Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Натуральна, нічога добрага ў гэтым няма. Але так яно ёсць.

Алесь Козік:Вы апынуліся ў беларускай літаратуры дастаткова позна — у трыццацігадовым узросце. Чаму так атрымалася?

— Калі быць дакладным, дык больш-менш сістэмна я пачаў прысутнічаць у беларускай літаратуры, калі мне было каля сарака. У сваю пару факт маёй адсутнасці там, дзе я мусіў быць, зрэдчас мяне трывожыў. І тады я суцяшаў сябе самаробным афарызмам: маўляў, глыбокая рэчка цячэ паволі. А пазней зразумеў: не мае значэння, калі ты прыходзіш — рана ці позна, істотнае іншае — аб’явіцца ў свой час, не з пустымі рукамі і там, дзе цябе чакаюць.

Алесь Козік:У 1980 годзе вы скончылі Літаратурны інстытут у Маскве. Ці не было ў вас спакусы стацца расійскім пісьменнікам?

— Пасля заканчэння інстытута мне прапанавалі месца рэдактара прозы ў маскоўскім часопісе «Знамя». Тады гэта была суперпрэстыжная праца для маладога літаратара з правінцыі, а я, сам не разумеючы чаму, адмовіўся ( з гэтага сябры і знаёмцы нейкі час лічылі мяне трохі вар’ятам), вярнуўся ў Мінск і шэсць год «служыў» вартаўніком у чаканні свайго часу і, калі заўгодна, свайго месца ў часе…

Кагадзе неяк падумаў: а што было б, калі б я застаўся ў Маскве? Падумаў, і мне адразу зрабілася вусцішна ад здумення, што я мог бы не мець усяго таго, што займеў, вярнуўшыся на бацькаўшчыну да самога сябе.

Павел Савоська: За саветамі беларускі пісьменнік займаў «пачэсны пасад» у грамадстве. Ён вёў ганаровы рэй у Вярхоўным Савеце, меў заўсёды месца ў прэзідыумах розных урачыстых сходаў, прадстаўляў рэспубліку ў ААН і г.д. Сёння ўсё не так, сёння і ўлада і грамадства, здаецца, зусім забыліся на пісьменніка і нават не цікавяцца: ён яшчэ ёсць ці яго ўжо няма. Што на вашу думку здарылася?

— У новай сацыяльна-палітычнай і камунікатыўнай сітуацыі пісьменнік стаўся непатрэбным ні палітычным, ні грамадскім інстытутам, бо і забаўляць, і «замбіраваць» людзей сёння куды больш эфектыўна атрымліваецца ў журналістаў (асабліва праз электронныя СМІ). Да таго ж і сам беларускі пісьменнік сваім канфармісцкім савецкім мінулым спрычыніўся да таго, што выпаў з кантэксту сучаснасці, бо ў сваю пару не рыхтаваў сабе месца ў будучым. І сябе не рыхтаваў дзеля будучыні — ат, поркаўся патроху ў праблематыцы, якая была вычарпаная эстэтычным мысленнем яшчэ XIX стагоддзя, і не надта ўзіраўся, «какое время на дворе»…

Неяк з сумам вымавілася: калі б беларускія архітэктары, інжынеры, дактары мыслілі на тым самым узроўні, што і нашы пісьменнікі, дык мы яшчэ жылі б пад саламянымі стрэхамі, ездзілі на вазах і лячыліся ў шаптух… Разумею, наколькі такая характарыстыка несправядлівая адносна многіх літаратараў упаасобку (асабліва з апошніх генерацыяў), але, здаецца, яна адпавядае калектыўнаму вобразу беларускага пісьменніка.

Павел Савоська: Мне думаецца, бяда многіх нашых пісьменнікаў у тым, што іх жыццёвы досвед вельмі абмежаваны. Чытаеш аўтабіяграфіі, і здзіўляешся — ва ўсіх амаль адно і тое: школа, універсітэт, рэдакцыя. Мяркую, толькі на карысць пайшло б ім папахадзіць па свеце з пляцаком, папрацаваць грузчыкам, плытагонам, старацелем…

— Безумоўна на карысць. Тады сярод іх значна паменела б пакутуючых на «прафесійныя» хваробы, найперш гемарой і гіпертанію… Але, здаецца, гэтым уся «карысць» ад бадзяжніцтва і вычэрпваецца, бо літаратурны твор арганізуецца не жыццёвым матэрыялам, назапашаным знадворку, а той жыццядайнай энергетыкай, якой кон адарыў пісьменніка. Спалучэнне гэтай энергетыкі з мастацкім талентам і ёсць падставай рэалізацыі творчага патэнцыялу. Сапраўдны талент падобны да цара Мідаса, якога Дзіёніс надзяліў здольнасцю ператвараць у золата ўсё, да чаго той дакранецца. Гэткі творца зусім не мае патрэбы бадзяцца па свеце ў пошуках тэм, сюжэтаў, вобразаў. Усё гэта побач з ім — на адлегласці працягнутай рукі, а пэўна і яшчэ бліжэй… Больш таго, бясконцы вэрхал жыцця хутчэй замінае, чым дапамагае творчасці. Не выпадкова адвечнай прагай пісьменніка застаецца мара пра «вежу са слановай косці», якая б абараніла ад бурлівай павадкі штодзённасці, каб засярэдзіцца на тым жыцці, што віруе ў самім творцу… З іншага боку, было б недарэчна сцвярджаць, што адзінота, адасобленасць ад жыцця — гэта заўсёды на карысць творчасці, а знітаванасць з рэальнасцю — на шкоду. Тут — як каму. Але ў кожным разе ўласна творчасць, дакладней, яе кшталт і гарт, вельмі мала залежныя ад таго, якім побытам жыве пісьменнік, якой працай зарабляе грошы, якім маральным (ці амаральным) каштоўнасцям аддае перавагу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x