Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уласна кажучы, калі згарнуць усё існае для чала века (Аўтара) да некалькіх асноўных першаэлементаў, дык адзін з іх мы таксама можам назваць Плошчай (а другі — Полем). На Полі чалавек праз працу адбывае быццё, а на Плошчы ён яго сакралізуе праз розныя эстэтычныя акты. (Хата, завод, фабрыка — гэта накрытае дахам Поле. Царква, тэатр, катэдра — гэта тая ж Плошча, адно што са сценамі). Дарэчы, на Плошчы быцця не адбываецца, паколькі чалавек туды прыходзіць не жыць, а надаваць жыццю сэнс (ці шукаць яго там). У гэтым ракурсе вытаптаны ў гушчары лапік першалюдзей, дзе яны збіраліся разам адпачываць альбо ладзіць яшчэ прымітыўныя містычныя рытуалы, у сваёй сутве нічым не розніцца ад Кастрычніцкай плошчы, куды маладыя людзі прыйшлі паставіць змагарныя намёты, каб тым самым падмацаваць сакральнасць беларускага быцця. Безумоўна, гэтыя хлопцы з намётамі былі Аўтарамі (а мы ўсе — іхнімі чытачамі/гледачамі). Яны адначасна тварылі і містэрыю, і спектакль, і перформанс. І гэта было страшэнна прыгожа, бо няма нічога больш прыгожага за мужнасць. Магчыма толькі там, на Плошчы, я зразумеў, што мужнасць — катэгорыя перадусім эстэтычная.

Максім Жбанкоў:А ці не падаецца вам, што ў Плошчы быў іншы аўтар? І гэта не тыя хлапцы і дзяўчаты, што там атабарыліся, і не лідэры апазіцыі, якія ўвесь час палохаліся моладзевай ініцыятывы і не ведалі, што з ёй рабіць. Мне ўяўляецца, што галоўным аўтарам Плошчы была ўлада. Менавіта яна зрабіла магчымым як пачатак гэтай акцыі, так і яе драматычны фінал. Ці не яна сама насамрэч зрэжысіравала ўсё тое, што адбылося?

— Часткова я згодны, толькі назваў бы ўладу не Аўтарам і не рэжысёрам, а ўсяго толькі «пастаноўшчыкам» гэтай тэатралізаванай дзеі. І па сёння ніхто не можа адказаць, чаму ўлада дазволіла цягам некалькіх дзён стаяць намётаваму лагеру на Плошчы і з якіх меркаванняў ён быў згамаваны менавіта ў тую ноч ( а не раней ці пазней)? Інакш кажучы, для мяне бясспрэчна, што менавіта ўлада акрэсліла і трымала фармат гэтай падзеі (час, месца, колькасць намётаў і г. д.). Разам з тым, я гатовы адстойваць сваю пазіцыю, што Аўтарам была не ўлада, а тыя маладыя (і не толькі маладыя) людзі, што жылі ў намётах, як і тыя, хто іх абараняў, дапамагаў, падтрымліваў сваёй прысутнасцю побач. Рэч у тым, што на Плошчы любая дзея ператварае чалавека ў Аўтара. Калі нехта паедзе ў лес і разгорне там намёт — гэта будзе ўсяго толькі часовае месца ягонага жытла. А як толькі ён паставіць той самы намёт на Плошчы, яна адразу робіць яго Аўтарам, як мінімум, перформенса, а здараецца, як у нашым выпадку, поўнафарматнай драмы. Такі феномен Плошчы. (Урэшце, кожная Плошча — гэта перадусім вялікая сцэна).

Артур Клінаў:Я ўспрымаю праблему «Аўтара і Плошчы» як дзве метафары: Аўтар — гэта культура, а Плошча — гэта соцыум. На Беларусі існуе дзве Плошчы і два Аўтары: ёсць Плошча дзён горада, карнавалаў, за якой стаіць адзін аўтар і адна культура, а ёсць Плошча, якая была ўвесну гэтага года, за якой стаяў іншы аўтар з іншай культуры. У мяне ёсць такая правакацыйная думка: тыя, хто выйшлі на Плошчу, былі людзьмі, якія пачулі голас той, іншай, свабоднай культуры. Гэтыя людзі не палітыкі, гэта людзі менавіта свабоднай культуры.

— Калі б вы не скарыстоўвалі тэрмін «культура», дык я б з вамі цалкам пагадзіўся, але… Рэч у тым, што культура не можа мець аўтара, яго мае толькі мастацкі артэфакт. Культура — гэта пэўная сума адсарбаваных і трывала зафіксаваных элементаў жыццядзейнасці чалавека (у тым ліку і «мастацкай» жыццядзейнасці). А ўласна мастацтва ёсць заўсёды бунтам, і перадусім — супраць культуры, якая па азначэнні нерухоміць усе несістэмныя парыванні. Культура — жорстка дэтэрмінаваная сістэма, з якой можна патрапіць у дыскурс свабоды толькі праз мастацкі акт. Таму на Плошчы Аўтарам быў той, хто тварыў не культурны, а мастацкі акт. Няма Аўтара без Плошчы, але і няма Аўтара без парывання да свабоды. У той сакавіцкі тыдзень яны тут і сышліся разам: Плошча, Аўтар і Свабода.

Максім Жбанкоў:Тады варта запытацца: ці «скончылася» сакавіцкая Плошча як месца паўставання новага Аўтара разам са скасаваннем намётавага лагера?

— Ніякі спектакль не можа доўжыцца вечна. Але зусім не істотна, што ён так хутка скончыўся. Істотна, што ён быў, і што ён быў прыгожым. Колькі можна ўсё ў змаганні за свабоду вымяраць адно канкрэтным палітычным вынікам. Сакавіцкая Плошча падарыла нам такую прыгажосць, якая (прынамсі, асабіста для мяне) мае вартасць большую за перамогу. Памыляецца той, хто лічыць, быццам усе праблемы сучаснай Беларусі завязаныя на аўтарытарнай уладзе. Асноўная праблема палягае зусім у іншым, а менавіта ў тым, што Беларусь яшчэ для шмат каго не настолькі прыгожая, каб яе можна было палюбіць усім сэрцам. Мяркую, сакавіцкія падзеі многіх умацавалі ў іхняй любові да сваёй краіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x