Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апошнія словы яна прамовіла амаль пяшчотна. Мне прынесьлі салаты, потым гарачае; у параўнаньні з тымі поснымі стравамі, якімі зазвычай кармілі ў тэатры, гэта быў каралеўскі сьняданак; пакуль я, чвякаючы, насычаўся, Віка паліла адну цыгарэту за другой й без супынку пазірала на гадзіньнік, таропка распавядаючы пра бацькоў і сваякоў. Нарэшце я зразумеў, што калі даем усё, то памру проста тут, у гэтай кавярні – я згадаў раптам, што калісьці яна была мілым дзіцячым кафэ-марожаным, толькі вось назву ня мог успомніць. Шмат што зьмянілася ў сталіцы за некалькі гадоў.

– Набудзь мне гарэлкі, – папрасіў я, з задавальненьнем назіраючы, як позех Вікі прымушае яе прылегчы на пару імгненьняў грудзьмі на стол, і яе грудзі (мае, мае!) становяцца бачныя амаль да смочак.

– Ні-ні, – настрой у яе сапсаваўся. – І навогул, я ўжо спазьняюся.

– Добра, – я падняўся з-за стала. – Дзякуй табе вялікі. Ратуеш ад галоднае сьмерці. Я толькі пайду патэлефаную. Пачакай хвілінку.

Так мы жартам называлі падчас сумеснага жыцьця наведваньне прыбіральні. Засунуўшы ў кішэні рукі, я рушыў міма стойкі, лявіруючы між занадта шчыльна састаўленых крэслаў і столікаў. Галава была такой, нібыта я і праўда выпіў гарэлкі. Ужо недалёка ад запаветных дзьвераў я даволі моцна штурхануў нечую патыліцу, дзынькнула шклянка, я нахіліўся й сказаў у маленькае, адтапыранае пунсовае вуха: “Даруйце”.

– Нічога, нічога, – халодна адказаў мне Назар Мінус і паклаў на мокрае калена сурвэтку. І як заўсёды, І прымружыла свае вочы, пранізьліва апёкшы мяне трэцім. Яны, відаць, чакалі, пакуль ім прынясуць паесьці. Я агаломшана адвярнуўся й прамовіў кудысьці ўбок:

– Прывітаньне.

– Добры дзень, – пасьля паўзы раздражнёна выціснуў зь сябе Мінус. І перавяла позірк у вакно. Я пастаяў крыху моўчкі, трымаючыся за сьпінку крэсла.

– Файны ўчора быў спэктакль.

У адказ мне было ледзяное маўчаньне.

– Вы ведаеце, Кіроўца ўчора ў мянтуру патрапіў. На ўсю ноч... Мне здаецца, ён усё ж...

– Малады чалавек, – у зрэнках Мінуса было непадробнае шаленства. – Нам абсалютна не цікава, дзе бавяць ночы вашы себрукі. Вы нас з кімсьці зблыталі. Не замінайце, калі ласка, нам адпачываць.

– А інакш мы міліцыю выклічам, – сказала І драўляным голасам.

– Ідзеце куды ішлі, – недаразьвіты, празрысты палец Мінуса паказаў на дзьверы прыбіральні. – Усяго найлепшага.

Стала так крыўдна, што захацелася схапіць Мінуса за лапушыныя вушы, падняць над сталом і добра патрэсьці. Як тлуміць галовы людзям па вечарох, дык калі ласка. Мне сапраўды нясьцерпна захацелася гарэлкі. Я паглядзеў на Віку – тая апраўдвалася перад кімсьці па тэлефоне. “Прабачце, – усё ж прамармытаў я. – Кансьпірацыя”. Мінус пагрозьліва крэкнуў, што атрымалася ў яго насамрэч досыць сьмешна, і адвярнуўся.

Акружаны прыбіральшчыцамі, я ўзіраўся ў амаль індыйскі ўзор на кафлі і абражана паліваў лімонна-жоўты язык пісуару. Вікі мне болей не хацелася. У адной з кабінак нехта, відаць, размаўляў па тэлефоне, спраўляючы патрэбу – было такое ўражаньне, што чалавек гэты вядзе дзелавую размову са сваім пэнісам. Па артэрыях туалету струменілі таямнічыя сокі. Мыючы рукі, я доўга ўглядаўся ў сваё адлюстраваньне, сытае й непрыгожае, твар скончанага эгаіста, які застаўся на плянэце адзін з усяго чалавецтва... А потым я дастаў з кішэні грошы й пералічыў. Іх мусіла хапіць, прынамсі, да панядзелка.

84.

Малады Мастак застагнаў і адплюшчыў вочы. Спачатку ўсё было быццам бы няблага, толькі вось выяве перад вачыма відавочна не хапала стэрэаэфэкту. Па-над ім вісела знаёмая й родная савецкая лямпа, стылізаваная пад старажытную жырандолю, і чамусьці сьвяціла, хаця была, па ўсёй верагоднасьці, раніца – нясьмелае, бляклае электрычнае сьвятло чэзла ў суцэльным панаваньні сонца. Зь лямпы зьвісала пятля; прыглядзеўшыся, Малады Мастак уцяміў, што гэта жаночыя калготкі – іхныя дзіравыя пяткі выглядалі папросту мярзотна. Ён паспрабаваў паварушыцца, і адразу ж неімаверны боль працяў яго ад макаўкі да яец. Рот быў набіты нечым ванітоўным, нібы мастак наеўся перад сном мухаў. Зялёных, бліскучых мухаў. Ну, з гэтым усё зразумела. Проста ўчора яшчэ ня скончылася, а зачапілася за колы сёньняшняга. Мінулы вечар не марудзячы пачаў раскручвацца ў памяці Маладога Мастака, і некаторыя ягоныя часавыя адрэзкі апынуліся зацёртымі так, што аднавіць іх было немажліва. Зялёная муха пахмельля. Сэкс, наркотыкі й рок-н-рол. Аднак адкуль гэтыя брыдкія калготкі? Ды і спаў ён усю ноч на нечым калючым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x