Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Уінстан Чэрчыль — бліскучы майстра палітычных афарызмаў. Але калі зазірнуць у самы под менавіта гэтага афарызму, дык ад яго бляску мала што застанецца. Бо там, у подзе, спаленыя жыўцом у крэматорыях Асвенцыма і спаленыя жыўцом на вуліцах Хірасімы енчаць аднолькава. І хай мне Чэрчыль давядзе, чым іхні енк адрозніваецца…. Хіба адно тым, што лідэраў нямецкай нацыі за гэта прыгаварылі да смяротнага пакарання (і правільна зрабілі), а лідэраў амерыканскай нацыі залічылі ў героі «справядлівай вайны». А ў сітуацыі з беларусамі казаць аб агульнай для ўсіх справядлівай справе ўвогуле ніяк не выпадае. Бо надта непраўдападобнай бачылася тут «праўда» для розных стратаў насельніцтва (савецкай наменклатуры, калабарантаў, паліцаяў, партызанаў, нацыяналістаў, габрэяў, палякаў, проста сялянаў…) Зрэшты, усе яны разам у той вайне ні пра якую там «правую справу» і думаць не думалі, а імкнуліся адно выжыць у чаканні міру. Гэта ўжо значна пазней ідэолагі гераізавалі не толькі беларускую партызанку, а і ўвесь беларускі народ… Між іншым, я не аднойчы чуў пра існаванне нейкага сакрэтнага плана, паводле якога прапаноўвалася ўсіх беларусаў, што засталіся ў вайну пад акупацыяй, выселіць некуды ў Сібір, як крымскіх татараў. І калі б такое сапраўды здарылася, дык цікава, як бы мы сёння разважалі пра «праўду» і «няпраўду» той вайны?

Юры Дракахруст:Прабачце, але ў мяне ёсць пытанне да тэзісу, які вы выказваеце. Прага выжыць — яна была ва ўсіх. І ва ўсіх народаў у вайне арыфметычна ўдзельнічала меншасць, бо нават фізічна на вайне не можа апынуцца ўся нацыя Таму вашае меркаванне аб тым, што большасць беларусаў трымалася ў баку ад вайны — можа, яно любога народа тычацца?

— Не зусім так. У краінах, якія ўжо мелі даўно і трывала сфармаваную нацыянальную свядомасць, акупацыя была агрэсіяй супраць іх універсальнага цэлага. Таму адсотак тых, хто свядома змагаўся з акупацыяй, а не быў проста кінуты ў пашчу ненажэрнага малоху вайны, там мусіў быць значна большы, чым у нас, хаця, натуральна, і ў тых краінах кожны чалавек перадусім хацеў выжыць.

Яшчэ раз паўтаруся: беларусы, якія ўжо колькі стагоддзяў жылі не пад тым, дык пад іншым «акупантам» (дарэчы, яны і слова такога ніколі не ўжывалі) не мелі ніякай асаблівай матывацыі змагацца з чарговым прыхаднем. Таму ў мяне няма сумневу, што савецкая партызанка на Беларусі была інспіраваная Масквой і без гэтай ініцыятывы самім беларусам і да галавы не было б ствараць тут нейкі сістэмны супраціў. Хіба што толькі ладзілі б асобныя, як сёння кажуць, тэрарыстычныя акты тыя, хто паспеў моцна пераняцца ідэалогіяй камуністычнага патрыятызму. Прыкладна гэтаксама, як сёння зрэдчас нешта падобнае робяць ісламскія фундаменталісты.

Віталь Цыганкоў:Пасля 11 верасня 2001 года, калі ісламскія тэрарысты абрынулі самалёты з людзьмі на хмарачосы Нью-Йорка, адразу пачалі казаць, што з гэтай падзеяй свет радыкальна змяніўся. Мінаюць гады, і цяпер, здаецца, можна больш спакойна ацаніць, ці не было гэта гіпербалай, перабольшваннем? І што з досведу той падзеі бачыцца актуальным сёння?

— Для мяне падзеі «11 верасня» засведчылі адну сумную навіну. Я зразумеў, наколькі інстытут дэмакратыі ўсё яшчэ застаецца кволым, нягледзячы на стагоддзі свайго станаўлення. Калі б у тэрарыстаў атрымалася зладзіць яшчэ 2-3 падобныя акцыі (крый Божа), дык амерыканцы дзеля спакою і міру ў сваёй краіне абралі б любую аўтарытарную і таталітарную ўладу, якая б паабяцала ім управіцца з бядой. Што, зрэшты, і зразумела, бо для чалавека жыццё даражэй за тыя палітычныя і сацыяльныя формы, з якімі ён пражывае гэтае жыццё.

Віталь Цыганкоў:Давайце звернем увагу на яшчэ адзін аспект «праблемы 11 верасня». У 1990-х гадах пад уплывам знакамітай кнігі Фрэнсіса Фукуямы «Канец гісторыі» шмат дзе запанавала думка, што ў ліберальнай дэмакратыі больш няма гістарычных канкурэнтаў, што ўсе іншыя рэгіёны свету пойдуць у тым самым кірунку. Але сучаснасць сведчыць, што гэта не зусім так, што многія краіны і рэгіёны хочуць жыць няхай у недэмакратычных, але ў сваіх уласных сістэмах.

— Бясспрэчна, чалавецтва пакуль не хоча ўладкоўвацца на адзін цывілізацыйны капыл.

Праўда, я думаю, што ісламскі свет ваюе не столькі з паўночнаатлантычнай цывілізацыяй, колькі праз шматлікія тэрарыстычныя акты выказвае свой адчай ад немагчымасці рэалізаваць у сучаснасці ісламства як формулу сацыяльнага і палітычнага ўладкавання.

Іслам — яшчэ поўная экспансіўнай энергетыкі рэлігія, але яна вельмі позна нарадзілася, каб паспець спраўдзіцца напоўніцу, бо патрапіла ў сітуацыю, калі свет імкліва дэсакралізуецца і глабалізуецца. Таму ў гэтым свеце не знаходзіцца месца для тых формаў і практыкаў жыцця, што дэкларуе іслам. Адсюль і вялікі адчай мусульманаў, які выбухае пагромамі ўсяго, што як быццам замінае ісламу спраўдзіцца. Але насамрэч замінае яму не тое, з чым ён змагаецца, а ўся антырэлігійная (секулярызаваная) татальнасць быцця сучаснасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x