Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адвакат вырашыў, што разабраўся ўва мне, і я не зьбіраўся яму пярэчыць. Калі чалавек робіць тое, за што яму плоцяць, дык бяз розьніцы, што ён пры гэтым думае. Ён глядзеў на мяне так, нібы нутро маё выкруціў навыварат, мне самому адкрыўшы там нешта патаемнае, а мяне зьдзіўляла адно: як ён здагадаўся, што ў мяне рука здрацьвела?..

Асатняе ўсё я ведаў.

Прыблізна тое самае казала мне на Шведавай гары ў Ваўкавыску тая жанчына, якой прызнаўся я ў парыве адкрытасьці, што забіў ката. Яна дапытвала й дапытвала: хто перад тым мяне зьняважыў, пакрыўдзіў, каму я хацеў — і ня мог адпомсьціць? Я выдумляў нейкія крыўды на суседзяў, настаўнікаў, хоць ніхто мяне не крыўдзіў. Проста мне хацелася, каб жанчына, якую я кахаў і якая лічыла сябе разумніцай, ня мела сумневу ў тым, што я кахаю яе і што яна разумніца.

Аднойчы, калі ў чарговы раз нас пасадзілі за ўдзел у чарговым мітынгу, яна спытала: «Ты ведаеш, дзеля чаго ўсё гэта? Не для свабоды і дэмакратыі, а для цябе — дзеля чаго? Што ты за ўсё гэта мець хочаш? Ну, калі адсядзім, адбегаем сваё пад дубінкамі? Грошы? Славу? Уладу?.. » Я адказаў, што, мусіць, нічога, бо пра гэта нават ня думаю. Яна сказала: «Я таксама, але ж ня ўсе прыдуркі, нехта ж думае».

Так яна пасеяла ўва мне сумненьні, так аслабіла мяне — і слабога пакінула. Калі я сказаў, што нарэшце прыдумаў, як нам жыць разам, у сваім доме, сям’ёй, з дзецьмі, што нам трэба зьязджаць адсюль, бо, калі ўсім можна, дык чаму нам нельга? — яна адказала: «Едзь, я нікуды з табой не паеду. Ты мне тут абрыд. Усе вы мне абрыдлі».

— Хто — усе?..

Мы сядзелі ў Менску непадалёку ад купалаўскага тэатру ў кавярні пад парасонамі, на ходніку вуліцы, па якой Наста якраз праязджала, спынілася каля нас, хоць там знак вісеў, што спыняцца нельга, але гэта некаму нельга, а не ёй, яна апусьціла шкло і так блізка была, нібы мы ў адной кампаніі, толькі Наста ў машыне, а не за столікам, і яна ўсё чула, што казала Вера, якая сядзела бокам да яе і, утаропіўшыся ў кубак з кавай, Насту не заўважала…

— Усе, каму я некалі паверыла. Усе, праз каго згубіла найлепшыя свае гады, маладосьць, жаночае шчасьце — хто мне ўсё гэта верне? Недацалаваныя дні і недапешчаныя ночы, якія днямі адстаяла я ў пікетах, адхадзіла ў шэсьцях, начамі адбегала ў цёмных ветрах… Хто і чым мне заплаціць за гэта?.. «Трэба, Верачка, трэба!» «Ты малайчынка, дзяўчынка…» «Заўтра наша сьвята!» «Заўтра — перамога!» Заўтра, заўтра… Хто верне мне маё жыцьцё?.. Ты? Дык ты здольны толькі…

Каля кавярні пачаў стварацца затор, вуліца засігналіла, цяпер Вера заўважыла Насту, на імгненьне замерла, неяк сутаргава зглынула недагавораныя словы: «…катоў забіваць...» — і раптам змахнула кубак з кавай са століка ў вакно машыны. Наста пасьпела адхінуцца, яе толькі апырскала кавай, кубак ударыўся ў плячо кіроўцы, здаравеннага бамбізы з гэбісцкай мордай, які сабраўся выйсьці, каб разабрацца, але Наста, атрасаючыся, злосна крыкнула яму: «Едзь давай, разьбярэшся!..»

Машына рванула з месца.

Вера паднялася і пайшла, кінуўшы разгубленаму афіцыянту: «Ён за ўсё разьлічыцца!..»

Па ўсім выходзіла, што так…

Я глядзеў, як яна ішла, ня ведаючы, куды, па ходніку ў бок Купалаўскага тэатру — і не вярнуў, не паклікаў. Няхай ідзе — дакуль дойдзе?..

Яна дайшла да канца.

— Магчыма, у вас былі праблемы праз жанчыну? — дапытвае шведскі сьледчы, і я адказваю яму, што не, ніякіх праблем праз жанчыну з забітым у мяне не было. Сьледчы кажа, што шкада, бо, з улікам шведскіх законаў, гэта быў бы для мяне найлепшы варыянт.

— А найгоршы?

— Той, які вынікае з пашых паказаньняў. Забойства па прычынах палітычных. Па новым законе, прынятым шведскім парламентам, гэта тэрарызм. А значыць, пажыцьцёвае зьняволеньне.

— Я не забіваў яго па палітычных прычынах.

— А па якіх?..

— Я казаў вам, па якіх. Але тое, што ён беларус — не палітычныя прычына.

— Тады якая?..

— Ну, можаце лічыць, эталагічная.

Шведскі сьледчы задумваецца і кажа: «Такой прычыны ў шведскіх законах няма».

Няма дык няма…

— У шведскіх законах і пажыцьцёвага зьняволеньня няма.

Сьледчы не згаджаецца:

— Пажыцьцёвае зьняволеньне ёсьць.

— Якое?

— 15 гадоў.

— І вы ня бачыце супярэчнасьці?

— У чым?

— У тым, што пажыцьцёвае — і 15 гадоў?..

Шведскі сьледчы ня бачыць супярэчнасьці ні ў адным шведскім законе. Бо для яго закон ёсьць закон.

А для майго адваката — не. Ва ўсякім выпадку, не ва ўсім і не заўсёды. Таму ён спадзяецца, што мы выкруцімся, хоць праз нейкі новы закон раптам зноўку ўзьнікла небясьпека дэпартацыі. Але гэтым разам, тлумачыць мне адвакат, не руціннай дэпартацыі, калі вывозяць за мяжу — і каціся ва ўсе чатыры бакі, а дэпартацыі з перадачай уладамі шведскімі ўладам беларускім з рук на рукі, як крымінальніка. Што азначае нават не дэпартацыю, а экстрадыцыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x