Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тамаш Зан быў галоўным арганізатарам радыкальных згуртаванняў моладзі ў Вільні. Якраз ён разам з Адамам Міцкевічам і Юзафам Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння Таварыства філаматаў, якое стала ядром усіх іншых прагрэсіўных арганізацый на Беларусі. Ён жа арганізаваў і больш шырокае, разгалінаванае згуртаванне — Таварыства прамяністых (тых, хто быццам бы выпраменьвае высокую духоўнасць), легальную арганізацыю, якую неўзабаве ён змушаны быў пераўтварыць у тайную пад назвай Таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), стаўшы яго кіраўніком (прэзідэнтам). Ад першапачатковай назвы гэтага таварыства, якую Тамаш таксама прыдумаў сам, яго празвалі «архіпрамяністым» (самым прамяністым). Тамаш Зан быў сапраўдным кумірам моладзі, якая заўсёды хінулася да яго, брала з яго прыклад мужнасці, арганізаванасці. Ён мэтанакіравана рыхтаваў моладзь да будучай бітвы з царскім самаўладдзем, за вызваленне роднай яму Беларусі ў рамках былой Рэчы Паспалітай ад дэспатызму.

Пра ролю Тамаша Зана ў згуртаванні прагрэсіўных сілаў грамадства Беларусі і Літвы, пра тое, якую вялікую надзею ўскладвала на яго як свайго прызнанага лідэра перадавая моладзь краю, выразна кажа Ян Чачот у вершы «У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года»:

Не трэба тужыць... Новай славы праменне
Азорыць яшчэ нашых прадзедаў цені —
Хай знаюць, што й сёння іх родныя нівы,
Дзе колісь паказвалі мужнасці дзівы,
Усё ж нараджаюць сыноў яшчэ годных...
Да дзеяў рыхтуемся высакародных
Мы сёння, дух будзячы ўсюды ў краіне —
Хоць цемра навокал, усё ж ён не згіне...
О брацці! Нам Заўтра шчаслівае ззяе!
Яго перад намі Тамаш расчыняе.
Ён першы, яго паказаўшы ясноты,
Павёў нас да славы дарогаю цноты —
Мы з ім палюбілі свой гурт і ў забавах
Задумалі разам вялікую справу...*

Сенатар Мікалай Навасільцаў, якога царскія ўлады прыслалі ў Вільню для расследавання дзейнасці тайных арганізацый, адразу ўбачыў у асобе Тамаша Зана самага актыўнага завадатара моладзі, надзвычай небяспечнага для рэжыму рэвалюцыянера. У рапарце ў Варшаву царскаму намесніку вялікаму князю Канстанціну ён даносіў, што якраз Тамаш Зан быў заснавальнікам прадстаўнічага Таварыства філарэтаў, «тайнай мэтай» якога мелася быць «рэвалюцыя ў думках». І нездарма ж складзеная самім царом Аляксандрам І камісія, у якую ўвайшлі сенатар Навасільцаў, міністр асветы Шышкоў і генерал Аракчэеў, самы суровы прысуд з усіх двухсот пакараных філарэтаў вынесла якраз яму, Тамашу Зану, «як стваральніку і кіраўніку ўсяго таварыства»: цэлы год крэпасці ў Арэнбургу і пасяленне там без права вяртання на радзіму. Цар Аляксандр І зацвердзіў гэты прысуд.

На працэсе над філаматамі і філарэтамі Тамаш Зан паказаў сапраўдную мужнасць і высакароднасць. Каб выгарадзіць сваіх сяброў па арганізацыі, ён усю віну за яе дзейнасць узяў на сябе. Вельмі добра расказаў пра гэта Адам Міцкевіч у сваіх славутых «Дзядах», дзе побач з іншымі філаматамі намаляваў прывабны вобраз Тамаша Зана пад яго ж імем. Вось якія словы ўкладае вялікі паэт у вусны Тамаша (падаю іх у перакладзе на рускую мову В. Левіка):

Один лишь путь у нас к спасенью остается:
Кому-то на себя принять вину придется
И, выручая всех, погибнуть одному.
Я в нашем обществе главою был, а значит,
Я должен пострадать за вас, мои друзья...

І ён свядома, без нараканняў пайшоў на гэтыя пакуты. Уяўленне пра роспачны, змрочны настрой зняволенага і выгнанніка, адарванага ад радзімы, ад родных і блізкіх, пра безвыходнасць яго становішча можа даць напісаны Занам у 1825 годзе ў крэпасці верш «Выгнаннік»:

Каму тут свой выказаць смутак?
Хто згаслую верне надзею?
Трывожна і цяжка чаму так
На сэрцы? Хто хмары развее?
Няма ні сястры тут, ні брата.
Мая ты найлюбая, дзе ты?
Ад вас, родных ніў, перакатаў
Мяне аддзяляе паўсвету...
Бязмоўе. Для вока, для вуха
Усё тут няміла, ў чужыне.
З кім словам абмовіцца? Глуха.
Адзін між чужых — бы ў пустыні.
Ды не без сваіх і край свету:
Тут друга, здараецца, бачу.
Ён гэткі ж выгнаннік, ён гэту ж
Тут кару нясе, так жа плача.
Сляза тут у хвалі Урала
Спадзе, і яны будуць несці
Яе не да родных прычалаў,
А ў мора Хвалынскае дзесьці.
Хто ўздых тут мой цяжкі пачуе?
Ледзь вырвецца ён, як завея
Падхопіць яго, завіруе,
Па стэпе татарскім развее.
Я тут падуладны буранам.
Навее ўспаміны мне хмара.
Былое маё — за туманам.
Жыццё — як далёкая мара*.

Але турма і ссылка не зламалі «найпрамяністага». Ён і там, на далёкім Урале, адседзеўшы прызначаны тэрмін у глухіх і халодных турэмных сценах, застаўся верны ідэалам маладосці. Імя Тамаша Зана я нечакана сустрэў на старонках рамана вядомага рускага пісьменніка Эрнста Сафонава «Казенные люди». На аснове знойдзеных на Урале дакументаў Э. Сафонаў расказаў пра ўдзел славутага філамата ў тайнай арганізацыі рускіх рэвалюцыянераў у Арэнбургу, пра шчырую дружбу з яе кіраўніком Пятром Кудрашовым, рускім паэтам, творы якога друкаваліся побач з творамі Аляксандра Пушкіна ў такіх выданнях, як «Вестник Европы», «Календарь муз», «Весенние цветы», «Полярная звезда», «Отечественные записки»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x