Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кастусь Бандарук:Пачну з энцыклапедычнай даведкі: «Лацінскае паняцце «Satculum» азначае «век, пакаленне людзей, якое жыве ў дадзены час». Адсюль і лацінскае «in saecula saeculorum» (на вякі вякоў). У мінулым паняццем saekularis азначаліся чыста атэрыяльныя аперацыі: калі ў 1646 годзе ў Францыі зямля Каталіцкай Царквы была перададзена дзяржаве, ці калі ў 1773 годзе Папа перадаў зямлю і манастыр пад пабудову дзяржаўнага свецкага Універсітэта. Гэтак жа была названая і канфіскацыя царкоўнай маёмасці ў Нямеччыне ў 1810 годзе, і ў Італіі ў 1870-м. У Х1Х стагоддзі паняцце «секулярызацыя» пашыраецца. Цяпер яно азначае паступовае, але няўхільнае вызваленне розных сфераў жыцця, грамадскай свядомасці і чалавечых паводзінаў з-пад уплыву і уздзеяння рэлігіі і Царквы».

У працэсе секулярызацыі з-пад выключнага ўплыву рэлігіі былі выведзены дзве вельмі важныя сферы жыцця: эмацыйная ды інтэлектуальная. Раней царкоўная багаслужба ўключна з інтэр’ерам храма была сінтэзам усіх відаў мастацтва і аказвала на чалавека магутнае ўздзеянне. Але ў эпоху Адраджэння пачалася радыкальная секулярызацыя мастацтва. Функцыю эмацыйнага ўздзеяння на чалавека ўзялі на сябе літаратура, музыка, тэатр. У навукова-рацыянальнай сферы Царква таксама была вымушана прызнаць аўтаномнасць навукі з яе разумовымі метадамі пазнання. Разам з тым, Царква лічыць секулярызацыю адмоўнай з’явай і вялікай праблемай. Што б вы сказалі на гэты конт?

— Безумоўна, для Царквы гэта сур’ёзная праблема. І пра яе ў адной са сваіх энцыклік мужна казаў Ян Павел II: «Цэлыя краіны і народы, у якіх некалі рэлігія і хрысціянскае жыццё квітнелі і давалі пачатак жывой і дынамічнай веры, цяпер трымаюць цяжкія выпрабаванні. Яны патрапілі ў працэсы радыкальных зменаў у выніку рэлігійнай абыякавасці, секулярызацыі ды атэізму». У мяне пад рукою няма дакладных лічбаў, але нядаўна я пазнаёміўся з адным вельмі грунтоўным артыкулам, дзе была статыстыка скарачэння вернікаў ва ўсіх рэлігіях і канфесіях у ХХ стагоддзі. Страты (дзе болей, дзе трохі меней) рэлігіямі сваіх вернікаў адносна папярэдняга стагоддзя ўражваюць. А калі ўлічыць, што насельніцтва Зямлі за гэты час павялічылася на мільярды, дык усім рэлігійным інстытутам трэба ўсур’ёз задумацца над сваім будучым, бо непадобна, каб гэтая тэндэнцыя да змяншэння колькасці вернікаў раптам змянілася.

Кастусь Бандарук:У мяне ёсць некаторыя лічбы, датычныя, што праўда, толькі Каталіцкай Царквы. Напрыклад, у ЗША ў 60-я гады 75 % каталікоў рэгулярна ўдзельнічала ў багаслужбах. Цяпер — толькі 28 %. У Бразіліі толькі 10 % каталікоў наведвае храмы, у Францыі 14 % дарослых і толькі 7 % моладзі. У Чэхіі, калі наступіў камунізм, каталікоў было 70 %, а пасля краху камунізму, у 91-м годзе — усяго 40. Такім чынам, атрымліваецца, што не толькі прымусовая атэізацыя выклікае адыход ад рэлігіі. Дык у чым, на вашую думку, асноўная прычына секулярызацыі?

— Мяркую, прычынаў у гэтай тэндэнцыі вельмі шмат. І ў кожнай рэлігіі ды канфесіі яны могуць быць вельмі рознымі, да таго ж яшчэ ва ўсялякай асобнай краіне выглядаць зусім інакш. Але праблема, бадай, не ў тым, што палягае навідавоку, як згаданая вамі прымусовая атэізацыя. Вызначальная праблема рэлігійнага мне бачыцца ў тым, што радыкальна мяняюцца канцэптуальныя падваліны быцця. У тую пару, калі фармаваліся рэлігійныя дагматы, чалавек жыў у свеце, створаным Богам: неба, сонца, зямля, рэкі, птушкі і жывёлы — усё было створана Ім, а чалавекам толькі ўласная хаціна, сякера ды ралля… Сёння ўсё наадварот. Чалавек жыве ў свеце, створаным уласнымі рукамі і розумам. Гэта ён сам аперазаў зямную кулю дарогамі, чыгункамі і лініямі электраперадачаў, а цела Зямлі спрэс заліў асфальтам і бетонам. Гэта ён сам напампаваў неба тэле- і радыёхвалямі, а паміж зорак панавешваў розных зіхаткіх касмічных цацак. Гэта ён сам цяпер ператварае мужчыну ў жанчыну (і наадварот), клануе жывёлаў і ўласнымі рукамі рыхтуе сабе ядравы акапаліпсіс…

Інакш кажучы, рэлігійны дагмат складваўся пад чалавека, які жыве ў свеце, створаным Богам і таму ён апынуўся не функцыянальным у свеце, створаным чалавекам. З гэтага рэлігійна і сацыяльна чалавек стаў жыць у цалкам розных фарматах. Тут я мушу ўдакладніць. Гэта зусім не значыць, што містычнае ў сваіх формах і атрыбутах павінна таясаміцца з сацыяльным. Я толькі хачу сказаць, што сёння ўсёй сваёй сутнасцю дагмат скіраваны на нейкага зусім іншага чалавека, а не на таго, які ўласнымі рукамі сам стварыў сабе дом быцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x