• Пожаловаться

Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6800-68-2, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альгерд Бахарэвіч Праклятыя госці сталіцы

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць” (http://www.svaboda.org/).

Альгерд Бахарэвіч: другие книги автора


Кто написал Праклятыя госці сталіцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увечары едзем мы з Рачкоў у Сучкі. Я адчуваю – будзе ў нас яшчэ сустрэча; пісталет напагатове трымаю, думаю: ну пачакайце, заўтра мы з маімі арламі папрацуем тут, пазьбіраем грыбы-ягады. Мы ўжо амаль зь лесу выехалі, і тут пачалося. Вазьніцу першай жа куляй, я – пад воз, а што потым было – ня памятаю: цемра. Толькі здань такая была: мужычок у форме ў генэральскай, толькі завялікай для яго памеры на два, так... Мужычок гэты мне пальцам гразіў...

Сакратар трывожна зірнуў на госьця, той пасядзеў хвілінку моўчкі й працягнуў аповед:

– Ачуняў я, не паверыце – у пакоі там гладкім, чыстым, бы шпіталь для найвышэйшых чыноў. Калі змог падняцца, зразумеў я: ні вокнаў, ні дзьвераў... І што самае жахлівае...

Вэтэран адпіў вады й пакалупаў у носе.

– У куце ляжыць нехта. Нябожчык. А ў пальцах чамаданчык заціснуты.

Хутка я ўжо зусім час страціў: колькі цяпер, і які дзень, і дзень ці ноч: хто яго знае? Доўга баяўся падыйсьці да мерцьвяка гэтага, аднак потым наважыўся. А ў яго поўны чамадан акупацыйных марак. Што мне зь іх? Аднак трэба ж на ўсякі пажарны доказы пакінуць рэчавыя, каб мяне за самавольнае не таго... Тады жорстка было... Вайна быццам бы й скончылася, але не для нас...

Я з голаду падыхаю. І піць хочацца. Празь нейкі час ад голаду й смагі зноў адключыўся. У пакоі сьветла, як днём. Прачынаюся: холадна, зуб на зуб не трапляе, адчуваю: усё – паміраю. Ну, думаю, пара мерцьвяка есьці. Нос затыкаю, падпаўзаю да яго, азіраю: бляваць хочацца, а няма чым. І тут заўважаю – так, ведаеш, левым вокам – грошы з маёй кішэні тырчаць. Я іх паклаў у рот, пажаваць, страўнік падмануць. Палягчэла. Яшчэ пажаваў. Смачна, чорт яго бяры! Так я некалькі паперак зжор. Адчуваю – сілы вярнуліся. Пажыву яшчэ, думаю, пажыву.

Вэтэран радасна ўсьміхнуўся самому сабе, пацёр нос, а калі адняў руку, вусны ягоныя зноў былі набрынялыя тугою. Ён зірнуў у залю і ўздыхнуў:

– Пакапаўся я па кішэнях у таго мерцьвяка, і што, як вы мяркуеце, знайшоў? Паўлітровічак! Цалюсенькі! Выпіў, сагрэўся, наеўся дасыта й заснуў. Прачынаюся, а тут дзьверы адчыняюцца і жанчына заходзіць. Ну, жанчына, самі разумееце, гэта ў горадзе жанчына, а тут баба вясковая, калгасьніца. То, разумееце, на дзьверы ні намёку, ні шчылінкі не было, а тут – і дзьверы, і жанчына. Я на яе, так і так – маладая кроў зайграла, а яна ў крык і ўцякаць. Потым зноў – ні дзьвярэй,ні бабы. Я яшчэ маркамі закусіў і зноў спаць. А што ж мне рабіць: сілы трэба. Цэлы дзень я тую бабу клікаў. Цішыня. Так я і жыў у гэтым пекле – доўга, можа, зь месяц , у мяне там календара не было. Баба потым яшчэ некалькі разоў прыходзіла. Спачатку крычала ды ўцякала, а потым на які час заставацца пачала. Па вуглох пачысьціць, мерцьвяка гэтага, немца, шыпрам спырсьне. А неяк яна памыла, сыходзіць – а я яе за азадак: ідзі сюды, мілая. Ну, мы зь ёй таго сяго, яна й не супраціўлялася. Потым пачала штодня прыходзіць, паесьці прыносіла, бульбы там, сала, агуркоў маласольных, але я ўжо ўсё – бяз марак гэтых не магу. Як маракі да рыбы прывыкаюць, так я да гэтых паперак. Баба гэтая мяне адвучыць хацела – неяк, памятаю, нават тушонкі амэрыканскай аднекуль прыцягнула. Мяне вырвала адразу, як я гэтую бляшанку пабачыў.

