Кастусь Акула - За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Канада, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, roman, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У цябе ўсё й заўсёды важнае.

Капшун уяўляў самазадаволеную кплівую ўсьмешку Нінінай напудранай маскі. Каб яе! Колкі язык.

— Ніна, прашу цябе. Мне не да шутачак…

— Гавары, слухаю.

— Скажы мне, што зь Верай?

— Ня бачыш ты, стары казёл? Яна закаханая, влюбенная по уши. Понял? Да, да, усе сымптомы…

— Ці яна зараз дома?

— Няма. Пайшла некуды, можа ў шоў…

— Зь кім пайшла?

— Адкуль мне ведаць. Ці ты мяркуеш, што я бегаць за ёй буду?

— Я думаў, што можа сказала табе…

— Не, не казала. І калі цябе цікавіць, дык скажу табе, што наша маладзіца ўтрэскалася, уліпла й патанула да самых глыбіняў. Да, да…

— Што за дзяцюк?

— Хто? Ды Якімовіч. Ці гэта для цябе навіна?

— Не, ня зусім. Як далёка яна зайшла?

— Апошніх пару тыдняў зьмяніла свае паводзіны. А я ня мела нагоды назіраць за ёю ў магазіне, але я пэўная… Задуманая, маркотная, забываецца часам што нармальнае, нэрвуецца, кусьлівая. Так, парань мой, сымптомы верныя. Твая ісключыцельна спасобная красавіца ў пагоні за гэтым Дон Жуанам розум траціць. І папярэджу…

— Непатрэбна. Пасьля такой грунтоўнай дыягнозы сам бачу. Дрэнь, ярунда! Камплікуе дзела… Такога я не спадзяваўся. Ну дык дзякую за інфармацыю. Гэта будзе ўсё.

— Але-ж, які ты бізнэсавы сягоньня! Шкада…

— Чаго гэта?

— Усё толькі бізнэс, а пагуляць няма калі.

— Перастань! Будзь ты праклятая, сука! — заключыў Капшун, палажыўшы трубку. Задуманы, пачаў хадзіць па пакоі. Напхаў у люльку галяндзкай «Аморфа» табакі, прыкурыў, намагаўся вярнуць раўнавагу. Так, на Веру трэба націснуць. Толькі празь яе можна знайсьці «старога фашыста».

Апошнімі часамі Вера не рэагавала на ягоныя жаданьні ці загады. Вялікая была-б небясьпека, калі-б яна да бяспамяцтва закахалася ў Якімовіча. І якая тады зь яе карысьць, калі апынецца пад поўнай уладай дзяцюка? Трэба запабегчы гэтаму… Так, чаму-ж не. На гэта ёсьць рада. Паказаць Якімовіча як небясьпечнага фашыстоўскага крыміналіста. Да, да, совершенно так, именно так… Грыша ўсьцешыўся ад такой сваей вынаходлівасьці. Трэба ратаваць дзяўчыну, пакуль яшчэ час.

Капшун сеў за машынапіску й пачаў ліст да людзей у Ўсходнім Бэрліне. За якіх хвілін дваццаць зарганізаваў асноўныя думкі. Зводзіліся яны да наступнага: «Паказаць Якімовіча як мацёрага і небясьпечнага ваеннага крыміналіста, з крывёй нявінных савецкіх грамадзянаў на яго руках. Зьмясьціць матар’ял у наступным нумары. Да маей дыспазыцыі прыслаць некалькі нумароў лётнай поштай. Трымаць ягоную матку на прывязі».

Капшун занёс ліст у паштовую скрынку й быў задаволены, што галава нарадзіла новы плян. Ня мог-жа праваліць сваей найлепшай нагоды. Стукне гэтых фашыстаў на ўсе застаўкі!

25

Пасьля тае непаладкі зь дзяўчынай у парку, Алесь часта думаў пра тое, што так магло ўквяліць Веру. Выглядала яна цяпер надта дзіўнай і цяжка было разгадаць, што было ззаду ўсяго гэтага.

Алесь вырас у грамадзтве, насычаным недаверамі й падазрэньнямі, каторыя пасеялі ворагі-чужынцы для сваіх акупацыйных мэтаў. Людзі паволі адкрывалі адзін аднаму свае сэрцы дый былі змушаныя трымаць, для свае бясьпекі, «языкі за зубамі». Уплыў вольнага, дэмакратычнымі традыцыямі прасякнутага, грамадзтва, дзе панавала поўная вольнасьць слова згодна правоў дзяржавы, мела свае дабратворныя вынікі. Адылі мінулае не хацела здавацца цяперашняму ў палон. Захавалася абаронная асьцярожнасьць, — у асноўным звычайная пратэкцыя супраць усякае так званае вонкавае інвазіі. А гэнае нутраное «сьвятое сьвятых» мела яшчэ адну бясьпечную запруду, якая адкрывалася адно для выбраных.

Вера блізкая і Вера далёкая… Алесь намацваў розьніцу. Ці ў яе галаву розныя палітрукі напхалі шмат чырвонага, камуністычнага? Сьвет, у якім дзяўчына гадавалася, Алесю быў слаба ведамы, уяўляўся адно ў вельмі няясных рысах. Алесь лічыў Веру ўжо надта блізкай асобай, каханьнем зьвязанай зь ім, а ўсё-ж доступу да ягонага «сьвятога сьвятых» яна яшчэ ня мела. «Выварачваць сваю душу», як часта некаторыя людзі гаварылі, Алесь адвучыўся ў часе вайны, калі падпільноўвала цябе ці адна небясьпека. «Сьцеражонага Бог сьцеражэ!» Яно-ж так было куды бесьпячней нават тут, за акіянам, бо аж сюды — ды яшчэ як учэпіста! — сягалі шчупальцы праклятага, крыві прагнага, актопуса, які адэптаваў сабе будучыню як ягоны й нічый іншы імпэратыў. У той будучыні ён вырашыць канчаткова ўсе людзкія сацыяльныя, матар’яльныя і духовыя праблемы, якіх чалавек ня мог палагодзіць пачынаючы ад прапрапрабацькі Адама.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x