Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ўсё ж у пераходзе Адама Міцкевіча на пазіцыі рамантызму прыклад Яна Чачота быў ці не самым вырашальным.

Больш за ўсё цікавілі Адама Міцкевіча балады сябра. Дагэтуль ён ведаў англійскія балады, захапляўся баладамі Шылера, заснаванымі галоўным чынам на матэрыяле антычнай міфалогіі, з цікавасцю чытаў шырока вядомую баладу аўтара «Дзівосных прыгод барона Мюнхаўзена» Готфрыда Аўгуста Бюргера «Ленору» і яе шматлікія пераробкі. Вядома ж, знаёмыя былі яму і польскія балады, якія засноўваліся галоўным чынам на класічных сюжэтах і на ўзорах заходнееўрапейскай літаратуры. І вось тут ён даведваецца, што балады — гэты галоўны жанр рамантычнай літаратуры — піша яго самы блізкі сябар Ян з Мышы! І галоўнае — сюжэты для сваіх балад ён бярэ не з антычнай міфалогіі, не з заходнееўрапейскай літаратуры, а з паданняў і казак таго самага простага люду, сярод якога жыў і сам.

«Прышлі мне «Свіцязь» і іншыя твае новыя творы «Бекеша» і г. д., зробіш мне найвялікшую ласку», — піша Яну Чачоту 22 верасня 1819 года Адам Міцкевіч з Коўна, куды ён тэрмінова выехаў на пасаду настаўніка.

Просьбу Адама Міцкевіча Ян Чачот не адразу задаволіў. У пісьме да свайго сябра 30 верасня ён тлумачыў гэта перш за ўсё тым, што хацеў яшчэ перапісаць, дапрацаваць свае балады, а зрабіць гэта «не было калі». Тое ж самае кажа ён і ў другім пісьме — ад б кастрычніка: «Вершаў сваіх не пасылаю, бо поўнасцю яшчэ і не паправіў і не маю часу — то праз тое, то праз другое — паправіць. Абяцаю, аднак, зрабіць гэта адразу ж, як толькі змагу». Але Ян Чачот усё не знаходзіў магчымасці дапрацаваць і перапісаць свае творы. Міцкевічу ж не цярпелася іх прачытаць, і ён ізноў, ужо 27 лістапада, піша сябру: «Дарэмна, і не магу даўмецца, чаму дарэмна, так доўга вымольваю твае «Бекешы», «Свіцязі» і г. д., і г. д. Неабавязкова перапісваць, можна хаця б і так прыслаць, за што абдыму цябе на каляды». Баладу «Свіцязь», прычым неперапісаную, непапраўленую, Ян Чачот усё ж, як гэта можна бачыць з далейшай перапіскі, паслаў свайму сябру. Астатнія ж наважыў патрымаць у сябе. «Бекеша» і «Арыёна» (балада, якая да нас не дайшла. — К. Ц.) таму не пасылаю табе, — апраўдваўся Ян Чачот у пісьме да Адама Міцкевіча 7 снежня, — што яны ў мяне ў адным экземпляры, што « Арыён» яшчэ in crudo 12патрабуе, каб я яго хоць збольшага падчасаў; што абедзве тыя балады мне нават самому не вельмі падабаюцца, а «Бекеш», выстаўлены пад удар крытыкі маладога Юзафа (так у адрозненне ад Юзафа Яжоўскага называлі сябры філамата Кава леўскага, які на адным з пасяджэнняў таварыства выступіў з разглядам Чачотавай балады, прачытанай там аўтарам. — К. Ц.), нямала атрымаў сінякоў, і я хачу цяпер сядзець, пакуль калі-небудзь не папраўлю, ціха. Хацеў бы паслаць табе найсмачнейшыя ласункі; што ж пасылаць яшчэ не апрацаваныя чарнавікі! Так што выбачай, можа, прышлю, можа, не; але калі будзеш у нас, то прачытаю табе з ахвотай».

Ян Чачот, вядома ж, выканаў урэшце сваё абяцанне, і Адам Міцкевіч меў магчымасць пазнаёміцца з усімі яго баладамі.

Першыя свае балады Адам Міцкевіч напісаў 20 снежня 1819 года (ці З студзеня 1820 года па новым стылі). Цікава, што з'яўленне іх зноў-такі звязана, ужо непасрэдна, з імем Яна Чачота, які ў той час якраз цяжка хварэў. Вось як піша пра гэта сам Міцкевіч у пісьме да свайго сябра: «Яне! Атрымаў твой ліст, поўны і сяброўскіх выразаў, і гарачай фантазіі. Чытаў яго, як і ўсе вашы пісьмы і як часта твае, з расчуленасцю. Вельмі ўсцешыўся, што ты зусім ужо здаровы; беражы сябе і не выходзь з дому. Хвароба твая страшна мяне напужала. Ярош напісаў мне пра яе; але ці яго паведамленне здалося мне занадта кароткім, ці проста я ўбіў сабе ў галаву, што ад мяне нешта тояць, што ты ў небяспецы. Якраз перад гэтым памёр тут адзін з гэтай хваробы, а некалькі чалавек цяжка захварэлі ёю. Усе гэтыя акалічнасці так мяне ўзбаламуцілі, што ўночы я не мог спаць, а калі, урэшце, заснуў, то мне прыснілася, нібы ты памёр; я ўскочыў, сказаў запаліць свечку і пачаў чытаць псалмы (як трывога, дык да Бога). Выбіваў з галавы соннае глупства і ў гэтым адурэнні напісаў дзве кароценькія балады, вельмі мізэрныя баладкі; адну толькі я сам зразумею, другую папраўлю, змяню і прачытаю вам на Занавым свяце...»

Адна з гэтых балад называлася «Люблю я...».

Гэта балада, як сцвярджаюць польскія літаратуразнаўцы, стала пераломным пунктам у творчасці Адама Міцкевіча, а разам з тым і ва ўсёй польскай літаратуры, паклаўшы ў ёй пачатак новаму напрамку — рамантызму.

Услед за баладай «Люблю я...», якую аўтар прачытаў у Вільні сябрам і якую яны ўсе вельмі ўпадабалі, ён па звароце ў Коўна ўзяўся пісаць новыя творы ў гэтым жанры. На працягу 1820-1821 гадоў Адам Міцкевіч стварыў цэлае «трона» цудоўных балад, якія ў 1822 годзе выйшлі асобным выданнем пад назвай «Балады і рамансы» — кніга, што распачынала сабой новую эпоху ў гісторыі польскай літаратуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x