• Пожаловаться

Кастусь Акула: За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Канада, год выпуска: 1991, ISBN: 0-9690869-7-0, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула За волю

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал За волю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нягеглы з выгляду мужчына належаў да тых, пра якіх агульна гавораць, што «нічым ня вырозьніваўся ў натоўпе». Лысаваты, сівы. Прадаўгаваты, з вострым падбародкам твар. Блізка асаджаныя каля простага чырванаватага носу шэрыя вочы, малыя вушы й зморшчаны лоб. Гавайская спартовая кашуля й пакорчаныя штаны, чорныя чаравікі. Рудыя вочкі пільна сачылі дзяўчыну.

— Але-ж і прыгожая вы, міс Мак.

Нізкі голас, на твары лёгкая ўсьмешка. І ўва ўсім гэтым, у голасе і ўсьмешцы нейкая казёншчына, штучнасьць. Сказанае здалося пустым і бясколерным, быццам нехта дэкляраваў устаноўленую вышэйшай уладай цану. Рыгор Капшун напіхаў сваю люльку багатай араматам галяндзкай табакай ды аглядаў дзяўчыну скваплівым зрокам цыгана, што ацэньваў чужога каня. Вера Мак адчувалася ніякавата пад пільным зрокам гаспадара гэтага пакою. Яшчэ ня ведала якія тайніцы гнязьдзіліся пад тэй лысінай.

— Але ваша прыгажосьць ня ёсьць прычынай нашай сустрэчы. Магу спытацца, як вам спадабаўся наш Радфорд?

— Ведаеце, таварыш Капшун…

— Лепш пакінем збоку гэтае «таварыш». Жывём у буржуазным грамадзтве і асьцярожнасьць нас абавязвае. Проста называйце мяне Грыша.

— Ці не занадта фамілярна? Я мяркую…

— Няважна. Рабіце як кажу, — тонам поўнае фінальнасьці сказаў Капшун.

Размаўлялі парасейску. Капшунова мова плыла вольна, без намаганьняў, а ў Веры Мак пракідвалася ваганьне.

— Окэй, Грыша.

— Вось так лепш. Дык пра што мы гэта?

Капшун прыкурваў табаку ў люльцы даўгой запалкай, ізь нейкім задаваленьнем, як быццам гэтая дзейнасьць была найважнейшай для яго на сьвеце і таму поўнасьцю паглынала ягоную ўвагу.

— Ага, пра тваю красату, — гаварыў далей, пусьціўшы клуб пахучага табачнага дыму. — Не магу ня выказаць надзеі, што гэта твая прыгажосьць, калі ўжыць буржуазны тэрмін, ня будзе замінаць у тваёй рабоце, а наадварот…

— Якой гэта рабоце? — перапыніла яго Вера Мак.

— Пра гэта даведаешся ў адпаведны час. Цяпер-жа я толькі хацеў з табой пазнаёміцца, міс Мак. Казалі мне, што там у Балтаве ты займалася карыснай для нашага дзела работай.

— Старалася, як умела.

— За тую адданасьць цябе належна ацанілі, нават паездкай у Савецкі Саюз узнагародзілі. Прашу мяне зразумець, міс Мак: я ня пустазвон і не трапло. Аддаю належнае тым, што на гэта зарабілі. А цяпер прашу сказаць: ці маеш сваякоў у Канадзе?

— Не, ня маю. Ад часу, як замардавалі бацьку…

— Ведаю, ведаю. Вялікае няшчасьце, — перарваў дзяўчыну Грыша. — Але ведаеш нашу рускую прыказку: дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць. Спадарыня Мак, ты павінна быць гордая за свайго бацьку. Ён назаўсёды станецца гэроем у анналах змаганьня рабочых-рэвалюцыянераў за лепшую будучыню.

Капшун памаўчаў, сачыў клубы табачнага дыму.

— Значыцца, ня маеш сваякоў. Можаш усіх нас, наш цесны кружок, лічыць сваякамі. На выпадак патрэбы, кліч каго з нас. Ці ты ведаеш беларускую мову, міс Мак?

Дзяўчына задумалася.

— Можа тое, што ад маткі й бацькі. А ў нас у клубе вучылі расейскую.

— Я маю на ўвазе вось што: ці маеш даволі асноваў і дастатковы запас словаў, каб вясьці інтэлігэнтную гутарку пабеларуску?

— Мяркую, што не.

— Гэты недахоп мы абавязкова зьліквідуем. Ты павінна валодаць гэтай мовай так, каб чулася як удома між людзей, якія пабеларуску гавораць.

— Магу спытацца якая ў тым патрэба?

— Як я раней сказаў, гэта ўсё будзе выясьнена табе пазьней. Цяпер я павінен ведаць вось што: ці ты згодзішся навучыцца гэтай мовы? Якая была ў цябе пасьпяховасьць у школе, міс Мак?

— Найлепшыя ацэнкі.

— Добра. Ці маеш яшчэ ахвоту да навукі?

— Ахвоту? Мяркую, што так. Калі патрэбна, дык навучуся, чаму не. А ці вялікая розьніца між расейскай і беларускай мовай?

— Даволі значная. Вядома, што ёсьць дзьве вэрсіі, так сказаць, беларускай мовы. Першая, гэта тая, што ўжываецца ў школах і адміністрацыі ў Савецкай Беларусі. Ёсьць на гэнай мове даволі вялікая літаратура. Дык тая вэрсія бліжэй расейскае. Беларускія буржуазныя нацыяналісты ўзводзяць паклёп на тую мову й называюць яе маскоўскім жаргонам. Другая-ж вэрсія, каторай карыстаюцца бебурнацы, стаіць далей ад расейскай. Ты, бязумоўна, будзеш вучыцца першую.

Капшун устаў, падыйшоў да пісьмовага стала, узяў кнігу зь зялёнай вокладкай і даў яе Веры.

— Тут вось, пачытай крыху з пачатку.

Дзяўчына пачала паволі чытаць. Ейнае вымаўленьне патрабавала шмат паправак. Пазіраючы на двор праз вэнэцыянскія заслоны, Капшун уважна слухаў.

— Гэтага даволі, — спыніў ён дзяўчыну. — Бачу, што нейкі пачатак ёсьць. Пачнеш вучыцца адразу пасьля таго, як тут на месцы ўстроішся. Згода?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.