Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

(в)ядомыя гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «(в)ядомыя гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ежа. Прадукт, фетыш, крыніца натхнення. “(в)ядомыя гісторыі” – цудоўны прыклад таго, што можа атрымацца, калі па-літаратурнаму засяродзіцца на простых рэчах.

(в)ядомыя гісторыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «(в)ядомыя гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А бывае, што гарбаты не хочацца і кавы не хочацца, і тады надыходзіць зорны час какавы…

Вусені альбо Культурны рэлятывізм Ёсць знакамітая байка пра кітайскага - фото 5
Вусені, альбо Культурны рэлятывізм

Ёсць знакамітая байка пра кітайскага манаха, які заснуў і сніў, што ён матылёк, а матылёк сніў, што ён манах. Праўда, хто там каго сніў, можа зразумець толькі кітаец, ці прынамсі рабіць выгляд, што разумее, і нічога яму за гэта не будзе. Так, так, толькі кітайцу дазволена пранікнуць у глыбінны сэнс гэтай прыпавесці, а лаоваям [*]застаецца стагоддзямі перачытваць яе і спрабаваць унікнуць у тысячагадовы філасофскі досвед вялікай паднябеснай. Але не кожны, як вітгенштэйн, можа пахваліцца жалезнай вытрымкай і кіравацца прынцыпам «пра што немагчыма гаварыць, пра тое трэба маўчаць».

Напярэдадні няправільнага новага года (няправільнага, таму што еўрапейскага) мы з хлопцам швэндаліся па камароўскім рынку, скупляючы пекінскую капусту, грыбы вешанкі і шмат чаго яшчэ. Дакладней, мы павольна пляліся ў хвасце ўсёй кампаніі, тлумачачы адно адному лінгвістычныя тонкасці, і не вельмі сачылі за тым, што адбывалася навокал.

Лічбавы этап (г.зн. як правільна сказаць 1-2-3-4... на новай мове) быў ужо пройдзены, і можна было прыступаць да больш складаных узроўняў. Такім узроўнем стала кітайская показка пра папугая і вусеняў.

показка

Адзін фанабэрысты папугай заходзіць неяк у бар і пытаецца ў афіцыянта.

— Гэй, братка! Дай-ка мне хуценька маомаочонг.

(— А што такое маомаочонг? — адразу не стрымалася я. — Колькі там іерогліфаў?)

— Тры, мао-мао-чонг, — патлумачыў хлопец. — Гэта, як... ну, чарвяк з поўсцю.

— Вусень ці што? — патрабавала дакладнасці тая частка маіх мазгоў, што адказвала за лексікаграфічную ўпарадкаванасць. Хлопец дастаў з кішэні слоўнічак, спраўдзіў і ўпэўнена адказаў: — Так, вусень).

— Мы не прадаем маомаочонг, ну, то бок — як там гэтае слова... — вусеняў, — абурыўся афіцыянт.

— Што за бар, — выялаўся папугай і выйшаў размахваючы крыламі ва ўсе бакі.

На другі дзень папугай зноў прыходзіць у бар і пытаецца:

— Алё, братан. Ну-тка прынясі мне хуценька вусеняў, - сказаў папугай, быццам забыўшыся на ўчорашні дзень.

— У цябе што, памяць кароткая? Мы не прадаем вусеняў, — злосна адказаў афіцыянт.

— Гэта бар ці што, урэшце? — прамармытаў сабе пад нос папугай, калі выходзіў з бару.

На трэці дзень папугай зноў прыходзіць у бар.

— Гэй, — кліча ён афіцыянта. — Прынясіце-тка мне вусеняў, — зноў паўтарае ён як па шаблоне.

— Калі ты яшчэ раз папросіш вусеняў, я запхаю ў тваю дзюбу цвікоў, — сказаў афіцыянт размахваючы кулакамі.

Папугай раззлаваўся і паспешліва выбег з бару.

На чацвёрты дзень папугай, нягледзячы ні на што, зноў прыйшоў у бар і, нарэшце змяніўшы сваю просьбу, пракрычаў:

— Гэй афіцыянт, прынясі мне талерку цвікоў.

— Валі адсюль, прыдурак, у нас тут няма цвікоў, — пракрычаў афіцыянт.

— А-а, ну тады нясіце вусеняў.

канец показкі

— А як будзе матылёк? — спадзеючыся на яшчэ адно сімпатычнае слова, запытала я.

— А гэта што?

— Ну гэта тое, што бывае пасля маомаочонга?

— А-а-а, — здагадаўшыся, што я маю на ўвазе, працягнуў хлопец. — Худ’е.

— Як? Худ’е? — мілагучнасць унутры мяне зморшчылася.

— А што?

— Ды не, проста такое слова нейкае...

— Якое?

— Ну, не ведаю, неяк не адпавядае свайму аб’екту, матыльку. Маомаочонг і то лепш.

— Да ладна табе. Пайшлі ўжо на маршрутку.

[*] Лаовай кіт. — замежнік.

Малако і ніякіх альбо Мне 14 гадоў Я вучуся ў звычайнай школе Неяк нас з - фото 6
Малако і ніякіх альбо [*]

Мне 14 гадоў. Я вучуся ў звычайнай школе. Неяк нас з сяброўкай пасылаюць да старой жанчыны. Аказваецца, мы ўзялі над ёй шэфства. Дакладней, не мы, а нашая школа.

Жанчына жыла ў двухпакаёвай кватэры. Здаецца, у яе нават быў муж. Гэта мяне страшэнна абурала, бо я не разумела, чаму ён не прыбірае за сваёй жонкай. Яна была падобная да самкі-павучыхі, а ён да самца, якога яна праз сваю хваробу не паспела з’есці. Ёй было цяжка хадзіць, і таму большую частку свайго нецякуча-застылага часу яна праводзіла ў ложку, які пакідала толькі зрэдку — адчыніць дзверы сваім «прыбіральшчыцам». Яна не выказвала асаблівай удзячнасці і ўспрымала нашую прысутнасць як належнае, чаго нельга было сказаць пра нас. Тое, як яна аддавала загады, выклікала адчуванне, што гэта я была вінаватая ва ўсіх ейных хваробах і ў тым, што была малым дзяўчо, якое спрытна гэтак рухалася па ейнае тэрыторыі. А рухалася я так спрытна, таму што мела толькі адно жаданне — як мага хутчэй выбегчы з гэтага клінічнага свету, дзе ўсё смярдзела лекамі — потам — лекамі — урынай — лекамі — пазалеташняй ежай — лекамі лекамілекамілека мі ле кам і лекамілекамілекамілекаміле каміле камілекаміле камі калекамі, і гэтыя пахі ўжо не былі пахамі, яны мутавалі ў гукі і нахабна гэтак чапляліся за мяне, за валасы, за рукі, за ногі і бараніцца не было чым. Свайго паху я пакуль на займела. Хоць з гэтым можна спрачацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «(в)ядомыя гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «(в)ядомыя гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Михаил Успенский - Про Шишмарева да Гапеева
Михаил Успенский
Народное творчество (Фольклор) - Вольга и Микула
Народное творчество (Фольклор)
Отзывы о книге «(в)ядомыя гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «(в)ядомыя гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x