• Пожаловаться

Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч: Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-6800-68-2, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альгерд Бахарэвіч Праклятыя госці сталіцы

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць” (http://www.svaboda.org/).

Альгерд Бахарэвіч: другие книги автора


Кто написал Праклятыя госці сталіцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы памыліліся.

– Прабачце?

– Памыліліся. Нумарам. Мовай. А можа, жыцьцём. Не ўключай, там няма чаго глядзець, – сказаў я й пацалаваў яе ў вузкія вусны. – Апранайся, нам трэба ісьці.

Як двое супрацоўнікаў таемнай арганізацыі, з аднолькавымі шалікамі на нэрвовых шыях, мы ідзем па палым аксамітым лісьці, падобным да разарванага ў шматкі каляровага сьвяточнага нумару газэты нумар пяць. Яна трымае мяне пад локаць – калі яна робіць гэта, яе лоб перасякае пакутлівы ўспамін. Цікава, ці можна будзе абысьціся без ампутацыі? Мы заходзім у краму і як турысты марудна адольваем кілямэтры яе раскошы.

Бананавыя сем’і, што счапілі жоўтыя рукі ў прадчуваньні немінучага; непрыстойнасьць ківі; амаль каўбасныя палкі галяндзкіх, вечна сьвежых агуркоў, не падлеглых нават страваваньню. Золата й бронза яблыкаў; матылі цыбулі ў сачках авосек. Бруд бульбы й морквы. Мы ідзем далей, гнусавячы й фатаграфуючы. Рахат хлебу, лукум кандытарскага адзьдзелу. Булачкі “Бэрлінэр”, ільсьністыя, ліпучыя. Мультфільмавы рай малочных прадуктаў. Публічны дом вэнджаніны, мясны бардэль.

Мілы дзядуля заляцаецца да адной з тых бальзакаўскіх жанчын, якія купляюць тут толькі натуральнае. “Мужу вазьміце гарачага вэнджаньня”, – шэпча ён на сарамлівае чырвонае вуха. “Толькі гарачага”. “Скажы: яму б лепш сасісак узяць спачатку”, – рагоча пажылая, але жвавая прадавачка, уся нібыта зьлепленая з выстаўленага за шклом мяса. Чарга пасьмейваецца, хаця й коўзаецца на пляскатым жарце. Жанчына чырванее, але згодна ўсьміхаецца. “Толькі гарачага”, – гучна шэпча дзед – ахайна апрануты, выгалены да сінявы, у старамодным элеганцкім капялюшы. Ён ідзе за ахвярай уздоўж рыбных кансэрваў. Пакецікі харчовай хіміі, горка гаркавай гарбаты, тысяча разоў паўтораны маладзён на бляшанках кавы. Саркафаг Амундсэна, марозіва. Гронкі чыпсаў на плястмасавым вецьці. Мы йдзем, нічога не купляючы. “Толькі гарачага”. Здоб вінных бутэлек, шы здуб каньякоў. Жанчына крычыць.

Дзядуля дагнаў яе ля хлебнага адзьдзелу, і цяпер трымаў доўгі нож ля шыі жанчыны, вольнай загартаванай рукой сьціскаючы яе пад грудзьмі. Пакупнікі за папяровым гальлём. Сьнежныя каралевы гарэлкі. Добразычлівыя пакеты соку. Цэгла печыва. “Прадайце мне!” – нож у руках дзядулі скача, нібы хоча вырвацца. “Прадайце мне!” Каравэлы карамэлі. Рыбныя бургеры. Запацелая вэнджаніна. Біфіды. Жывыя ёгурты. Паштэты. Крык стаіць такі, што на нас глядзяць нават з вуліцы. Надрываецца прывязаны кімсьці каля ўваходу сабака. Нож падае. Да дзядулі падбягае ахоўнік, за ім яшчэ адзін, яны валяць вар’ята на падлогу й потым мы бачым хіба мільгаценьне заднікаў модных ботаў, што ўзьлятаюць да вітрынаў і апускаюцца ў нешта мягкае, слотнае. Пачынае стракацець касавы апарат. Мы выходзім.

117.

– Лепш у кнігарню.

Ды вось яны кнігі. На латку ля крамы. Мы падыходзім.

– Не азірайся. Кармушкін.

Але ён ужо рукаўся з пустэчай, трос кадыком. Кудысьці падзеліся доўгія, заўсёды залізаныя валасы, як у рокераў пяцідзесятых, не заўважылі мы й было студэнцкага лоску. Я ўздыхнуў і запаліў цыгарэту. Кармушкін спалохана, нібы насякомае на стале, стаў прыбіваць долу дым. Потым нясьмела пасьміхнуўся, выцер вусны рукавом.

– Як жа ён енчыў. І вочы закрываў, быццам яго асьляпілі. Візантыйцы так рабілі. Гуманны быў народ. Не забівалі пратэрмінаваных прэтэндэнтаў на кесарства. Проста асьляплялі. І ідзі ты на ўсе чатыры бакі.

Мы глядзелі на яго з прыкрасьцю. Кармушкін пачасаў калючае падбародзьдзе – відавочна, гэты занятак быў адзінай ягонай фізычнай радасьцю:

– Вас жа не было, так? Гэта на пастаноўцы гэтага авангарднага тэатру. Як толькі яны там тогі апранулі й на хадулі ўсталі, Даражок як зараве. Ледзь шкло ня вылецела. Праўда. Цяпер ён...

– Мы пойдзем, – я ўзяў яе за руку. Кармушкін не марудзячы схапіў маю і ўмольна прамармытаў:

– А я знайшоў, знайшоў. Вось ён, адказ.

Кармушкін выдастаў з сумкі стос зялёных кніжак, якія развальваліся ў яго ў руках. Некалькі старонак вырваліся й паляцелі ў бок прывязанага да парэнчаў сабакі, які вітаў паперу радасным брэхам. Да крамы пад’ехалі міліцэйскія жыгулі, па-маладзецку рыпнуўшы ля самага ганку. Яна дурнавата пасьміхнулася ва ўвесь рот. Трэба забараніць ёй гэта.

– Вось яно, – ён таропка перагарнуў старонкі, потым ў адваротным напрамку, потым зноў дайшоў да сярэдзіны з прагалам клею. – Вось. Мяне як токам стукнула.

Мы цярпліва чакалі. Кармушкін аніяк ня мог знайсьці патрэбную старонку; паплёваўчы на замерзлыя пальцы, на пазногцях якіх яшчэ ўгадвалася былая дагледжанасьць, ён катаваў танную кніжку, як сапсаваны гармонік. Мы глыбей захуталіся ў шалікавую цеплыню.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кандрат Крапіва: Брама неўміручасці
Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Альгерд Бахарэвіч: Сарока на шыбеніцы
Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.