Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвіч - Праклятыя госці сталіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятыя госці сталіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятыя госці сталіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”
(http://www.svaboda.org/).

Праклятыя госці сталіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятыя госці сталіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дакладна вядома, што знакамітая “Сябровачка” была створаная 25 ліпеня 197... году. У той дзень пад вечар да Івана Хруля прыйшоў у госьці Пятрусь Жучок. Жонка Хруля, цяпер нябожчыца, капалася ў гэты час на лецішчы й мелася прыехаць заўтра. Творцы выпілі па бутэльцы гарэлкі, закусваючы капустай ды салам, і паэт дастаў з партфэлю бінокль – моцную, учэпістую, востравокую вайсковую штуку. Хруль і Жучок сталі ля вакна, прыкрыўшыся фіранкаю, і пачалі высьвятляць, што дзеецца ў доме насупраць. Амаль адразу ж Жучок натрапіў на прыгожую піянэрку гадоў чатырнаццаці, якая, ратуючыся ад невыноснай сьпёкі, хадзіла па сваёй хаце ў чым маці нарадзіла. Больш моцны фізычна, менш п’яны й больш валявы Хруль забраў у Жучка бінокль і цэлую гадзіну натхняўся сузіраньнем чыстае красы. Жучок жа, якому перапала хіба дзьве хвіліны далучэньня да хараства, быў пасаджаны за пісьмовы стол з заданьнем не марудзячы выдаць тэкст. За ўсім гэтым назірала праз шчылінку ў дзьвярох дачка Хруля Ларыса, якая й распавядала цяпер кожнаму гісторыю стварэньня песьні – за цыгарэту або шклянку віна.

А хіт усіх часоў і народаў “Таварыш блізка і далёка”? Ларыса, якая часта заставалася ў дзяцінстве дома з п’яным бацькам, пакуль мама была на працы, распавядала неяк, як стваралася гэтая песьня. Адзін маёр, вялікі прыхільнік хрулёўскай творчасьці, завітаў неяк да кампазытара з каньяком. Выпілі, паглядзелі балет, ацанілі ногі ў кожнай лебедзі. Маёр вырашыў пастраляць па птушках – адчыніў вакно, дастаў пісталет, ды і выляцеў вонкі. Хруль кінуўся на падваконьне, хацеў дапамагчы, аднак раптам дэман натхненьня сказіў ягоны праставаты твар, маэстра схапіў гармонік ды за пяць хвілін прыдумаў прыпеў для “Таварыша”. Тэрмінова быў выкліканы Жучок, і празь месяц твор атрымаў галоўную ўзнагароду Елабускага фэстывалю патрыятычнай песьні.

“Мора”, пад якое так шмат было выпіта за апошнія гады насельніцтвам рэспублікі, таксама мела сваю патаемную крыніцу. У суседнім пакоі музэю знаходзіўся яшчэ адзін партрэт: Іван Хруль на палубе цеплаходу, прысланіўшыся да парэнчаў, сьпявае пад уласны акампанімэнт – рот кампазытара раскрыты, і ў глотцы можна заўважыць хвосьцік непражаванай музы. У сьвеце толькі дзесяць чалавек, улучна з Кармушкіным, ведалі, што за ўнушальнай рамай карціны знаходзіцца адмысловая ніша, прыкрытая дзьверцаю. Тайнік зьмяшчаў у сабе невялікі, але заўжды гатовы задаволіць усе душэўныя парываньні бар, дзе знаходзілася месца ня толькі любімым прадуктам заводзкай вытворчасьці, але й клясычнаму самагону, чыстаму й гаючаму, нібы марская вада з пахмельля, – яго славутаму земляку спраўна пастаўлялі жыхары вёскі Мяропхі, што на Жабаўшчыне.

58.

І піяніна стаяла ў гэтым пакоі, як жа яму тут не стаяць – хаця было агульнавядома, што Іван Хруль заўжды аддаваў перавагу вясёламу гармоніку, жонка трывала і іншыя інструмэнты. Апрача піяніна, ад кампазытара засталіся гітара ручной работы, скрыпка, якую ён купіў за бутэльку чарніла падчас нейкай агіткамапаніі ў рыкаючага ўжо ад п’янства маладзёна, – на такой скрыпцы, мусіць, граў калісьці сам Сымон-музыка; кампанію ім складалі клярнэт, труба і, невядома чаму, барабанныя палачкі. Усё гэта было зваленае ў суседнім пакоі – Кармушкін аднойчы хацеў прывесьці калекцыю да ладу, аднак Нінэль Пятроўна забараніла: “Зьнікне аўра!”

Кармушкін паставіў на піяніна кубачак і паспрабаваў зноў скарыстацца тэлефонам. Пракляты апарат маўчаў. На вуліцу, між тым, неяк непрыкметна ўпалі першыя вечаровыя цені, навялі рэзкасьць на абрысы прадметаў, зайшло сонца, па вызваленых гарачых каляінах праляцеў вецер, астудзіў горад, нагадаў пра нядаўні кароткі дождж. Кармушкін адчыніў вакно, цяжкія фіранкі здрыгануліся й зноў налеглі жыватамі на падваконьні, лянотна скінуўшы сьвежыя пылінкі. Кармушкін прагна ўдыхнуў прахалоду й гэта надало яму рашучасьці. Дапіўшы рэшткі гарбаты, ён накіраваўся да балькону.

Да бліжэйшай вадасьцёкавай трубы было мэтраў пяць, і пры вялікім жаданьні і ўпэўненасьці ў нагах можна было паспрабаваць адолець гэтую адлегласьць, рухаючыся па гранітным гаўбцы, што апярэзваў дом. Справа ад балькончыку сыходзіла яшчэ мокрымі пасьля дажджу мэталічнымі прыступкамі ўніз пажарная лесьвіца. Да яе было рукой падаць – была б толькі рука сантымэтраў на трыццаць даўжэйшая. Кармушкін аглядзеўся, і перажагнаўся ў душы, і нават таргануўся наперад, але тут жа ўцягнуў сваё перапуджанае цела назад, і адчуў вялікую сарамлівую радасьць. У пятках кальнула, сэрца заныла, і потым яшчэ колькі сэкундаў страх салодка таяў унутры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятыя госці сталіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Бахарэвіч - Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Плошча Перамогі
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятыя госці сталіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x