Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

87.

Нерухомасьць твару й захінутыя анучамі вачніцы наводзілі на думку, што Надзіманы сьпіць. Праўда, вусны яго крыху жаласьліва крывіліся, унізе шчакі гума трэснула й разыйшлася трыма рэзка акрэсьленымі палоскамі; кадык напружана тырчаў, утвараючы выступ, на якім магла б гнездаваць птушыная сям’я – было такое адчуваньне, што Надзіманага чалавека перад гэтым доўга катаваў невядомы боль, схаваны ў ягоных гумовых нетрах, і вось нарэшце яму зрабілі ўкол, і боль на нейкі час адыйшоў, пакінуўшы, тым ня меней, на скуры Надзіманага невынішчальныя сьляды. Плечы чалавек меў пахілыя, лысую ягоную макаўку ўпрыгожвала амаль празрыстая, нічым не зафарбаваная пухліна. Худзейшая зь пінжачных цётак з сумненьнем пакачала галавой.

– Можна зірнуць зьнізу, – пасьпешліва прамовіў Мастак. – На жаль, у поўны рост пакуль не атрымаецца, але...

Члены камісіі маўчалі, прыціснутыя маўклівай тугой дрымотнага гіганта.

З пупка Надзіманага чалавека тырчэў тоўсты шлянг; цяжка скруціўшыся на сьцягне, ён потым апускаўся з другога, залітага сонцам боку на падлогу й выходзіў праз вакно на двор. Там, унізе, разьмяшчалася машына, якая давала Мастаку паветра для надзіманьня. Машыну абслугоўваў інтэлігентны, як рабочы друкарні, алькаголік – Мастак ня бачыў яго ўжо тры дні. Камісія моўчкі выслухала тлумачэньні, з агідай аглядваючыся на ільсьністую, прапітаную чымсьці алеістым пупавіну.

– А чаму ў яго вочы закрытыя анучамі? – дзіцячым голасам запыталася нарэшце таўсьцейшая зь пінжачных цётак. Мастак сумеўся.

– Праца ж яшчэ ня скончаная, – прамармытаў ён. – Гэта адзін з найважнейшых этапаў, і... Ну, карацей, там сохне, і навогул...

Паміж ног Надзіманага чалавека было пуста, як у лялькі. Праўда, ні ў каго не ўзьнікала сумневу, што перад імі – істота мужчынскага полу, пагатоў усе бачылі ў гэтым інтымным месцы ня гладкую паверхню, а няроўны выступ памерам з добры валун, у форме якога можна было ўгадаць што заўгодна. Таўсьцейшая зь цётак з інтарэсам абводзіла яго вачыма, наважваючыся распытаць Мастака на далікатную тэму.

– Мы доўга думалі, – апярэдзіў яе немаведама адкуль узьніклы Майк. – І былі ўпэўненыя, што для сьвята спатрэбіцца ўсё ж мужчына...

Ён стаяў на лесьвіцы, той самай, найдаўжэйшай, што вяла да слыхавога праходу надзіманага вуха, і весела шчэрыў зубы. На Майку быў усё той жа жаночы халат, і члены камісіі, якія бачылі яго зьнізу, сарамліва адвярнуліся.

– Можна было падыйсьці да працы больш натуралістычна, – натхнёна працягваў Майк, зрабіўшы некалькі крокаў па лесьвіцы ўверх. – Аднак праблема, уласна, палягае ў самой спэцыфіцы жанру надзіманай скульптуры... Яна вось у чым: рабіць палавы орган надзьмутым ці...

Майк уладкаваўся на прыступцы.

– ...ці зьдзьмутым. Першы варыянт лягічны й на першы погляд заканамерны: усе часткі твору надзіманыя. Аднак што падумаюць гараджане, пабачыўшы настолькі маштабна паказанае ўзбуджэньне? Ці не падасца гэта, прама скажам, парнаграфіяй? З другога боку, зьдзьмуты, млявы, бязвольна павіслы орган пазбавіць жыхароў гораду, якія прыйдуць на сьвята, аптымізму, веры ў будучыню свайго роднага места, жаданьня працаваць дзеля ягонага вечнага дабрабыту. Зьдзьмутасьць мала таго што супярэчыць тэхналягічнаму рашэньню твора, яна прыўносіць у твор непатрэбныя нявер’е й смутак. Таму гэтае пытаньне мы бы хацелі пакінуць на суд шаноўных членаў камісіі: як на ваш погляд, лепей выразіць полавую прыналежнасьць скульптуры, не скатваючыся да непатрэбнай абстрактнасьці выкананьня, ці выражаць яе навогул, гэтую прыналежнасьць, або зрабіць скульптуру своеасаблівым гермафрадытам, які спалучыць у сабе лепшыя якасьці як мужчынскай часткі насельніцтва, так і жаночай? Вось вы як думаеце, Байрам Уралавіч?

– Пакінем як ёсьць, – спалохана прагаварыў Байрам Уралавіч. – Навошта гэта ўсё... ну, тое, што вы сказалі... Нармальная скульптура. Усё і так ясна.

– Ён проста апрануты, – правішчала таўсьцейшая зь пінжачных цётак.

– Многа ж волі вы даеце сваім вучням, – працадзіла скрозь зубы худзейшая й злосна зірнула на Мастака. – Давайце ня будзем шукаць праблемы там, дзе яе няма, – дадала яна ўжо гучней. – Гэта ня тое, на чым нам трэба акцэнтаваць увагу. Выбачайце, шаноўны мастак, мы адыйдзем на хвілінку, камісіі трэба параіцца.

– Калі ласка, – Мастак зьбянтэжана апусьціў вочы. – Толькі вось...

– На хвілінку, – адрэзала член камісіі й рашуча рушыла ў засень надзіманых пальцаў, махнуўшы калегам рукой. Тыя адрывіста й заклапочана зашапталіся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x