Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тамаш Зан паходзіў з тыповай беларускай шляхты. Сапраўднае прозвішча яго продкаў — Зань. Так гучала прозвішча і Тамаша, але ў час вучобы ва універсітэце яно чамусьці «пацвярдзела». Дзед Тамаша Зана — таксама Тамаш — быў бурмістрам у Радашковічах, дзе меў нейкія зямельныя надзелы. Адначасова ён арандаваў недалёкі адсюль маёнтак Селішча. Продкі Тамаша Зана па мацерынай лініі жылі ва Уздзе. Былі яны уніятамі. Відаць, уніятамі былі і Зані. А гэта азначае, што ўсе яны ў мінулым — праваслаўныя. Тыповыя метамарфозы беларускай шляхты.

Бацька Тамаша — Кароль Зань — атрымаў у спадчыну ўладанні ў Радашковічах. У яго былі ўсе ўмовы для спакойнага сямейнага жыцця. Але сядзець у зацішку ў той бурлівы час — а гэта была мяжа XVIII-XIX стагоддзяў — ён не мог. Калі ў краі выбухнула паўстанне супраць царызму, Кароль Зань ідзе ў шэрагі барацьбітоў за волю на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Пасля разрому паўстання ён вяртаецца дамоў. Але, пачуўшы пра рэпрэсіі ў адносінах да паўстанцаў, Кароль Зань на нейкі час сыходзіць з дому, уцякае кудысьці аж пад Крулявец. Цяжарную ж жонку Кацярыну з першым сынам Вінцэнтам адвозіць у маёнтак Селішча да брата, дзе яна павінна была пачакаць, пакуль вызваліцца куплены Занам перад ад'ездам невялікі маёнтачак Халецкоўшчына ў гэтым жа Вілейскім павеце. Ды вось бяда: нейкім чынам згубіліся дакументы на яго куплю, і Кацярына нечакана засталася і без грошай, і без дома. Даведалася яна пра гэта якраз тады, калі выехала ўжо ў Халецкоўшчыну. Затрымалася яна ў Мясаце, дзе і нарадзіла Тамаша. Трэба думаць, адбылося гэта ў панскім доме, у Тышынскіх.

Як мяркуюць біёграфы паэта-філамата, жонцы паўстанца небяспечна было заставацца ў Мясаце, бо праз вёску якраз праходзілі казацкія войскі. Яна вымушана была ўцячы ў лес. Памагла ёй перабыць ліхі час тутэйшая сялянка, якая напаткалася ў лесе: яна хадзіла сюды да свайго мужа, што хаваўся ад рэкрутчыны. Гэтая сялянка нават стала для Тамаша «мамкай»: карміла яго сваімі грудзьмі.

Але ёсць і другая версія пра месца нараджэння Тамаша Зана: нібы гэта было ў мясцовай, мясацкай карчме. Як бы там ні было, але Мясата — месца яго прыходу ў свет.

Ад станцыі Мясата да самой вёскі — ісці кіламетры два праз поле. Усё ж я, здаецца, не спазніўся: калі прыйшоў, якраз выстройвалі дзяцей у вестыбюлі школы на ўрачыстую лінейку. Генадзь Каханоўскі мяне ўжо чакаў. Нам далі слова, і мы павіншавалі дзяцей з пачаткам новага навучальнага года, ну, а потым «правялі» першы «ўрок» у старэйшых класах — расказалі пра нашага славутага асветніка і першадрукара, пра пакручастыя шляхі нашай гісторыі, пра ўздзеянне беларускай культуры ў сярэднявеччы на ўсё ўсходняе славянства, у першую чаргу на «Масковію».

