Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алег Абламейка:Руйнуецца старына ў Мінску, Гродне, іншых гарадах ды мястэчках. Ці не ёсць сістэмнае разбурэнне архітэктурных помнікаў нашай спадчыны адной з формаў барацьбы з нацыянальнай свядомасцю беларусаў?

— Хіба што ўскосна, але ніяк не наўпрост. Бо з такой жа зацятасцю рушыліся і рушацца розныя архітэктурныя пабудовы, звязаныя з прысутнасцю рускай культуры, рускага духу на Беларусі.

Прычына ўсяго гэтага паталагічнага бурэння мне бачыцца ў іншым, а менавіта ў кароткай генеалагічнай памяці нашых людзей. Таму гістарычнае для іх не ёсць каштоўнасным. Як следства, наперад выходзіць голая функцыянальнасць — будынкаў, дарог і ўвогуле ўсёй інфраструктуры сацыяльнага жыцця. І калі нашым людзям нешта замінае працаваць, адпачываць ці рухацца — яны яго без шкадобы разбураюць.

Каб хоць трохі змінімізаваць гэтую балючую праблему, у нас наўрад ці ёсць яшчэ нейкае выйсце, акрамя як нагружаць новай функцыянальнасцю старыя забудовы. Гэта значыць, знаходзіць ім эфектыўнае месца ў структурах турызму, бізнесу, адпачынку і да таго падобным. Ну і, натуральна, пакрысе мяняць нігілістычнае стаўленне грамадства да сваіх гістарычных, у тым ліку і рэлігійных, каштоўнасцяў.

Алег Абламейка:Некалі настануць і лепшыя, больш разумныя часы. І ў тыя разумней-шыя часы, напэўна, будзе цяжка мірыцца з гэтымі архітэктурнымі вычварэнствамі ў стылі «а ля рюс». Як вы лічыце, ці возьмуцца іх тады перабудоўваць?

— З гісторыі хрысціянства мы добра памятаем безліч прыкладаў, калі культавыя збудаванні пераходзілі з рук у рукі ад адной канфесіі да другой, ці ўвогуле набывалі статус сацыяльнай пабудовы. Таму наперад ніхто не ведае, які лёс чакае гэтыя «макаўкі». Да прыкладу, я зусім нядаўна (сорамна!) даведаўся, што на пачатку ХХ ст. у Віцебску было 77 сінагог, а ў Мінску — 83. На тую пару сваёй колькасцю яны значна пераўзыходзілі цэрквы і касцёлы. І дзе сёння ўсё гэта?

Час заўсёды парадкуе па-свойму. Не, мы можам і павінны яму пярэчыць. Але, у рэшце рэшт, ён усё пераробіць на свой лад.

Іна Жызнеўская:Неяк вы напісалі, што калі для вашых бацькоў свабода слова нічога не азначае, дык для вас, як пісьменніка, гэта вельмі важна. Ужо колькі дзён вернікі царквы «Новае жыццё» трымаюць галадоўку, бо гэтую царкву, якую яны самі збудавалі, ў іх хочуць адабраць. Для пратэстантаў гэтай царквы свабода верыць у Бога і звяртацца да яго ў сваёй царкве настолькі ж важная, як для вас свабода слова?

— Я не магу пэўна адказаць на ваша пытанне, бо сам не пратэстант і вельмі сумнеўны вернік (часта сваруся з Богам). Але мяркую, што для сапраўднага верніка свабода выказваць сваё веравызнанне яшчэ больш істотная, чым для літаратара свабода слова. Бо мяне вольнае слова звязвазвае толькі з людзьмі, а верніка — з вечнасцю. І свая царква для яго гэта якраз тое месца, дзе ён пры жыцці апынаецца найбліжэй да Бога, як уласнай вечнасці.

Іна Жызнеўская:Ці падтрымліваеце вы людзей, якія пайшлі на такі сур’ёзны крок у адстойванні сваіх правоў.

—Падтрымліваю! І без каліўца сумневу. Людзі бароняць сваю Царкву і тым самым сваю годнасць. Адно гэта ўжо вартае глыбокай павагі. Але разам з тым (нават не думаючы пра тое) яны бароняць і годнасць усіх тых беларусаў, якія пакуль не адважыліся паўстаць супраць гвалту (хоць у якіх формах гэтага гвалту).

Іна Жызнеўская:Як вы лічыце, ці ёсць шанец у вернікаў такім чынам дамагчыся станоўчага вырашэння сваіх праблемаў?

— Рэч у тым, што бальшыня беларусаў па сёння свята верыць, быццам Дзяржаве ўсё можна, а людзям можна толькі тое, што дазволіць Дзяржава. І калі Дзяржава не дазваляе камусьці мець сваю царкву — дык што тут паробіш?.. Гэтая заганная вера яшчэ ладны час будзе ці не галоўнай праблемай нашага грамадства. І нават калі вернікі-пратэстанты ў гэтай канкрэтнай сітуацыі перамогуць, яны не доўга будуць цешыцца з перамогі. Такі тып Дзяржавы, які цяпер мы маем, па азначэнні не прадугледжвае перамогі нейкай грамады, а тым болей асобнага чалавека над сабой. І так будзе да той пары, пакуль мы ў сваёй бальшыні не пачнём разумець, што Дзяржаве можна адно тое, што можна і чалавеку.

Аляксандр Коктыш: Кінарэжысёр Віктар Дашук у сваім публіцыстычным эсэ «Баль сатаны» шмат месца адвёў аналізу «гена халуйства» ў беларусаў. На Вашу думку, ці перадасца гэты ген нашым нашчадкам?

— Недзе яшчэ на самым пачатку 90-х першым актыўна пачаў распрацоўваць тэму дамінуючага ў характары беларусаў халопства (халуйства) і, адпаведна, хамства беларускай улады выдатны пісьменнік Сакрат Яновіч. І я разумею, чаму менавіта ён. Сакрат Яновіч нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Польшчы, з якой нават дзесяцігоддзі татальнай саветызацыі не маглі вынішчыць былую шляхетнасць. Таму натуральна, што на фоне шляхетнай годнасці палякаў (ці хаця б таго, што ад яе яшчэ заставалася), ён не мог не заўважыць радыкальную (і прыкрую) іншасць беларусаў. Затым гэтую тэму падхапілі гарадзенцы (што таксама натуральна, бо «заходнікі», і побач Польшча) Алесь Чобат ды Віктар Шалкевіч (нагадаю хаця б назвы вядомых песень апошняга: «Жлобская нацыя» і «Хамская ўласть»). А далей, як кажуць, пайшло-паехала. Хто толькі і як не абзываў Беларусь і беларусаў: быдляндыя, дзярэўня, саветыкусы, калхознікі, крэолы… (далей кожны можа працягваць на ўласны густ і памяць).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x