Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сваё прызванне бачыў Ян Чачот у іншым — у збіранні і вывучэнні беларускага фальклору, якому ён прыдаваў вялікае значэнне ў змаганні за народнасць літаратуры, за яе дэмакратызацыю.

Пра фалькларыстычную дзейнасць Яна Чачота зноў-такі напісана даволі многа. Ёй аддадзена належнае і ў беларускай, і ў польскай фалькларыстыцы. Роля гэтай дзейнасці ў развіцці нашай культуры, нашай літаратуры агромністая. Упершыню — так, ізноў упершыню! — Ян Чачот сваімі зборнікамі беларускіх народных песень, якіх ён выпусціў на працягу 1837-1846 гадоў цэлых шэсць, паказаў, што за неацэнныя багацці хаваюцца ў народзе. Сабраныя Чачотам беларускія народныя песні, а таксама прыказкі і прымаўкі і сёння не ўстарэлі, і сёння без іх не абыходзяцца ні хрэстаматыі беларускага фальклору, ні анталогіі і зборнікі, у тым ліку і цяперашняе шматтомнае выданне вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа, якое выходзіць у Акадэміі навук БССР. Яны і сёння застаюцца выдатнай крыніцай для літаратурнай творчасці, крыніцай, якая ніколі не перасохне.

СВІЦЯЗЬ

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, Каня супыні ля Плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку...

І мы, паслухаўшы добрай парады Адама Міцкевіча, і праўда сунялі свайго «каня» на асфальтаванай аўтастаянцы ў глыбіні светлай паляны сярод таго самага бору, таго лесу, што ідзе сюды ад колішніх уладанняў памешчыкаў Верашчакаў — недалёкай вёскі Плужыны, якая і дала яму назву.

Была раніца, і выгоністыя спакойныя хвоі з грабняком ды арэшнікам уперамешку, што шчыльнай сцяной падступалі з аднаго боку да стаянкі, і раскідзістыя харашуны-дубы, якія, невядома адкуль прыблытаўшыся сюды, на святло, разышліся хто куды па паляне, ужо скінулі з сябе цёмную посцілку ночы і нерухома, нібыта яшчэ ў сне, стаялі, адкрытыя воку, у рэдзенькім сяйве туману, нікуды не спяшаючыся, нікуды, апрача неба, не імкнучыся: тут жа даўно і назаўсёды знайшлі яны сабе на зямлі месца, даўно абжылі гэты куток.

З-за шырокіх камлёў застылых у сваёй нерухомасці дубоў, з-за іх навіслага над зямлёй вецця адразу ж заяснела перад намі шырокая, як акінуць вокам, пространь святла, што зусім невядома дзе злівалася з небам. Свіцязь!

Зялёным грудом, густа ўсыпаным яшчэ не пабурэлымі жалудамі, прайшлі пад шатамі дубоў да берага. Туман ужо развеяўся, і возера ляжала перад намі ва ўсёй сваёй красе. Чыстае, празрыстае. Што шкло. Аж відаць быў на дне — і далёка ўперад — надзіва белы пясок. Усё — і цемнаватая паласа лесу на тым беразе, і лёгкія белыя аблачынкі над ёю, і бледная зорачка каля іх, што чамусьці яшчэ не згасла ў святле раніцы, — выразна і хораша адбівалася ў гэтай дзівоснай люстранай чысціні. Здавалася, само неба апусцілася тут, сярод векавечных лясоў. Але хіба лепей скажаш за Міцкевіча:

Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,
Жывіцы настоем смалістым.
Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду,
Ляжыць паміж дрэваў цяністых.
Калі пад'язджаеш начною парою
І станеш да возера тварам, —
Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою,
Мігціць там і месяцаў пара.
Не знаеш, — з-пад ног, можа, гэта шкляная
Ідзе аж да неба дарога
Ці неба шкляное скляпенне схіляе
Табе аж пад самыя ногі!
І той, другі, бераг убачыць не ў сілах —
З вышынямі возера зліта.
Нібыта вісіш ты на птахавых крылах
У нейкім бяздонні блакіту!..
(Пераклад А. Бялевіча)

Ля возера не было ні душы. Цішыня. Толькі далятаў аднекуль з лесу роўны — з невялікімі перапынкамі — стук дзятла.

Ідучы берагам Свіцязі, слухаючы яе дрэвы, яе неба, мы маглі толькі парадавацца, што жалезная рука цывілізацыі амаль не кранулася гэтага цудоўнага кутка Беларусі. Згодна з пастановай нашага ўрада ў 1970 годзе тут створаны Свіцязянскі ландшафтны заказнік плошчай 1034 гектары. Пад абарону дзяржавы ўзяты звонкія чырванастволыя хвайнякі, цяністыя дубровы, светлыя вясёлыя беразнякі, непаўторныя ясеневыя ды кляновыя закуткі з усім багаццем падлеску і такой разнастайнай тут фаўнай. Вучоныя знайшлі тут нямала рэліктавых раслін, сярод якіх, напрыклад, такая ніжэйшая раслінная форма, як тэтрадыніум яванікум, што сустракаецца толькі на далёкім востраве Ява. У самім возеры былі адшуканы таксама вельмі рэдкія віды падводнага царства.

Пакручастыя сцежкі, што віліся берагам Свіцязі, паўз камлі дрэў і вываратні, прывялі нас да белага шматваконнага дома, які стаяў проста ў лесе, на невялічкай палянцы. Гэта быў славуты пансіянат «Свіцязь».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x