• Пожаловаться

Кастусь Акула: За волю

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: За волю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Канада, год выпуска: 1991, ISBN: 0-9690869-7-0, издательство: Пагоня, категория: Современная проза / roman / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Акула За волю

За волю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За волю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся, што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб’яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал За волю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

За волю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За волю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесю падабалася тое ўсёабдымнае «мы». Адчуваў сябе ўжо жывой часткаю няспынна растучай машыны. Два гады хадзіў на вячэрнія гандлёвыя курсы, здабыў асноўныя і зусім неабходныя бізнэсавыя веды. Цяпер іх можна пашырыць у практыцы і адтуль ужо накіравацца ў матар’яльна больш бясьпечную будучыню.

Нейкі час Алесь працаваў на складзе. Адсюль выгадна можна было прасачыць рух тавараў, што прыходзілі ў краму. Закуп тавараў даручылі Якімовічу пазьней. Спачатку Зэлман накіраваў яго на жартаўліва названыя ім скаўцкія падарожжы. Алесь наведваў шматлікія крамы, параўноўваў цэны розных тавараў. Пабі канкурэнтаў! — галоўны дэвіз Трыфты Тоні. Адпаведная сэлекцыя тавараў, хуткі іх рух і мінімальны адміністрацыйны кошт — вось тыя тры кіты росту Трыфты Тоні. А карнавальная маска на рагу двух вуліцаў блізка цэнтру гораду прынаджвала шмат кліентаў.

7

Назаўтра раніцай у канторы зьявіліся неабходныя сябры ўправы. Джоў Кэмп, худы, сярэдняга веку бляндын, акуратна апрануты ў стандартны чорны «бізнэс касьцюм» трымаў функцыю гандлёвага аналіста й рэклямнага загадчыка. Жанаты із занудай, што трымала яго на кароткім павадку. Мала калі бываў на якім-небудзь сяброўскім гуляньні працаўнікоў кампаніі за выняткам каляднага абеду ці якога-небудзь авансу. Сядзеў цяпер Кэмп у выгадным крэсьле й на каленях трымаў сытую сумку. У выпадку патрэбы, ён гэтта-ж выцягне патрэбнае із тае пукатае сумкі і адразу манатонна павядзе прысутных праз розныя найпазьнейшыя бізнэсавыя цячэньні й пералівы, падтасоўваючы гэта ў агульныя лікі, рэасумуючы прадказаньнямі на будучыню. Апроч інфармацыі, якую Давід Зэлман чэрпаў із сваіх крыніцаў, Джоў Кэмп пашыраў ягоны гарызонт добрым аналізам бізнэсавага рынку. Канкурэнты расьлі. Вечны гон. Трымайся дынамікі руху. Звольніш крок — прападзеш.

Нік Лок, векам у канцы дваццаткі, вызначаўся ня толькі сваёй буйнай цемнаватай чупрынай. Агрэсыўнасьць загнязьдзілася і ў ягоных рухах, і ў заядласьці ў працы, і ў недахопе меры шмат у чым іншым. Любіў працу, дзяўчат і спорт. Ягонае гобі (улёблены занятак) — гэтак званыя практычныяжарты. Выдумляў рознаеды й сам выконваў. Алесь спадабаўся яму і абое адразу пасябравалі. Нік Лок пачаў працу ў Трыфты Тоні із самага нізу й лез уверх цяжкім шляхам, дапаўняў камэрцыйныя веды ў гандлёвай школе вечарамі.

Анды Кул, стрыманы ў паводзінах і ніштаваты з выгляду, у трыццатых гадох, здабыў некалі салідную бізнэсавую адукацыю. Стары дзяцюк, любіў усё клясычнае, жыў на дарагой кватэры. Анды любіў сяброўскія сустрэчы й гуляньне зь людзьмі свайго асяродзьдзя ці інтэлектуальнага ўзроўню. Шмат чытаў. Сумленны пры працы. І Нік і Анды мелі нагляд за двума дэпартамантамі, а «олд бой» («старым хлопцам» называлі Давіда Зэлмана) быў наагул задаволены імі.

— Здароў, Ал! — ускочыў з крэсла Нік, калі Якімовіч зьявіўся ў дзьвярох. — Што гэта я чую, быццам ты далучаешся да нашай адборнай галоўнай каманды?

— Пры чым тут я? — усьміхнуўся Алесь. — Спытайся ў свайго галоўнакамандуючага.

— Віншую. Цешуся, што бачу цябе на нашай курасадні, — сьціснуў Нік Алесеву руку.

— Дзякую, Нік.

— Віншуем, віншуем. Ужо пара! — падаў сваю руку Анды.

— Жадаю посьпеху вам, містар Якімовіч, на вашай новай пазыцыі, — падняўся з крэсла й трос Алесеву руку Джоў Кэмп.

— Гэта трэба было-б належна адзначыць. Як ты думаеш, вялікі піянер і пасьпяховец? — зьвярнуўся да Алеся Нік.

— Я — да вашай дыспазыцыі. Выбірайце час і месца, — адказаў Алесь.

— Што ты скажаш пра пятніцу вечарам у цябе? — прапанаваў Нік.

— Час адпаведны. Месца? У мяне будзе цеснавата. Ці ў тваім палацы нельга? Кошт пакрываю, — адказаў Алесь.

— Надзвычайна. Паклікаю цябе на гаспадара, — згадзіўся Нік. — А каго-ж мы запросім?

— Ды вось пачнем з прысутных, запросім містара Кэмпа. Прыйдзеце?

— Дзякую за запросіны, аднак не магу ані згадзіцца, ані адмовіцца пакуль…

— …пакуль не параюся із сваёй дарагой місіс, — уставіў Нік.

— Скажаце мне заўтра, містар Кэмп. Окэй? — запрапанаваў Алесь.

— Окэй, містар Якімовіч, так і зраблю.

Анды Кул сказаў, што вечар пятніцы ў яго раней заняты.

— А як-жа мы безь дзяўчат? Якое бязь іх гуляньне? — гаварыў далей Нік.

— А цябе яшчэ ніводная не забрытала? — спытаўся Анды.

— Пакуль што не. Пара, пара, ведаю, — усьміхнуўся Нік.

— Мы ня сумляваемся, што ўлічваючы тваю практыку, патрэбную цацаньку знойдзеш, — пакляпаў Алесь Ніка па плячы.

— А як ты? — спытаўся ў Алеся Нік.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За волю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За волю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «За волю»

Обсуждение, отзывы о книге «За волю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.