Марына Бяляцкая:Беларусь у сваёй гiстоpыi нiколi не была той самастойнай краiнай, пра якую так любяць шмат казаць нацыянальна заангажаваныя гісторыкi, палiтолагi, фiлосафы. Чамусьцi яны нiяк не могуць зразумець, што адлiк часу нашай рэспублiкi трэба распачынаць не з нейкай там гicтaрычнай пары, а з таго «статус-кво», што склалася ў нашым грамадстве на гэты час.
— Што да першай часткi вашага выказвання, дык тут мне цяжка з вaмi пагадзiцца, калі мы залішне не станем чапляцца за сённяшнюю назву краіны (Беларусь). Вы ж напэўна не ставiце пад сумнеў наяўнасць «элемента самастойнасцi» ў старажытнай гiсторыi сучасных Чэхii, Beнгpыi, Польшчы, Літвы… Але ў прынцыповым плане Беларусь ад ix нiчым не адрознiваецца. За сваю тысячагадовую летапiсную гiсторыю гэтая прастора, цяпер пазначаная словазлучэннем Рэспублiка Беларусь, ведала самыя розныя формы «самастойнасцi»: Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалiтая, БНР i, калi заўгодна, БССР… Між іншым, як быццам недарэчна казаць пра нейкую самастойнасць БССР, калi без згоды Масквы на Беларусi нельга было нi газету распачаць, нi cвiнapнiк пабудаваць. Але давайце паглядзiм на сiтуацыю з iншага боку. Вось ужо колькі гадоў iснye суверэнная Рэспублiка Беларусь, i iснye як суверэнная без асаблiвых зменаў на тым самым адмiнiстратыўна-эканамiчным i сацыяльна-культурным падмурку, якi быў створаны сямiдзесяцiгадовым функцыянаваннем БССР. Гэта ж пра нешта кажа — i як для мяне, дык пра нешта вельмi iстoтнae ў праекцыi на «самастойнасць»…
А вось што да другой часткi вашага выказвання, дык тут, магчыма, і не наўпрост, але я з ім пагаджаюся…
Бальшыня нашых палiтыкаў ды iнтэлектуалаў лiчаць, быццам тая Беларусь, якую мы маем сёння, гэта толькi pyiны каланiзацыi, камунiзацыi, капiталiзацыi i да т.п., на якiх адно некалi ў будучым магчыма зладзiць спраўны Беларускi Дом (натуральна, што кожны з ix прапануе свой план гэтай забудовы). Iншымi cлoвaмi, амаль усю папярэднюю хаду падзеяў на Беларусi яны ўспрымаюць як суму скажэнняў яе нейкай сапраўднай гісторыi. Я ж са свайго боку не даю веры такому падыходу, бо схiльны лiчыць усе нашыя ранейшыя паразы, акупацыi, генацыды i г.д. не скажэннямi гісторыi, а самой гiсторыяй, аднолькава сапраўднай і аднолькава нашай, як i нашыя перамогi, здзяйсненнi ды дасягненнi. Таму для мяне тая рэальная Беларусь, якую мы сёння маем, выяўляецца не pyiнaмi лакальных дэфармацый, а плёнам усёй тысячагадовай (як мінімум) гісторыi гэтай прасторы.
А той, хто не дае веры тысячагоддзям, ніколі не прыўлашчыць сучаснасць.
Аляксандр Коктыш:Вы раней казалі, што ідэальнай Беларусі нам ужо не пабудаваць. Але ці ёсць у нас шанцы пабудаваць сваю нацыянальную дзяржаву?
— Дзяржаву мы ўжо маем, але пакуль яе насельнікі не з’яднаюцца ў пэўную цэласнасць, якую яны самі стануць лічыць нацыяй, да той пары лёс гэтай супольнасці будзе заставацца пад пытаннем. Бо калі дзяржава не абапіраецца на нацыю, яна ў любы момант можа стаць ахвярай моцнай палітычнай волі знадворку ці знутры самой сябе. Не кажучы ўжо пра тое, што тады яе лёгка можа пабурыць і самы невялічкі геапалітычны землятрус. І хаця ў гэтым сэнсе падставаў для аптымізму ў нас як быццам і не шмат, але я не схільны залішне занурвацца ў скруху. І вось чаму: усё болей людзей, асабліва сярод рускамоўных, нарэшце пачынае прачынацца ў Беларусі і вызнаваць сваю краіну, як уласную каштоўнасць.
Гэта добрая тэндэнцыя. Яна мне падабаецца яшчэ і таму, што мае натуральнае паходжанне. Я ўжо даўно зразумеў, што, па вялікім рахунку, нацыі ствараюць не палітыкі, а прырода. Нацыі як дрэвы самі вырастаюць з той зямлі, дзе іх пасеяў вецер гісторыі. І растуць ціха, неўпрыкмет, каб аднойчы нехта схамянуўся: глядзі, што вырасла!
Некалі, ужо досыць даўно, я назваў беларусаў «папяровай нацыяй», маючы на ўвазе, што беларусы як нацыя спачатку былі заяўленыя ў друкаваным мастацкім слове, газеце «Наша Ніва», выдавецкіх праектах і да таго падобным і ўжо толькі пазней, абапіраючыся на гэтыя «папяровыя падваліны», аформіліся ў якасці палітычнага суб’екта. Інакш кажучы, беларуская нацыя паўстала як нацыя дзякуючы найперш беларускаму тэксту. Бадай менавіта таму ў трыццатыя гады бальшавікі перадусім вынішчылі амаль усіх беларускіх пісьменнікаў… Але так сталася, што і потым, аж да самай апошняй пары, калі мы ўжо даволі часу маем незалежную дзяржаву, беларуская Беларусь амаль цалкам лакалізаваная ў «папяровай прасторы». А гэта значыць, што, прынамсі ў этнаінгвістычным значэнні, Беларусь па-ранейшаму пераважна трымаецца той «паперай», якую мы прадукуем у фармаце кніжак, газет, часопісаў, альманахаў ды ўсялякага такога іншага..
Читать дальше