Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кастусь Бандарук: Бадай, галоўнай прыкметай секулярызацыі з’яўляецца той факт, што рэлігія перамяшчаецца ў сферу прыватнага, асабістага жыцця. Царква не хоча змірыцца з лібералізацыяй звычаяў, з дэсакралізацыяй сям’і і сужэнства. Яна лічыць сябе адказнай за найлепш пражытае жыццё чалавека, каб праз гэта ён меў магчымасць атрымаць вечнасць. Таму яна апекуецца над чалавекам ад калыскі да магілы. Няўжо нехта іншы можа выканаць гэтае заданне?

— Як на мой погляд, дык Царква ў сённяшняй сітуацыі наадварот павінна як надалей адсланяцца ад сферы прафанум. У сучасным грамадстве і без яе дастаткова інстытутаў, якія займаюцца прыватным жыццём чалавека. Царква, наколькі яна на гэта яшчэ здольная, мусіць узмацняць у сабе прызначэнне сакральнага інстытута. Рэч у тым, што чым больш значным (колькасна ды якасна) робіцца чалавецтва ў сваім цэлым, тым меншым становіцца кожны чалавек паасобку. І вось гэтае змяншэнне некалі вялікага «Я» чалавека (Боскага тварэння, Цара прыроды) да дробнага элементу ў сусветным камбайне цывілізацыі прыводзіць да таго, што чалавек нават тут, у сваім зямным жыцці, не надта сам сабе патрэбны. Дык што яму тая вечнасць? І калі Царква, як інстытут сакральнага, не здолее актуалізаваць для чалавека вечнасць, яна страціць чалавека. А можа, і ўжо страціла…

Радыкалізуючы сваю тэзу, я б выказаўся наступным чынам: відаць апакаліпсіс ужо пазніўся. Яму трэба было адбыцца, калі чалавек яшчэ быў вялікім, Боскім чалавекам, а значыць — і было каго судзіць.

Кастусь Бандарук:Наконт апакаліпсісу не ведаю, што сказаць. Магу толькі прыгадаць словы з Евангелля пра Страшны Суд: «Аб дні тым і гадзіне ніхто не ведае, нават Анёлы Нябесныя». А што да папярэдняга, дык Царква заўсёды імкнулася ажыццяўляць настаўніцкія функцыі. У Евангеллі сказана: «Ідзіце і навучыце ўсе народы», а далей нагадваецца: «Не толькі пра сябе дбайце, але і пра іншых». Хрыстос таксама адгукаўся на вельмі зямныя патрэбы, калі накарміў пяццю хлябамі пяць тысячаў чалавек і калі ў Кане Галілейскай ператварыў ваду ў віно. Царква проста мусіць быць з народам.

— Я тут трохі паўтаруся, але адно дзеля таго, каб падцвердзіць сваю ўпэўненасць у тым, што актыўны і шырокі ўдзел Царквы ў сацыяльна-пабытовым жыцці чалавека — гэта памылковы і стратны шлях. Спрабуючы заваяваць сабе папулярнасць праз заангажаванасць у прыватныя праблемы чалавека, Царква дыскрэдытуе сябе як сакральны інстытут і тым самым неўпрыкметь прафанізуецца сама. Наблізіўшыся да чалавека, як гэта робіць звычайная ўстанова сацыяльнай дапамогі, магчыма Царква і завабіць да сябе якога лішняга чалавека, але гэты чалавек прыйдзе ў Храм не дзеля Бога і вечнасці, а дзеля дадатковых выгод свайго рэальнага існавання…

У сітуацыі радыкальных зменаў у менталітэце чалавека Царква калі і зможа захавацца, дык толькі ўзмацніўшы сваю функцыю транслятара містычнага ў лучве экзістэнцыйнага чалавека і трансцэндэнтнага быцця.

Кастусь Бандарук:Не магу з вамі пагадзіцца… Аднак давайце вернемся да секулярызацыі, у прыватнасці, на Беларусі. Мне здаецца, што калі цяпер на Захадзе гаворыцца пра неабходнасць рэевангелізацыі, дык тым болей гэта тычыцца тых краінаў, дзе ўкаранілася атэістычнае выхаванне. Напрыклад, беларусы, якія яшчэ не паспелі вярнуцца да веры, патрапілі пад уплыў не найлепшых заходніх узораў веры. Якая ў вас думка на гэты конт?

— Ведаеце, я мяркую якраз наадварот. З майго гледзішча, на Беларусі цяпер для веры і вернікаў проста-такі ідэальная сітуацыя. Калі чалавек з маленства выхоўваецца ў рэлігійнай атмасферы, дык у пазнейшым узросце ўжо не можа адрозніць, ці ён жыве сапраўды верай, ці гэта толькі вера-культура, вера-выхаванне, вера-традыцыя. А на Беларусі сёння амаль кожны, хто звяртаецца да Царквы, робіць гэта праз персанальна-свядомы выбар (натуральна, тут я маю на ўвазе тых, хто звяртаецца да Царквы сапраўды з верай і дзеля веры). Дык вось, як на маё разуменне, толькі ў сітуацыі без прымусу традыцыі, выхавання, асяроддзя нараджаецца сапраўдны вернік. Нішто звонку ні штурхае яго ў царкоўную браму. Ён сам, вольна ды нязмушана робіць гэты крок. І толькі так аб’яўляецца сапраўдны цуд веры.

Кастусь Бандарук:Ці не маглі б вы падсумаваць свае папярэднія думкі. Як бы вы ў некалькіх сказах ацанілі з’яву секулярызацыі. У чым бачыце асноўную праблему?

— Я бачу тут праблему не толькі Царквы, а ўсяго, перад усім еўрапейскага, людства. Бо цывілізацыя, у якой сёння мы знаходзім сябе, у значнай ступені была зыніцыяваная Царквой. І яе сыход з цэнтрапалеглага месца ў жыцці чалавека азначае, што і чалавек і свет канцэптуальна меняюцца, і наўрад ці хто ўпэўнена скажа, што гэтыя перамены да лепшага. А калі канкрэтна пра будучае Царквы, дык мой прагноз тут не лішне аптымістычны. У Царквы наперадзе яшчэ доўгі век, але ўжо кароткая перспектыва. Бадай, яна ніколі не знікне цалкам, бо заўсёды будуць знаходзіцца людзі, якія палічаць сваё «я» каштоўнасцю, вартай захавання і на тым свеце. Але ў цэлым Царква ўсё далей і далей будзе адсоўвацца на маргінэз праблемнага поля экзістэнцыйнай вярэды…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x