Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксандр Коктыш:Вы ўжо шмат год назіраеце і публічна ацэньваеце дзеянні беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Якой яна вам бачыцца сёння?

— Напэўна, тут вы маеце на ўвазе перадусім палітычную апазіцыю, якая публічна прадстаўленая партыямі, рухамі, рознымі ініцыятывамі ды акцыямі… Пакуль яе найбольшы здабытак — гэта тое, што яна ёсць. Так, палітычная апазіцыя сёння скукожаная, стомленая, зганьбаваная, зрэпрэсаваная і да т.п., але яна ёсць, і гэта неверагодна істотна. Урэшце, яе наяўнасць — гэта адзінае, што нас звязвае з палітычным кантэкстам ХХІ стагоддзя. Калі паноўнай уладзе ўзбрэндзіць канчаткова выштурхнуць палітычную апазіцыю з публічнай арэны, мы будзем татальна пазбаўленыя сучаснасці ў яе палітычным вымярэнні.

Але акрамя «афіцыйнай» апазіцыі ў краіне ёсць яшчэ і грамадзянская апазіцыя. Гэта сотні тысяч разасобленых міжсобку людзей, пра якіх амаль нічога невядома, акрамя таго, што яны ёсць і хочуць жыць не толькі добра, але і па-людску. Звычайна пра гэтую грамадзянскую апазіцыю не згадваюць і яе самастойную наяўнасць не аналізуюць, бо па старой завядзёнцы яна класіфікуецца ўсяго толькі як электарат палітычнай апазіцыі. Але гэта ўжо даўно не так. Тыя ж мізэрныя рэйтынгі «афіцыйнай» апазіцыі сведчаць, што грамадзянская апазіцыя яе не падтрымлівае. Інакш кажучы, палітычная і грамадзянская апазіцыі існуюць сёння паасобку, амаль не стасуючыся між сабой. Што праўда, на прэзідэнцкіх выбарах грамадзянская апазіцыя пераважна галасуе за кандыдатаў ад палітычнай апазіцыі, але адно таму, што не мае іншых варыянтаў.

На маё, вельмі спрэчнае, меркаванне, толькі гэтая, грамадзянская апазіцыя, калі ёй дапамагчы агучыць сваё мноства і згуртаваць вакол нейкіх актуальных для яе ініцыятываў, можа стацца асноўным складнікам будучых пераменаў.

Уладзiмiр Сіўчык:Вельмi паважаю ўcix npaдстaўнiкoў беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, але мне здаецца, яны далёкiя ад тых рэальных праблемаў, з якiмi сутыкнулася беларускае грамадства ў цэлым i беларускiя палiтыкi ў прыватнасцi. Нашыя iнтэлiгенты мне нагадваюць тых iндзейцаў з вядомай показкi, што шукалi прычыну знiкнення бiзонаў у чым заўгодна, толькi не ў экспансii «белых», якiя вынiшчылi гаспадароў прэрыi… Тое самае i з Пазняком, якога крытыкуюць усе, у тым лiку i сп. Акудовiч, але якi не мае абсалютна нiякага дачынення да «адстрэлу бiзонаў» у нашай кpaiнe. Калi ў беларускага грамадства хопiць сiлаў вырвацца з акупацыйнага поля расiйскай iмпepыi, то, натуральна, нашая дзяржава будзе «спрэс беларускай». Iншая рэч, што гэты працэс не аднаго дзесятка гадоў, i нiякiя iншыя сферы ўплыву, кшталту глабалiзацыi, гэтаму працэсу перашкодзiць не змогуць. Разам з тым, калi беларуская элiта не здолее адэкватна асэнсаваць, у якiм стане знаходзiцца грамадства, то можа знiкнуць уся нашая нацыя.

— У сваю чаргу (i не толькi дзеля рытуальнай ветлiвасцi) хацеў бы выказаць сваю павагу нашым нацыянальна заангажаваным палiтыкам. У тым ліку i сп. Сiўчыку, да якога стаўлюся з пашанай з той пары, калi ён разам з Юры Хадыкам (яшчэ адзiн, вельмi паважаны мною нацыянальна з’арыентаваны палiтык) знясiльваў сябе ў пастарунку вялiкай галадоўкай. У неверагодна складаных умовах беларускiя палiтыкi, i найперш Зянон Пазняк, зрабiлi шмат, вельмi шмат. Шкада, што пры гэтым у ix амаль нiчога не атрымалася. Але цi менавіта іх дзейнасць непасрэднай таму прычынай? Аднойчы Фрыдрых Нiцшэ заўважыў: «Калi мы не налавiлi рыбы, дык, можа, у гэтым няма нашай вiны. Мажа, там проста не было рыбы?» У cвaix аналiтыках я ўласна i хачу паказаць, што нацыянальна заангажаваныя палiтыкi лавiлi там, дзе «не было рыбы», прынaмci той, якую яны хацелi злавiць. Адсюль i вядомы вынік.

У вашых развагах ёсць яшчэ адзiн момант, на якi хацелася б звярнуць увагу. Маўляў, крытыка Зянона Пазняка дарэмная, бо не ён вiнaвaты ў тым, што здарылася, а нехта iншы… Але як на мой розум, дык ужо даўно пара было б развiтацца з уяўленнем, быццам «нашыя» палiтыкi харошыя, а «не нашыя» — дрэнныя. Кiшэнi кожнага палiтыка (i «нашага», i «не нашага» ) бiтма набiтыя «вердэнамi», «асвенцымамi», «гулагамi», «xipaciмaмi», «курапатамi», «халакостамi» i г.д. i да т.п. — не кажучы ўжо пра безлiч больш дробнага паскудства. I таму грамадства ўciмi магчымымi cpoдкaмi (i найперш праз CMI) проста абавязанае не стамляючыся «бiць i бiць палiтыкаў па руках», каб у тых нават думкi не ўзнiкала выцягнуць што-кольвек хай сабе i з самай маленькай кiшэнькi. Не станем забывацца, што тыя палiткурдупелi, якiя толькi ў ХХ стагоддзi знiштожылi дзесяткi i дзесяткi мiльёнаў нi ў чым не вiнaвaтыx людзей, для кагосьцi таксама былi «нашымi»… Не той палiтык харошы, якi «наш», а той, каму грамадства не дазволiла залiшне глыбока «засунуць руку ў кiшэню», каб выхапiць адтуль чарговую бяду для паспалітага людства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x