Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мастак пагразіў Майку кулаком. Той узьлез яшчэ вышэй і, трымаючыся за пругкую вушную ракавіну, пералез на брыво й павіс там, раскачваючыся.

– Не забудзьце пра тое, што ў поўны рост праблема міжножжа стане больш відавочнай! – крыкнуў Майк, крысьсё халату якога распахвалася ўсё шырэй.

– Скажыце студэнту, каб пакінуў залю, – строга прамовіла худзейшая. – Ён замінае нам праводзіць нараду. Дый вам, я гляджу, працаваць не дапамагае. Вы зразумейце, вельмі важна, каб скульптура была гатовая ў неабходны тэрмін.

Мастак з сур’ёзным выглядам надзьмуўся й выставіў далоні наперад: маўляў, зразумела.

– Вы хацелі пабачыць ягоныя вочы? – раптам крыкнуў Майк з вышыні. – Зараз я вам іх пакажу.

З увішнасьцю малпы ён пачаў караскацца па шчацэ Надзіманага чалавека, хапаючыся за ягоную нацягнутую, як на бубне, гумовую скуру. Хутка Майк стаяў, знайшоўшы аднаму яму вядомы гаўбец пад скулай, стаяў, абедзьвюма рукамі ўхапіўшыся за брыво. І тут жа ягоная левая рука торгнулася ўбок і скінула анучы.

Члены камісіі прыцішана ўскрыкнулі. Усе, апрача худой пінжачнай цёткі, закрылі вочы далонямі. Байрам Уралавіч застагнаў.

– Гэта ўсё энэргетыка, – залямантавала тоўстая. – Госпадзе!

Адзін зь пінжачных дзядзек адарваў нарэшце далоні ад вачэй і з агідай прабурчаў другому:

– Ніколі б не падумаў, што ад вачэй так шмат залежыць.

– Вось жа заўсёды трэба глядзець на закончаны прадукт, на закончаны, – раздражнёна азваўся той і сплюнуў. – Ч-чорт!

– Мы параіліся, – загаварыла старшыня камісіі, моршчачыся, быццам у твар ёй дзьмуў пранізьлівы вецер, і імкнучыся не глядзець на твар Надзіманага Чалавека. – Камісія параілася й вырашыла вось што... У скульптуру, якая ў прынцыпе нас задавальняе... Неабходна ўнесьці зьмены. На дадзены момант яе твар недастаткова адлюстроўвае галоўную ідэю сьвята й не ў поўнай меры можа служыць вобразам сучаснага жыхара сталіцы. Вам трэба ўнесьці больш пазытыву, больш, больш. Гэта мусіць быць аптымістычны, працавіты, жыцьцярадасны, малады душой гараджанін. Думаю, вам трэба папрацаваць над вуснамі і... Ды закрыйце ж яму нарэшце вочы!

Камісія амаль бегма кінулася да выйсьця. Мастак, трымаючыся пляча старшыні, пачаў, грымасьнічаючы, таропка й шматслоўна распавядаць пра патрэбу ў фінансах:

– На адно паветра колькі пайшло, –

а пінжачная цётка ўварочвалася ад ягонага дыханьня, і ўсё паўтарала: “Пішэце заяву, пішэце заяву”. Яны выбеглі з майстэрні, і пакой падаўся ім такім маленькім, што ў дзьвярох нават узьнікла невялікая штурханіна. Ніхто нават не заўважыў прышпіленага на самым прыкметным месцы ліста, аздобленага стракатымі надпісамі. Тым ня меней перад ліфтам усе мітусьліва пачалі ціснуць Мастаку руку, нібыта хацелі гвалтам зацягнуць яго ў кабіну. Мастак вырываўся й мармытаў пра заяву. Нарэшце дзьверы за камісіяй зачыніліся і ён з палёгкай вылаяўся.

Дзяўчынка, унучка вядомага жывапісца Ф., якую абступілі на першым паверсе пяцёра змрочных постацяў у аднолькавых пінжаках, спачатку хацела закрычаць. Пароду яе сабакі, падобнага на прапалены цыгарэтамі пуфік, людзі выводзілі відавочна не для абароны гаспадароў. Аднак вузкавокі дзядзька, які апусьціўся перад ёй на кукішкі, спытаў толькі агідным, саладжавым голасам:

– Скажы, дзяўчынка, тут ёсьць дзе-небудзь іншы выхад?

Яна паказала, і гэтыя пяцёра моўчкі выбраліся на завалены будаўнічымі адкідамі двор, празь які цягнуўся, дзе-нідзе ўжо засыпаны друзам, тоўсты шлянг.

88.

Спачатку Мая Леанідаўна адмовілася ад запрашэньня, і адмовілася, як ёй падалося, даволі рашуча. Не прамінула яшчэ й году з таго дня, калі яна разьвітвалася з кінатэатрам – о, яна добра запомніла той дзень: не зьвяртаючы на дырэктарку аніякае ўвагі, у яе кабінэце лаяліся санлівыя мужчыны, абмерваючы вакно ды падлогу; на двары, высунуўшы з машыны доўгія ногі, яе чакаў сын; усе дзьверы былі расчыненыя насьцеж. Мая Леанідаўна за дзесяць хвілін сабрала ўвесь свой няхітры скарб і потым марудным, урачыстым крокам абыйшла ўстанову ад прыбіральні да рубкі кінамэханіка. За сьпінай трашчалі складзеныя, нібы крылы, паўнамоцтвы, дзень быў сонечны й хрусткі, на лесьвіцы ёй трапіла ў вока млявая жамярынка. Яна вярнулася ў кабінэт, зьняла са сьцяны вершніка й выйшла з горда ўзьнятай галавой. Сын драмаў, накрыўшы твар спартовай газэтай.

Не прамінула й году... У панядзелак ёй патэлефанавалі з партыі. “Няўжо для зьезду нельга было знайсьці іншага месца?” – запыталася яна раздражнёна. Гэты хлопчык на другім канцы дроту, нехта з “маладых палітыкаў”, відавочна, нават ня ведаў пра колішняе існаваньне кінатэатру. “У памяшканьні тэатру Мінус”, “арандуем”... Мая Леанідаўна ня стала нічога тлумачыць, пагатоў прачнулася ўнучка й сваім рэактыўным віскатам адразу ж расставіла прыярытэты ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны. Файна, канечне, што й пасьля закрыцьця кінатэатр працягвае служыць справе, але ў ягоных крэслах калісьці сядзелі тыя, да каго гэтым маладым як да месяца далёка, думала яна, рассыпаючы аўсяныя шматкі на толькі што вычышчаны дыван. Увесь тыдзень яна імкнулася ні пра што такое ня думаць, вучылася карыстацца супэрсучаснай пральнай машынай і апускаць сьпінку калёсак, гатавала нявестцы булён ды перачытвала Прарока. А ў панядзелак разгарнула апазыцыйную газэту й пабачыла сваё ймя ў сьпісе найбольш паважаных удзельнікаў зьезду. Дзіўна, але ёй стала сорамна, і ў належны дзень са значкаю на ныючых грудзёх яна пераступіла парог зьмененага да непазнавальнасьці кінатэатру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x