Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Яны кажуць пра стабільнасьць і згоду ў грамадзтве, – дыкцыя яе ўлюбёнца была бездакорнай, ён амаль не жэстыкуляваў, толькі зрэдку быццам бы выхопліваў з паветра перад сабой нешта й паказваў дэлегатам, нібы доказы. – Яны кажуць, што здолелі кансалідаваць нацыю. Аднак ім можна запярэчыць, нават проста прагуляўшыся па уліцы. За квартал адсюль на сьцяне напісана нечай неабыякавай рукой: Не. Проста “Не”. І ўсё. І больш чалавеку нават не спатрэбілася нічога пісаць. Бо ў гэтым кароткім слове відаць ўсю сытуацыю ў краіне як на далоні. Кожнаму нашаму суайчыньніку зразумела, супраць чаго накіраванае гэтае “Не”. Дакладней, супраць чаго й каго. “Не” – бумскае слова, бумскае адмаўленьне, і, напісанае на гэтай мове, яно набывае яшчэ больш глыбокі сэнс. Чалавек пратэставаў ня толькі супраць аўтарытарызму, ён сказаў сваё “не” руйнаваньню нацыянальнай культуры, вынішчэньню роднай мовы. “Не” – і халуі кінуліся заціраць гэтае слова, зафарбоўваць яго, тым самым ускосна прызнаўшы, што ім добра вядома, што пад ім разумеецца. Я нават не зьдзіўлюся, што аўтару гэтага надпісу, калі б яго затрымалі падчас гэтага... злачынства...

Мастацтвазнаўца горка ўсьміхнуўся й пахітаў галавой.

– ...прыпісалі б антыдзяржаўную прапаганду.

– Перабор, – ікнуў сусед Маі Леанідаўны. – Відавочны перабор.

– Ну чаму ж? – заступілася яна за выступоўцу, ад душы пляскаючы ў сухія ладкі. Пляскаць было прыемна, яе далоні засумавалі па гэтым занятку, і цяпер, адчуваючы, як разгараецца кроў пад скурай, яна падумала, што някепска было б выступіць і самой. Толькі пасьля менш эфэктнага аратара.

Потым выступаў барадаты заікасты дзядзька, які запомніўся цікавым параўнаньнем: міліцыя ў нармальнай краіне, заўважыў ён мімаходзь, мусіць быць кшалту добрага футбольнага арбітра: чым непрыкметней, тым лепш. Мая Леанідаўна была дрэнна абазнаная ў спорце, ёй здавалася, што судзьдзя паўсюдна павінен абараняць справядлівасьць і падтрымліваць свой аўтарытэт штосэкунды... Яна згадала, як калісьці на самых значных імпрэзах у кінатэатр заходзіла за нейкія дзьве гадзіны па пяць-шэсьць міліцэйскіх нарадаў: хлопцы былі маладзейшыя за яе сына, некаторыя – натуральныя адмарозкі, а былі й такія, што шчыра прызнаваліся: мы ўсё разумеем, проста загадана... Вакол пляскалі ўсё больш імпэтна, і яна імкнулася не адставаць.

91.

Між тым яе суседу, Анатолю Анатолічу, воплескі навокал прыносілі ўсё менш радасьці. Выпітыя ўсяго нейкіх паўтары гадзіны таму ў вузкім коле аднапартыйцаў тры бутэлькі гарэлкі на дзіва хутка прайшлі ўсе неабходныя пераўтварэньні й сталі тым, чым ім наканавана станавіцца незалежна ад палітычных поглядаў спажыўца – тупым, ламаючым любую праяву мысьленьня галаўным болем, смагай, што хутка пакрывае рот тоўстым слоем непраглынаемай сьліны, якая злосна парадыруе смак нядаўняй закускі, і жаданьнем аблегчыць мачавы пухір. Спачатку Анатоль Анатоліч яшчэ трымаўся, але пакрысе воплескі прымусілі яго ўсё часьцей азірацца на дзьверы, у якіх стаяў, набычыўшыся, жалезны хлопчык і не міргаючы глядзеў на чарговага аратара. Раней, калі Анатоль Анатоліч ня меў яшчэ праблемаў зь ціскам, ён часта бываў у кінатэатры ймя Жданава й нават аднойчы казаў тост у маленькім кабінэце, куды можна было трапіць з двара. Той час ён называў сваёй “апошняй маладосьцю” – тады ён нават, бывала, адмыслова выбіраў месца за сьпінай Маі Леанідаўны, якая цярпліва выседжвала чарговы бардаўскі канцэрт, глядзеў на яе худыя плечы, што так упарта не хацелі скарацца гадам і аніяк не хіліліся ўніз, ладнасьцю сваёй нагадваючы нейкі музычны інструмэнт, скрыпку, так, скрыпку... дык вось, тады ён, бывала, задумваўся, ці не запрасіць гэтую дзікавата-ганарлівую, востраносую, чысьценькую кабету куды-небудзь на вячэру. Цяпер яна была б ужо непатрэбным яму грузам, безь якога можна абысьціся, што б там не казалі маладзейшыя таварышы. Мая Леанідаўна зноў пачала пляскаць, ён зморшчыўся: галаву нібы цьвікам працяла. Яшчэ ікота гэтая прывязалася. А калі наступны выступоўца за хвіліну здолеў прамовіць хіба што некалькі сказаў (у паўзы, як у карабельныя прабоіны, адразу ж паліліся размовы дэлегатаў паміж сабой), Анатоль Анатоліч вырашыў: час прысьпеў. Раздаючы ўсім на сваім шляху насьпех складзеныя, пакамечаныя прабачэньні, ён дабраўся да выйсьця й там ледзьве не пазбавіўся жыцьця, пакуль ахоўнік стараўся ўцяміць, навошта адзін з дэлегатаў хоча пакінуць зьезд праз паўгадзіны пасьля пачатку.

Прыбіральня была занятая: некалькі белтэр’ераў, напэўна, каб не губляць формы, адціскаліся там ад падлогі. Анатоль Анатоліч выскачыў на двор і абабег будынак, праклінаючы кожны мэтр тратуарнай пліткі. Сярод дрэваў, якія раней надзейна ахоўвалі любога, хто меў немудрагелістую чалавечую патрэбу, цяпер разьмяшчалася дзіцячая пляцоўка. Ён з прыкрасьцю плюнуў у кветнік і кінуўся, трымаючы рукі ў кішэнях, да службовага ўваходу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x