Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Рахі кандода, – тут жа ўставіла пасьпешліва жанчына і ўсе трое паўтарылі хорам гэтыя мілагучныя словы. Майк намацаў коўдру вялікім пальцам нагі й пацягнуў на сябе – свойскі бяскрыўдны вецер, выкліканы гэтым спрытным рухам, прымусіў Мастака спалохана заварочацца і ўхапіцца пазногцямі за плячо сябра.

112.

Сам Сакратар стараўся не дакранацца да гэтага букету гвазьдзікоў – кветкі прайшлі за год праз такую колькасьць рук, былі настолькі зашмальцаваныя, што выклікалі агіду. Трэба нарэшце даць даручэньне Анюце змайстраваць новыя, думаў ён лянотна, назіраючы, як чарговы навучэнец пэтэвэ, намагаючыся, як вучылі, прадэманстраваць на сваім твары траурную пашану, крочыць да дошкі. Ну і дэбіл! Шчокі пунсовыя ад сарамлівасьці, рукі трасуцца, адна штаніна вылезла з бота, сьпіна крывая, на вуху тоўсты фурункул – няўжо яму дваццаць гадоў. Сакратар заахвочвальна ўсьміхнуўся ў залю й потым даслаў змрочны канфідэнцыяльны позірк Анюце: дарагуша, гэта безнадзейна. Абодва вэтэраны, яшчэ не аддыхаўшыся пасьля адоленага толькі што шляху, камечылі ў руках уручаны ім нумар семдзесятвасьмёркі: спэцвыпуск, прысьвечаны моладзі.

– Павел, – махнуў рукой Сакратар, і пэтэвэшнік уцягнуў галаву ў плечы. – Павел, ну колькі можна. Па-першае: гэта мэмарыяльная дошка, а ты да яе падыходзіш як да школьнай. Другагоднік... Ня бойся. Ты ідзеш аддаваць даніну павагі, а не даўгі пацанам. Па-другое. Букет. Як ты трымаеш букет? Як венік. Трымай яго ля сэрца, беражна, кончыкамі пальцаў, але моцна. Ты што, дзяўчынам ніколі не дарыў кветкі? Хаця вядома ж, не дарыў, хто на такога... Ля сэрца трымай, боўдзіла! Дзе ў цябе сэрца?

Пэтэвэшнік мітусьліва паляпаў сябе па кішэнях. Сакратар зморшчыўся й змахнуў Паўла зь пятачка пад экранам: “Наступны!”.

Наступнай была квітучая сьветлавалосая дзяўчынка, і ад вэтэранаў адразу ж запахла чымсьці замілавальным. Рабіла яна нібыта ўсё правільна, аднак занадта хутка – амаль бегма. “Ускладаньне кветак ня церпіць сьпешкі”, – цярпліва сказаў Сакратар, у соты раз падняўся й правёў майстар-клясу: адным рухам броваў пагрузіў сябе ў глыбокі, але горды і аптымістычны смутак, запаліў у вачох сьветлую гераічную памяць і элегантнай хадою, нібыта пазначаючы кожны свой крок стылізаванай пад вайсковы кант каймою, падыйшоў да дошкі – кавалка граніту з высечаным на ім пераможным, але няпэўным профілем, і як пад фотааб’ектывамі, павольна апусьціў гвазьдзікі на прызначанае месца – пастаяў роўна дзьве сэкунды, схіліўшы галаву, і, выпрастаўшыся, рашуча вярнуўся на месца.

– Вось так, – Сакратар выцер рукі беласьнежнай сурвэткай і зноў абаяльна ўсьміхнуўся: Анюта пачырванела ад задавальненьня. – Нічога цяжкага. Добра, зладзім перапынак. Толькі паліць ніхто ня пойдзе, а то зноў сапсуеце імідж арганізацыі... Сёньня ў нас у гасьцёх вэтэран вайны...

Ён не заглядваючы ў паперы назваў імя госьця й той, пакрэкваючы, хацеў падняцца, але сакратар адным поціскам усадзіў жвавага вэтэрана на месца:

– Сядзіце, сядзіце. Сёньня наш шаноўны госьць распавядзе нам адну з тых гісторыяў уласнага жыцьця, якія, уласна, і складаюць сусьветную гісторыю. Зрэшты, што доўга казаць – вам слова. І не забудзьце (Сакратар строга зірнуў на моладзь, якая смурна разглядвала пазногці) – пасьля выступу шаноўнага вэтэрана мы працягнем практыкаваньні... Павел, чуў? Паша! Боўдзіла. Слухай, пакуль людзі яшчэ жывыя, пару-тройку гадоў, і няма каму будзе распавесьці! Прабачце, Антон Антоныч.

113.

Вэтэран цяжка палез падымацца, але Сакратар звычна апусьціў яго на месца й сьціпла адсунуўся ўбок, бы запісваючы сябе ў радавыя слухачы. Госьць раскрыў гідлівыя вусны й, пасьля паўзы й нядоўгага ўступнага кашлю, загаварыў нечакана дабрадушным голасам. Ён распавёў пра сябе, потым прамовіў некалькі наезджаных дзякуй кіраўніцтву, няўхільна вытрымліваючы ранжыр, сербануў вадзічкі й пачаў гісторыю.

– Я не зусім пра вайну... – аблізаў вэтэран зубы. – Я сёньня лепш пра тое, як мы банды зь лясоў выкурвалі ў канцы саракавых... Шмат яшчэ недабіткаў засталося, па лясох яны хаваліся. Было гэта на Жабаўшчыне. Там край глухі, нават немцы там глыбока ў гушчар ня лазілі, усё больш у райцэнтры адседжваліся. Вось у гэтым гушчары бандзюгі нашы, тыпу бандэраўцаў, і акапаліся. Я там у тую вясну з ротай салдатаў быў, і ледзь жыцьця не пазбавіўся...

Здарылася так, што ехалі мы на звычайным такім сялянскім возе з Сучкоў у Рачкі. Да Рачкоў вярсты тры, але празь лес трэба ехаць: там палі такія, потым лес, частка знакамітага Чорнага лесу, потым зноў – палі, палі... Ехалі мы ўдвух: я і вясковец адзін, ён пры нашай роце быў, дапамагаў чым мог, я ў ягонай хаце жыў. Едзем мы, дарога гразкая, ледзь на паваротах, дзе паніжэй, прабіраемся. Кабылка ў гразі грузьне, не паверыце. І тут выходзяць – а мы якраз на сярэдзіне лясной дарогі – зь лесу трое выходзяць, падазронага такога выгляду. “Давязі, – кажуць, – да Рачкоў”. Мужык, які мяне вёз, Браніслаў, і кажа: “Не паложана. Хто вас ведае, а я начальніка вязу, трасца на вас, не відаць, ці што?”. Тыя на яго, гляджу, вызьверыліся, воз спыняюць, я спакойна так кабуру расшпільваю – мужычкі гэтыя памацюгаліся, але назад пасунуліся, у лес. Я яшчэ дакумэнты ў іх хацеў праверыць – не пасьпеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Раман Свечнікаў - Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Раман Свечнікаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч
Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x