Вэтэрана ажно перасмыкнула.

– Мне, вядома ж, сорамна было, я сябе ненавідзеў проста. Але трымаўся. Цярпець і выкарыстоўваць кожную магчымасьць, каб ворагу адпомсьціць – мы гэтаму тады хутка навучыліся. І правільна зрабіў. Прачынаюся неяк, а немец гэты, што ў куце з чамаданчыкам валяўся, перада мной стаіць. Ніякі ён ня немец апынуўся, а паліцай з Сучкоў, Грыша Мелех. Я хворым ды нямоглым прыкінуўся, валяюся цяпер сам у куце, а сволач гэтая кудысьці па справах бегае. І ўсё калі я сплю. Але дзе наша не прападала. Я з бабай дамовіўся й неяк мы зь ёй прыкінуліся, што сьпім: Грыша толькі зьнікнуць хацеў па сваіх бандзюжых справах, а мы яго – я за адну руку, яна за другую. І перанесьліся ў самае, можна сказаць, логава бандзюжае. Я ў аднаго аўтамат вырываю...

Апошнія словы вэтэран прамовіў ужо ў калідоры. Анюта падносіла да вуснаў вэтэрана шклянку, а ён усё намагаўся скончыць:

– А баба тая – мая баявая сяброўка, Адэля Мікіцічна Стараверава, і калі мы ў распалажэніе...

114.

Калі Анюта вярнулася ў залю, прыціхлая ад жаху моладзь моўчкі назірала, як Павел у дзясяты раз безпасьпяхова спрабуе правільна ўскласьці кветкі. Кадык Паўла торгаўся ўверх-уніз, ён цяжка дыхаў, і ўсё ж зноў і зноў вяртаўся на старт і, насупіўшыся, высалапіўшы язык і выціснуўшы на шчокі пашану, кідаўся да мэмарыяльнай дошкі. “Ужо лепш”, – сказаў нарэшце Сакратар і нават адклаў асадку – толькі што ён пісаў справаздачу ў цэнтральны камітэт, колькі раён вырашыў на нарадзе ячэйкі выставіць адзінак на сьвята. У Паўла й праўда пачало атрымлівацца. Вось ён, з каменным, як магільны помнік тварам, іншаплянэтнымі рыўкамі рухаецца праз пакрыты загадкавай, незямной, поўнай кратэраў і пясчаных бураў паверхні пліткі, запавольвае й без таго марудную хаду, са сьветлымі вачыма, удзячным лбом і аддана сьцятымі вуснамі асьцярожна кладзе кветачны трэнажор на граніт. Сакратар пляскае. “Ну, яшчэ раз, для замацаваньня. І тады дамо слова нашаму наступнаму госьцю”. Павал як лунацік вяртаецца назад, падымае кветкі як упалую паходню, рушыць наперад, галава ягоная схіляецца занадта рана і ён ляціць на брудную, ва ўзорах ад шматлікіх падэшваў кафлю.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кандрат Крапіва: Брама неўміручасці
Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Альгерд Бахарэвіч: Сарока на шыбеніцы
Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.