Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

55.

На кухні адмыслова для супрацоўнікаў музэю быў адгароджаны куточак – там бабулькі звычайна пілі гарбату зь печывам, вялі свае мудрыя размовы; там ля вакна стаяла невялікая пліта, а зьлева – чатыры нічым не адрозныя тумбачкі, у якіх старыя захоўвалі свае сьціплыя асабістыя рэчы. На тумбачцы Нінэль Пятроўны блішчэў імбрычак, усаджаны на драўляную падстаўку, побач у слоічку жаўцеў цукар, кульгаў слон цераз пачак гарбаты: усё гэта было агульнае, захацеў – падыходзь ды гатуй. На падваконьні ляжаў стос газэтаў, на ім – яшчэ адзін слоік, у якім захоўваліся лыжачкі. Завяршалі інтэр’ер гэтага пакою адпачынку букецік высахлых ландышаў у старой вазе, пакет з апэтытнымі крошкамі ды фатаграфія маладога Моцарта ў рамцы.

Кармушкін сваёй тумбачкі ня меў – не заслужыў пакуль, дый якія асабістыя рэчы ён мог сюды прыносіць – хіба што сродак супраць молі. Ён з уздыхам абвёў вачыма закуток, паставіў на пліту імбрык; пакуль кіпяцілася вада, ён пасьпеў папаліць у фортку ды пагартаць нейкую добра выдрэсыраваную газэту зь першага дзясятку. Навіны, як заўсёды, не ўразілі: першая паласа прапаноўвала рэпартаж з адкрыцьця новай станцыі мэтро, прычым шуму было столькі, нібыта на горад зваліўся марсіянскі касьмічны карабель; на другой ішлі бадзёрыя рапарты аб падрыхтоўцы да галоўнага дзяржаўнага сьвята; трэцяя была аддадзеная статку траваядных парнакапытных спартсменаў, а на чацьвёртай псавала зрок чытачу мноства дробных інфармацыяў пра культурнае жыцьцё сталіцы – у філярмоніі меўся выступіць ансамбль “Яромка”, недзе адкрываўся нейкі чарговы тэатр-аднадзёнка пад дзіўнай назвай “Мінус”, а культавы ў асяродзьдзі сталічнай моладзі мастак быў заняты праектам да ўсё таго ж доўгачаканага сьвята... Карацей, шмат рознай брахні й лабуды. Сярод яе ўзгадваўся й мэмарыяльны музэй Івана Хруля – ён, ведаеце, запрашаў на выставу “Пастаю над ракою жыцьця...”, прысьвечаную дваццацігодзьдзю з дня першага выкананьня гэтай песьні.

Кармушкін вярнуў газэту на месца й з кубачкам у руцэ пайшоў акурваць параю сваю турму.

56.

Перш-наперш ён усё ж накіраваўся да тэлефону, аднак той, на злосьць, цяпер не выдаваў нават гудку. “Трэба было заводзіць мабільны”, – ледзь не расплёскаў гарбату Кармушкін, ды хутка супакоіўся: у рэшце рэшт, можна нешта прыдумаць, каб вырвацца з гэтага нечаканага палону. Не сядзець жа яму тут да пасьлязаўтра, у гэтай кватэры, дзе бяз добрых бабулек адчуваеш сябе як у адной дамавіне з самім Хрулям.

Урэшце пасьля задуменных блуканьняў па музэі ён спыніўся ля вялікага, на палову сьцяны, партрэту Івана Хруля, выкананага перад самай сьмерцю маэстра адным заслужаным, узнагароджаным усім чым можна і ўсім чым нельга, да немагчымасьці народным мастаком. Аўтар патрэту спэцыялізаваўся на партызанах – за сваё жыцьцё ён напісаў іх столькі, што ўрэшце кожны, хто трапляў пад пэндзаль мастаку, будзь тое дзіця або цяперашні галоўнакамандуючы, атрымліваўся на палатне падобным да народнага мсьціўцы. Вось і тут Іван Хруль глядзеў на наведнікаў гэткім дзедам Талашом: сялянская сівізна ў ягоных валасох не абяцала нічога добрага, а знакаміты гармонік, здавалася, таіў у нутрох бомбу. Белыя геніяльныя пасмы на макаўцы маэстра гнеўна стаялі тарчма, нібы за сьпінай Івана Хруля быў уключаны фэн; з-пад расшпіленай кашулі пад відавочна малым кампазытару пінжачком віднеліся кранальныя старэчыя грудзі, таксама парослыя сівымі валасамі. Іван Хруль сядзеў на лаве ля хаты, а справа ад яго падсьлепавата вызіраў з-за плоту банальны айчынны далягляд.

Кармушкін адыйшоў на крок і ўважліва паглядзеў кампазытару ў вочы. “Бутэлечку пустую можна будзе ўзяць?” – адказаў нашчадку позірк славутага майстра, і Кармушкіну стала сорамна.

57.

У гэтым жа пакоі былі і іншыя цікавыя экспанаты. На стале пад шклом захоўваліся чарнавікі вершаў яшчэ жывога паэта Петруся Жучка – менавіта на ягоныя радкі Хруль клаў сваю неўміручую музыку. Чарнавікі, праўда, былі падазрона чыстымі, аднак у прастадушных наведнікаў гэта ніколі не выклікала падазрэньня. А каля самага вакна ў чорным футарале на пюпітры ляжаў бінокль.

Хаця Кармушкін працаваў у музэі яшчэ зусім нядоўга, яму ўжо былі вядомыя некаторыя тутэйшыя таямніцы – з тых, пра якія ня пішуць у газэтах і кніжках. Прынамсі, у зборніку “Нашы славутыя землякі”, выпушчаным летась, пра гэта не было ані слоўца. Вось, напрыклад, бінокль – спачатку Кармушкін ніяк ня мог даўмецца, навошта кампазытару быў бінокль (Нінэль Пятроўна паставіла за мэту захаваць усе рэчы, якія знаходзіліся ў кватэры перад сьмерцю гаспадара, у поўнай наяўнасьці й на сваіх месцах). Праўда Кармушкіна вельмі пацешыла. Ад гэтага часу многія песьні Хруля сталі ўспрымацца ім ня так адназначна...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x