Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяжка сказаць, ці значная частка эстонскага грамадства падзяляе думку кіраўніка дзяржавы. Магчыма і значная. Але тут узнікае больш шырокае пытанне: ці мае права на існаванне асобная, нацыянальная праўда аб той вайне? Вайна ж была сусветная, у ёй лёс свету вырашаўся ў цэлым. Як Вы лічыце?

— Другая сусветная вайна з майго гледзішча была не вайной, а сусветнай катастрофай у форме вайны. А ў катастрофы няма праўды. Вайне прыдумваюць праўду ідэолагі, палітыкі, публіцысты пераможнага боку. Следам за імі мы прызвычаіліся лічыць, што паколькі ў Другой сусветнай вайне агрэсарам была Нямеччына і яе хаўруснікі, дык той, хто з імі змагаўся, вёў справядлівую вайну. На першы погляд тут і запярэчыць няма чаму, тым больш, што нямецкі фашызм выявіўся сапраўднай крыважэрнай пачварай.

Але калі мы дзеянні антыгітлераўскай кааліцыі лічым справядлівай вайной, дык мусім прызнаваць справядлівымі не толькі пасляваенны акупацыйны падзел Нямеччыны на дзве краіны, але і акупацыю на паўстагоддзе Усходняй Еўропы савецкімі войскамі, і скінутыя на Хірасіму ды Нагасакі атамныя бомбы. А паколькі сёння лічыць усё гэта справядлівым не выпадае, дык лепей было б наогул адмовіцца выкарыстоўваць у ацэнцы гэтай вайны такія катэгорыі, як праўда, справядлівасць і да іх падобныя.

Да таго ж ніхто і не змагаўся за няпраўду, усе змагаліся з ворагам за справядлівасць, толькі ў кожнага яна была свая. І нямецкі салдат, і японскі камікадзе, і французскі партызан, і савецкі чырвонаармеец, і беларускі калабарант аддавалі свае жыцці за нейкую праўду. Гэта калі ўжо больш за 50 мільёнаў чалавек загінула, тым, хто застаўся ў жывых, патлумачылі, чыя праўда была справядлівая, а чыя — падманам. Няма праўды ў вайне… Дзеля падмацавання сваёй пазіцыі працытую беларускага гісторыка Алега Гардзіенку: «Я б напэўна … унікаў паняцця «праўда» ў гэтым кантэксце. У свеце ўсталяваўся погляд на падзеі вайны дзяржаў-пераможцаў: Амерыкі, Англіі, Савецкага Саюза Расіі і яшчэ Францыі. Але ў вайне бралі ўдзел шмат іншых краін, і ў кожнай з іх быў свой погляд на гэтыя падзеі, у тых жа самых эстонцаў. Хачу нагадаць, што Другая сусветная вайна пачалася не 22 чэрвеня 1941 года, а 1 жніўня 1939 года. І гэтыя паўтара года — да савецка-нямецкай вайны —умясцілі ў сябе акупацыю савецкімі войскамі Эстоніі і жудасныя дэпартацыі. І натуральна, што эстонцы радаваліся нямецкай акупацыі і сустракалі яе з кветкамі.

І я лічу, што прэзідэнт Эстоніі Ільвес абсалютна мае рацыю, калі ад імя эстонскага народа гаворыць, што вайна была барацьбой дзвюх бандаў. Для эстонцаў і першыя і другія былі акупантамі. Свой погляд у Латвіі , свой погляд у Літвы, у Харватыі. І трэба паспрабаваць зразумець гэтыя падыходы.

Пакуль Еўропа глядзіць на гэтыя падзеі вайны вачыма чатырох дзяржаў-пераможцаў, пакуль яна не пачне разумець, што думае пра гэта Усходняя Еўропа — Польшча, Літва, Чэхія — нам усім будзе цяжка паразумецца».

Юры Дракахруст:Апошнім часам у беларускай літаратуры, гістарыяграфіі, публіцыстыцы ідуць дыскусіі пра тое, ці была Другая сусветная (Вялікая Айчынная) вайна, нашай , беларускай вайной, у чым тут палягаў беларускі нацыянальны інтарэс ці яго наагул не было? І ці была перамога ў той вайне і беларускай перамогай?

— Я ўжо не аднойчы, і ў розных месцах, спрабаваў давесці, што для беларусаў тая вайна не была і не магла быць Вялікай Айчыннай. Рэч у тым, што беларусы ў тую пару не мелі Айчыны, бо не былі яшчэ сфармаваныя як нацыя. Яны проста жылі тут і калі неяк супраціўляліся акупантам, дык супраціўляліся адно дзеля таго каб далей жыць на гэтай зямлі ці хаця б проста выжыць. Хаця беларускі інтарэс у той вайне безумоўна быў. Беларусы хацелі апынуцца свабоднымі і ад немцаў, і ад саветаў. Але паноўныя дзяржавы-монстры і не збіраліся пытацца ў беларусаў пра іх нацыянальныя інтарэсы.

А што да нейкай перамогі беларусаў у гэтай вайне, дык тут няма чаго і казаць. Нас проста выцягнулі з-пад нямецкай акупацыі, каб зноў засадзіць у савецкі канцлагер.

Юры Дакахруст:Я хачу прыгадаць думку Уінстана Чэрчыля , таксама аднаго з пераможцаў у той вайне, які неяк сказаў: «На вайне вы не можаце быць праведнікам, але справа ваша павінна быць правай». А калі паспрабаваць прыкласці гэтую формулу знакамітага брытанца да вайны ў Беларусі? Апошнім часам было абнародавана шмат фактаў пра тое, што, скажам, беларускія чырвоныя партызаны былі, мякка кажучы, не анёламі. Але ці мае гэта значэнне для ацэнкі ўсёй вайны? Тое ж, што рабілі савецкія партызаны ў Беларусі, рабілі, скажам, французскія партызаны-макі, рабілі акаўцы ў Польшчы, наагул партызанка ва ўсіх краінах разгортваецца прыкладна аднолькава — «нельга быць праведнікам». Але канчатковую ацэнку, прынамсі паводле Чэрчыля, вызначае не гэта, а «справа ваша павінна быць правай». Дык ці была ў той вайне справядлівая справа? І што наогул тут вызначае справядлівасць справы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x