Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы палюбаваліся сапраўды цудоўным возерам, гаспадар запрасіў усіх нас пазнаёміцца яшчэ з адным яго дзівам — садовым домікам. Вельмі акуратны, з шырокімі вокнамі, у цяні дрэў. У сярэдзіне — мноства найгожых кветак. Сярод іх, у кутку, — экзатычны фантанчык. А ў цэнтры быў ужо засланы стол, дзе нас чакала закусь, якой мы даўно не бачылі. Пакаштавалі мы там і тых жа смажаных вугроў, і розных гатункаў пахкай дамашняй каўбасы, і дароў саду ды агарода. Ну, і свайго вырабу ўсялякіх він і сокаў.

— У мяне ёсць усё, — запрашаючы частавацца, без лішняй сціпласці сказаў гаспадар. — Я сваімі рукамі стварыў сабе на зямлі райскі куток.

Падумалася: такое магло быць хіба што ў Літве, але толькі не ў нас, у Беларусі. Што б толькі не прыдумалі супроць гэтага нашы зайздроснікі-ўраўнільшчыкі! Яшчэ ж зусім нядаўна кожнаму, хто асмельваўся займець, скажам, аўтамабіль, дачу, прыклейвалі злосна-пагардлівы ярлык: прыватнік, уласнік, чынілі яму ўсялякія перашкоды як грамадска шкоднаму элементу. Ды і цяпер пра тых, хто працуе на сваім дачным участку, часам можна пачуць пагардлівае: корпаецца ў зямлі, свету не бачыць за работай. А ледзь хто, асабліва ў вёсцы, нажыве сваім мазалём які дастатак, як і сёння можа пачуць злоснае: кулак! А вось калі ты забіваеш «казла» ў двары, ідзеш з вялізным мяшком за плячыма і гітарай у руцэ ў турысцкі паход альбо бегаеш па лёдзе за шайбай, вядзеш «сціплы спосаб жыцця» — ты харошы, табе павага, любоў і спачуванне! Ці не дэфармацыя гэта нашага грамадства? У аснове ж такой пагарды да «багацея» — адна з самых нізкіх чалавечых якасцей — зайздрасць.

Думаю, ад яе, ад зайздрасці, і тыя негатыўныя адносіны да заробкаў цяперашніх кааператараў, якія сваёй працай, сваім умельствам, сваім розумам набываюць сабе матэрыяльныя даброты.

На добры толк, трэба б заахвочваць, агітаваць людзей, каб яны імкнуліся жыць лепей, цікавей, каб яны самі стваралі сабе дастойныя ўмовы жыцця, напрыклад, каб бралі зямлю, рабілі на ёй такія вось «райскія куткі». Якраз на такіх гаспадароў сваёй долі трэба б арыентаваць людзей, а не на сярэдні шэры ўзровень, не на беднасць ды ўбогасць, за якімі часцей за ўсё — гультайства, п'янства, маральная разбэшчанасць.

— А цяпер можна і да Шчаснага, — калі мы адведалі хлеб-соль, сказаў гаспадар, ідучы разам з намі ад садовага доміка. — Вы садзіцеся ў свой аўтобус і прастуйце за мной. Я сёння буду ехаць на сваёй машыне.

— Дык, значыць, гэта ваша унь белая «Ніва»? — папытаў я.

— Гэта машына ў мяне для гаспадарчых патрэб... На выезд у мяня ёсць другая.

Айцец Канстанцін зайшоў у дом і выйшаў адтуль ужо ў элегантным свецкім плашчы са звязкай ключоў у руках і пакіраваў да прыземістай будыніны ў двары. Праз колькі хвілін выехаў адтуль на бліскучай чорнай «Волзе». Вось табе і айцец Канстанцін! Цяпер наўрад ці можна б было здагадацца, хто гэта сядзіць за рулём.

Убачыўшы ля парога сваёй хаты айца Канстанціна, Міхал Юстынавіч быў вельмі ўзрадаваны. Сябры абняліся. Гаспадар павёў нас у хату, пасадзіў вакол стала.

І праўда, у Шчаснага нашы музейнікі знайшлі нямала цікавых матэрыялаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры. Для музея ён падараваў аж адзінаццаць каштоўных фотаздымкаў з гісторыі Беларускай гімназіі ў Вільні. На адным з іх мы бачым вывешаны на сцяне партрэт Францішка Багушэвіча. Меў Міхась Юстынавіч і камплект «Нашай нівы», але гэтае рэдкае цяпер выданне пазычыў у яго такі ж аматар беларускай літаратуры Язэп Ермаловіч з вёскі Юшкі — калі б мы пад'ехалі туды, можна б было забраць той камплект. Але нам не ставала часу. Мы толькі запісалі Ермалковічаў адрас. Ужо недзе пасля нашага вяртання ў Мінск адна з найшчырых падзвіжніц музея Ірына Марачкіна сагітавала мужа і ўсё ж прывезла з ім той каштоўны набытак для музея.

Калі мы папрасілі абодвух паважаных людзей больш падрабязна расказаць нам пра Беларускую гімназію і Віленскую духоўную семінарыю, пра тагачаснае літаратурнае асяроддзе ў Вільні, яны з ахвотай пачалі прыгадваць сваё незабыўнае мінулае. Для нас гэта была жывая гісторыя, і мы, каб хаця не прапусціць нешта важнае, уключылі свае магнітафоны. «А ты помніш, як?..», «А таго і таго не забыўся?..» Гэтакімі пытаннямі яны нібы выцягвалі з памяці нітачкі новых і новых успамінаў — мы толькі спраўляліся перастаўляць у магнітафонах касеты.

Пад канец папрасілі іх расказаць пра тутэйшыя мясціны, у якіх выпала ім пражыць многія дзесяткі гадоў, пра іх Шальчынінскі раён, яго насельнікаў. Адказваючы на гэтае пытанне, айцец Канстанцін пачаў літаральна так (падаю дакладна спісаныя з магнітафоннай стужкі яго словы):

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x