• Пожаловаться

Кастусь Акула: За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Канада, год выпуска: 1991, ISBN: 0-9690869-7-0, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула За волю

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал За волю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вера чытала ня толькі ўсё казённае, што падсоўвалі клюбу пашыральнікі камуністычнага «прагрэсу». Побач «Как закалялась сталь» ляжаў Дыкэнс і Ўітман, Пушкін і Маякоўскі. Некаторы час ці не найбольш была аблюбавала паднятага да стратасфэрнае вышыні бальшавіцкімі маскалямі «буревестника революции». Здавалася ёй, што шматлікія ягоныя гэроі чуліся-б як дома ў асяродзьдзі людзей з капальняў, дзе пачалося ейнае жыцьцёвае падарожжа. У музыцы-ж Вера захаплялася Бэтховэнам і Чайкоўскім, Стравінскім і Гэршвінам. З асалодай таксама сьпявала беларускія песьні, што ззамоладу запомніла калі ліліся з вуснаў маткі.

Любіла думаць і разважаць а ніхто язык яе ніколі траплом не назваў. Ейную прыгажосьць на вуліцы гораду часта трымалі на воку розныя вульгарныя нахабнікі, што прапанавалі часамі такое, ад чаго твар заліваўся румянцам. Ці гэтая відавочная фізычная спакуса была прыродным дарам ці пакараньнем? Над гэтым давялося разважаць пасьля аднаго выпадку, які прыгадвала з жахам і каторы меў значны ўплыў на яе маладыя гады й пазьнейшыя адносіны да мужчынскага полу.

Нарэшце прыйшоў той доўгачаканы й радасны дзень. Перад групай канадыйскіх «суайчыньнікаў» сваёй перамогай і фанабэрыста надзьмутай магутнасьцю афішавалася амаль непашкоджаная Масква і ўжо намагаўся загойваць раны трохгадовае блякады Ленінград. Наведалі «ўдарны завод» і «перадавы калгас», пакланіліся муміі на Краснай плошчы. Хадзілі слухі, што побач муміі Леніна палажылі і ягонага «насьледніка» Сталіна, але неўзабаве Хрушчоў загадаў яго выкінуць з гэтага пачэснага месца пад крамлёўскую сьцяну.

Бесьперапыннай прапагандовай траскатнёй маскоўскіх палітрукоў пра гэройскі гігант, які, амаль сам перамог Гітлера, сеяліся зярняты пашаны і ўдзячнасьці «гэраічнаму савецкаму» і асабліва «вялікаму рускаму» народу, які так жахліва многа перацярпеў і на «ратных палёх» такія ахвяры ў даніну перамогі прынёс, а цяпер вунь ня толькі зь вялікай адданасьцю і энтузіязмам узяўся аднаўляць краіну пасьля ваеннага разбурэньня, але ўжо выцягнуў і шчодрую руку помачы іншым народам усходняе і цэнтральнае Эўропы, што апынуліся пад ягоным жыцьцядайным апякунчым крылом. І ў маладой галаве дачкі «гэроя канадыйскіх рабочых» тая паказуха не магла ня выклікаць надзвычайнага ўражаньня, бадай захапленьня.

Адылі ў тым незабыўным падарожжы нарадзіліся й пытаньні. Кажнага з удзельнікаў заакіянскае групы трымалі быццам на прывязі, ані на крок нікуды не адыйдзіся без дазволу гаспадароў. Пампезная гасьціннасьць урадавых прадстаўнікоў і палітрукоў, гладкая афіцыёза — з аднаго боку. Холад і няветлівасьць звычайных «савецкіх людзей», зь якімі чамусьці партыйныя гаспадары ня раілі ўваходзіць у ніякія зносіны, — зь іншага.

Як-бы цікава было заглянуць у хату звычайных рабочых ды паслухаць іхныя захапленьні жыцьцём і посьпехамі найбольш прагрэсыўнай дзяржавы ў сьвеце, авангардам пралетарыяту, маяком вызвольнага змаганьня супраць капіталізму для ўсіх сяньня эксплёатаваных людзей і народаў! І чаму вось пра такія звычайныя сустрэчы із простымі людзьмі, а не партыйнымі ці дзяржаўнымі бюракратамі ніхто не падумаў і іх не наладзіў? Як-жа можна было вытлумачыць той дыстанс, створаны між імі, «суайчыньнікамі», ды мясцовымі, шчасьлівымі савецкімі грамадзянамі?

І ўсё-ж, відаць была веліч дзяржавы й народу. Ясная мэта. Тут-жа й выразны дынамізм, каб яе асягнуць. Усё вялізнае й шырокамаштабнае на ўсіх франтох. А плёны працы масаў — як на далані. Дык адкуль бяруцца сумлевы?

Вось вазьмеце хаця-б гэтага, каторага Мікіта стараецца загнаць, як кажуць, у казіны ражок. Гэта-ж згодна з запаветамі Леніна ён тварыў, будаваў і ўдасканаліў просты, выдатны і ўсім зразумелы лад. З добрае волі ўсіх «трудящихся», наверсе сеў сам — геніяльны й надта-ж дбайны пра ўсіх і ўсё «вождзь», каторы, як на тое вялікае шчасьце, таксама быў мудрым настаўнікам і карыфэем навукаў. Ён-жа і «айцец усіх народаў». Яму сьпявалі гімны, прысьвячалі манумантальныя творы ўва ўсіх жанрах літаратуры ды ўсіх відах мастацтва. Ён-жа, — як нядаўна пераканаўся цэлы антыфашыстоўскі сьвет, — генэралісімус, выдатны стратэг і палкаводзец. І гэта пад ягоным мудрым «рукаводзтвам» і гэройскім натхненьнем дабраліся пераможныя савецкія байцы аж да бэрлінскага райхстагу. Во вам! Пакажыце нам дзесь на сьвеце чалавека роўнага гэтаму! І кажнаму шчасьліваму грамадзяніну гэтае выдатнае краіны вядома, што гэты тытан духа й мудрасьці ўвасабляў максымальнае дабро, якое стварыў новы лад. Цяпер ужо квітнее яно, тое дабро, а будзе яшчэ куды большае, калі прыйдзе поўны камунізм.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.