Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта быў, відаць, найменш абжыты пакой ува ўсёй кватэры. Тут панавала чысьціня, якую не псавалі нават дзіўны гармідар на падлозе, салодкі перагар й гаспадарская фігура пад вакном. Ля сьцяны стаяў ахайна засьцелены шырокі ложак, другую сьцяну падпіраў буфэт, за шклянымі перагародкамі якога пыліліся розныя крышталёвыя ды парцалянавыя пасудзіны ды сасуды. З вузкай шафы зьлева ад дзьвярэй віднеліся драўляныя вешалкі – усё, што засталося ад прыезджых дзядзькоў і цётак. Тыповы пакой для гасьцей. Занадта вялізная хата для тых, хто жыў у інтэрнаце або памятае камуналкі. Добра яшчэ, што не зрабілі з гэтага пакоя кладоўку.

– Ды ты сядай, ня стой, – заварушыўся гаспадар. – Халат здымай...

– Ды тут... Дзьме, – прамармытаў Маленькі лекар і апусьціўся на край дывана, не засеяны зелянінай. Гаспадар, крэкчучы, падняўся на ногі й, не выпускаючы з рукі стрэльбы, хутка дастаў з буфэту келіх, наліў і паставіў перад госьцем:

– Цябе як завуць?

Маленькі лекар назваў сваё ймя й дакрануўся да келіху. На дне ягоным гарэла барвовае колца: калісьці тут пілі кагор, хрумсьцелі шакаляднай фальгой, рабілі пляны, чакалі дзіцячага крыку, чакалі пракураных мужчын зь лесьвічнай пляцоўкі, у пакамечаных касьцюмах, якія яны ніколі не навучацца насіць.

– А мяне, – прадставіўся хворы й прыўзьняў высокі келіх. – Я на аўтобусе працую... На трыццаць першым зазвычай... Ну давай, за знаёмства.

І Маленькі лекар адпіў амаль палову: барвовае колца на дне здрыганулася, пахіснулася, і доўга яшчэ вярталася ў належныя межы.

– А ты, значыць, доктарам, – кіроўца аўтобусу адрэзаў ад буханкі лусту, паклаў на калена, імгненна парваў на шматочкі старую пяцідзесяцідаляравую купюру, пасыпаў імі хлеб і, скрывіўшыся, гучна зачвякаў. – Танька, дура, выклікала... Зусім ад рук адбілася.

52.

– Ты вось думаеш, што я дзеўбануўся ўшчэнт, – спакойна прамовіў кіроўца, паволі й спраўна гатуючы свае прымітыўныя бутэрброды й раскладаючы іх у цэнтры дывана. – Думаеш, я дэбіл, і навогул на галаву... карацей, на галаву таго... А я табе вось што скажу.

Гаспадар узяў бутэльку, нахіліў яе над келіхам Маленькага лекара, аднак тут жа торгнуўся, нібыта яго ўкусілі, і пакрыўджана адвярнуўся да вакна: так ня пойдзе. Маленькі лекар неахвотна дапіў, і дзіва дзіўнае – як толькі барвовае колца агалілася й засьвяціла ярчэй, яму захацелася паўтарыць. “О цэ діло”, – блякла пасьміхнуўся кіроўца й шчодра напоўніў келіх.

– А я вось што скажу, – яны выпілі. – Не сьпяшайся ніколі з высновамі. Ты спачатку чалавека выслухай, потым сябе на яго месца пастаў, а потым ужо лячы. Выслухаеш ды паставіш – вось тады, можа, і сам да яго на лячэньне прыйдзеш. Вось так. Ды што ты ўсё старыя гэтыя бярэш, ты вось гэты, з новай, хрумсьціць яшчэ, а, чуеш як хрумсьціць? з новай вазьмі. Дзясятка, праўда, ды ім жа, пагадзіся, ужо ўсё адно.

– Многа ты ўжо? – запытаўся нерашуча Маленькі лекар. – Многа зьеў?

– А хто іх ведае, – адмахнуўся кіроўца, кладучы ў рот яшчэ адну пяцідзесятку. – У трыбуху яны ўсе – адна папера. Ты вось думаеш – навошта ён грошы жрэ? А мне нядаўна, можа, азарэньне было!

За дзьвярыма пачулася жаночае галашэньне, а потым голас мэдсястры са старой песьняю пра міліцыю.

– Справа была такая, – кіроўца з бачным намаганьнем пракаўтнуў рэшткі закускі, адрыгнуў, потым раптам схапіў бутэльку й затаўкнуў назад ванітоўны рэфлекс. – Перад дваццаць трэцім было. Ноч ужо, я ў парк еду, пусты. І вось жа стукнула мне двух падабраць ля тэатру опэрнага. Нармальныя хлопцы, здаецца, ну, выпілі, відаць, трохі...

Кіроўца ўскочыў, кінуўся ў кут, і пасьля кароткага вывяржэньня, прапаласкаўшы рот гарэлкай, працягнуў свой аповед. З-пад ложку выпаўз зеленаваты струмень, упёрся ў край дывана й замёр.

– Трохі не даязджаем мы да парку, яны ўсё маўчаць. Я дзьверы адчыняю, чакаю, пакуль выйдуць. Я ж ня шваль якая кантралёрская, квіткі ніколі не правяраю, туё-маё там... Не выходзяць. А той які маладзейшы падыходзіць да кабіны ды кажа: “Э не, стары, нам далей. Паехалі. Да Затрамвайшчыны”. Я кажу: “Мужыкі, трыццаць рублёў, і таксі ваша”. А яны тут на мяне як наехалі: ты ня ведаеш каго вязеш, круці баранку, а то... Сам разумееш, доктар. Ну, мы пагаварылі трохі, выкінуў я іх з салону ў сьнег – ды дахаты. Слухай, доктар...

Кіроўца дыхаў цяжка, вочы ягоныя наліліся крывёй, ён схапіў Маленькага лекара за рукаў, зазірнуў у самыя зрэнкі, потым паслабіў хватку, адкінуўся да батарэі.

– Слухай, паліва скончылася, трэба ў начнік зьбегаць. Э-э-э... Добра, пацерпім. Карацей, на наступны дзень, цёмна ўжо, зноў прыязджаю я ў парк... Ноч, я па кабіне рэчы зьбіраю, туды-сюды – а тут тыя двое, гляджу, перад аўтобусам стаяць. Зьніадкуль проста зьявіліся. А зь імі – яшчэ чалавек пяць, я твараў не разглядзеў, а тых дваіх вось добра, на ўсё жыцьцё запомніў... Я скеміць нічога не пасьпеў, а яны аўтобус бэнзінам аблілі і запальнічкай – пстрык. Я ў кабіне сяджу, што за вокнамі ўжо ня бачу, вагонь вакол, аўтобус гарыць як папера. Ну, я тут... Як кажуць, усё жыцьцё перад вачыма прайшло. І тут адчуваю – нехта мяне па плячы ляпае, мякка так, як баба. Паварочваюся – а гэта мужык такі, увесь у чырвоным, і валасы гараць, і рукі. Адкуль узяўся? – я ж, здаецца, усіх яшчэ каля паліклінікі высадзіў. У мяне ногі ватныя, выскачыць хачу й не магу. Гляджу я на гэтага, а ён пасьміхаецца, як попік, і пальцам абгарэлым на вокны раптам паказвае. Я зірнуў – а там ужо не вагонь, а даляры, грошы гэтыя, каб яны ўнылі, уюцца, як сьнег уюцца... Грошай як саранчы проста... Я вочы заплюшчыў, дзьверы адчыніў і ў іх...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x