынам расьцьвіло над міні-рынкам каля філярмоніі.

Фініш гарадзкіх урачыстасьцяў уяўляўся ўсім далёкім, амаль нерэальным – сьвята было разьлічанае на тры дні. Сёньня працавала ўсё: цырульні, крамы, клюбы, бібліятэкі, таксісты весела высоўваліся з вокнаў старых іншамарак і прапаноўвалі падвезьці куды душа пажадае. І цяпер незьлічоны натоўп людзей, у якіх дух захоплівала ад выбару забаваў, бадзяўся ў разгубленасьці па абодвух берагох фіялетава-сіняй ракі. Кожны баяўся прагадаць і не патрапіць туды, дзе яшчэ сытней, яшчэ весялей. На экране якраз скончыліся цітры. Валтузьня за нашымі сьпінамі нарэшце сьціхла. “Глядзі”, – абняў я Віку за плечы й кіўнуў на дзьверы. “Вока”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x