Пасля «ўрока» Яўгенія Васільеўна Костачка паказала нам школьны музей, які яна «курыруе». Для яго адвялі звычайны класны пакой. Вядома, больш за ўсё тут фотаздымкаў. Ну, і кнігі, і рукапісныя альбомы, дзе паказваецца гісторыя вёскі, школы. Тут жа і стэнд, прысвечаны Тамашу Зану. І этнаграфічныя рэчы. Музей пакуль што сціплы, аматарскі. Але галоўнае — ён ёсць, і — таксама галоўнае — што дзеці самі збіраюць для яго матэрыялы. Вядома, пад кіраўніцтвам Яўгеніі Васільеўны. Думаю, такія краязнаўчыя музеі павінны быць у кожнай школе. Яны ж, як нішто лепей, абуджаюць у дзяцей цікавасць да свайго краю, даюць ім першыя навыкі і смак даследчыцкай працы і, напэўна ж, павінны падказаць каму-небудзь з іх магістральную дарогу ў жыцці. Акрамя таго, гэтакія музеі могуць стаць своеасаблівымі цэнтрамі вывучэння кожнай мясцовасці. Сабраныя дзецьмі прадметы сялянскага побыту, запісаныя на магнітафонную стужку расказы старых людзей пра іх жыццё, пра мінулае вёскі, а таксама захаваныя ў іх памяці мясцовыя песні, казкі, паданні', прыказкі, прымаўкі, выслоўі, загадкі — гэта ж каштоўнейшы наш скарб, матэрыял для вывучэння нашага краю. Калі б такое зрабіць у кожнай школе, мы мелі б жывую, з цікавейшымі мясцовымі фактамі карціну даўно мінулага і сённяшняга дня Беларусі.

Уражанне ад сустрэч у школе было ў нас абодвух самае прыемнае. Вядома, не таму, што нас добра прынялі. А таму, што мы пабывалі ў сапраўды беларускай школе, дзе шануецца родная мова, дзе выхоўваюцца сапраўдныя грамадзяне Беларусі, патрыёты бацькоўскай зямлі, а не Іваны, якія не помняць, хто яны і адкуль. Як часта даводзілася бываць мне ў школах, дзе нават слова беларускага не пачуеш і не ўбачыш на надпісах — усюды руская мова. Як быццам ты трапіў у Расію: Звычайна дырэктарамі такіх школ падбіраліся зверху ідэйна падкаваныя, адданыя партыі, а не народу камуністы, гэтакія фанабэрыстыя «ўсёзнаўцы», што намёртва ўбілі сабе ў мазгі жалезныя каноны іх тэорыі аб будучым зліцці ўсіх нацый, пад якім (зліццём) разумелася чамусьці толькі звычайная іх русіфікацыя і якое — таксама чамусьці — праводзілася пад лозунгам інтэрнацыяналізму. У такіх школах я бачыў знешне спагадлівыя, ілжыва ветлівыя адносіны да мовы нашага народа, у сапраўднасці ж адназначна асуджанай такімі «моцна падкаванымі» дырэктарамі ды і асобнымі звышстараннымі настаўнікамі на выміранне. Сваю інтэрнацыянальную задачу яны бачылі ў тым, каб паскорыць гэты «аб'ектыўны» працэс, каб унесці «пасільны ўклад» у знішчэнне культуры, мовы народа, а значыць, і самога народа, ператварыўшы яго ў безаблічнае насельніцтва, якое можна лёгка тады далучаць да любой іншай дзяржавы. Сумна, што ў гэтым вялікім злачынстве перад нашым народам часта ўдзельнічалі і там-сям удзельнічаюць і сёння самі ж дзеці гэтага народа, якіх у шырокім свеце называюць калабарацыяністамі, а ў народзе — проста здраднікамі. Сумна, што такіх здраднікаў свайго народа нямала можна сустрэць сярод педагогаў. Ім жа так лёгка пасеяць у юных душах чорнае семя нацыянальнага нігілізму. У Мясацкай школе мы ўбачылі сапраўдных педагогаў, далёкіх ад такой фанабэрыі, шчыра зацікаўленых у патрыятычным выхаванні сваіх вучняў, у іх духоўным здароўі. Як прыемна было чуць на «лінейцы» і пасля яе з вуснаў і настаўнікаў, і вучняў, і самога дырэктара нашу чыстую беларускую мову! І з розных плакатаў, насценных надпісаў не зганялі яе тут, як у іншых школах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x