Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Забягаючы наперад, скажу, што на ўстаноўчым з'ездзе Таварыства беларускай мовы ў Мінску я падаў запіску аднаму з прамоўцаў — прадстаўніку Таварыства беларускай культуры ў Літве Валянціну Стэху: што робіцца там для таго, каб раскрыць нашым беларусам-католікам віленскага краю вочы на сваё сапраўднае нацыянальнае паходжанне? Валянцін Стэх падрабязна расказаў з трыбуны з'езда, што робіцца ў Літве ў гэтым кірунку: перш за ўсё створана Таварыства беларускай культуры, якое працуе пры Літоўскім фондзе культуры і вядзе немалую растлумачальную работу сярод літоўскіх беларусаў, арганізавана ў Вільні згуртаванне беларускай мастацкай самадзейнасці «Сябрына», па літоўскім радыё — пакуль што адзін раз у два тыдні — пачала гучаць перадача на беларускай мове. Ёсць ужо рашэнне — у рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Камсамольская праўда» перыядычна друкаваць на беларускай мове адну старонку. Літоўскія ўлады гатовы адкрыць у Літве і беларускія школы. Вось ён, інтэрнацыяналізм, у дзеянні, а не на словах!

Ад айца Канстанціна і Шчаснага мы даведаліся, што вёска Мерая, у ваколіцы якой стаіць хата Міхала Юстынавіча, ёсць тое самае Паўлава, цэнтр колішняй славутай Паўлаўскай рэспублікі, пра якую я даўно ведаў з літаратуры і якой цікавіўся як унікальнай старонкай у нашай гісторыі. Ведаць ведаў, але не меў ніякага ўяўлення, дзе яна знаходзіцца. Я намерваўся нават знайсці час і пашукаць яе, паглядзець, што ад яе засталося. І вось такая неспадзяванка: мы, аказваецца, сядзім і спакойна вядзём гамонку, па сутнасці, у той самай Паўлаўскай рэспубліцы, розгалас пра якую некалі разносіўся па ўсёй Еўропе!

Стваральнікам гэтай легендарнай рэспублікі быў буйны беларускі землеўладальнік Павел Ксаверы Бжастоўскі. Ад яго імя і вёска Мерач займела другую назву — Паўлава, адсюль — і Паўлаўская рэспубліка.

І было чаму здзіўляцца суседзям-памешчыкам, ды і не толькі суседзям: у самы росквіт прыгонніцтва, у далёкім 1767 годзе, яшчэ задоўга да Вялікай Французскай рэвалюцыі багаты землеўласнік раптам сам вызваляе з прыгоннай няволі ўсіх сваіх падданых, раздае ім зямлю, аб'яўляе ўсіх насельнікаў яго ўладанняў роўнымі паміж сабой, усталёўвае сапраўды дэмакратычныя парадкі, сялянскую рэспубліку. У гэтай рэспубліцы селянін упершыню меў поўнае права выбіраць свой урад, свайго прэзідэнта. Адначасова кожны мог быць сам выбраны ў двухпалатны сойм, стаць міністрам, а можа, і прэзідэнтам. Праўда, сяляне нязменным прэзідэнтам выбіралі самога Бжастоўскага, якога не маглі не шанаваць, не любіць. У Паўлаўскай рэспубліцы, як і ў любой дзяржаве, быў свой сцяг, свой герб, чаканіліся свае грошы. Ну, і мелася сваё войска. У салдат гэтага войска была і свая форма: белыя суконныя жупаны з латуннымі гузікамі, чорныя аўчынныя папахі з чырвоным верхам, юхтавыя боты. На выпадак якога-небудзь узброенага нападу на рэспубліку згода з канстытуцыяй магло быць склікана ўсеагульнае апалчэнне — «народнае рушанне».

Той-сёй можа растлумачваць такую самаахвярнасць Бжастоўскага дзеля сваіх падданых простым дзівацтвам, прыхамаццю багацея, гульнёю ў гуманізм, данінай модзе ці яшчэ чым-небудзь. Але такое тлумачэнне ідзе, думаецца, ад зададзенай устаноўкі: не можа так сабе чалавек адмаўляцца ад свайго багацця, прывілеяванага становішча. Інакш кажучы, такое тлумачэнне ідзе ад нявер'я ў людскую дабрату. Мне ж здаецца, якраз яна, дабрата, спагада да чалавека, павага да яго і рухала тут Паўлам Бжастоўскім. І ці варта нам беспрычынна бэсціць высакароднага чалавека? Дарэчы, такіх людзей нямала было ў нас у часы Асветніцтва. Даволі ўспомніць тут яшчэ віленскага кароннага канцлера Андрэя Замойскага і падканцлера літоўскага Іаахіма Літавора Храптовіча, якія ў сваіх уладаннях замянялі паншчыну чыншам.

Вядома, вялікі ўплыў на гэтых людзей зрабілі гуманістычныя ідэі асветнікаў, у першую чаргу французскіх энцыклапедыстаў і асабліва пісьменніка-нарадалюба Жан Жака Русо.

Паўлаўская рэспубліка праіснавала больш чым паўвека, а канкрэтней — цэлых 60 гадоў і распалася са смерцю самога яе заснавальніка Паўла Бжастоўскага, які пад канец жыцця быў пробашчам пры касцёле ў Рукойнах і, як расказваў нам Альфонс Тамулайціс, там і пахаваны ў 1827 годзе.

У цэнтр Паўлаўскай рэспублікі — Мерач-Паўлава — мы трапілі на зыходзе дня. Усіх нас ашаламіла веліч напалову разбураных даўнейшых мураваных будынкаў, якія мы ўбачылі з дарогі, злева ад яе. З другога боку нам кінулася ў вочы гожая мураваная капліца, што стаяла сярод поля. Мы сунялі свой аўтобус каля тых велічных руінаў, пачалі іх фатаграфаваць. У варотах нейкай базы супынілі шафёра самазвала, пачалі наперабой з Ірынай Марачкінай распытваць яго пра Паўлаўскую рэспубліку. Так, ён ведае пра яе. Вунь палац Бжастоўскіх. Там — іх лядоўня. Тут во быў склад. Вёска і сёння завецца Паўлава. А за рэчкай Мерачанкай ёсць яшчэ адна вёска — Бжастова. Вядома ж, яна таксама названа ў гонар Паўла Бжастоўскага. Вось так — раз быў добры чалавек, людзі ўвекавечылі яго і імя, і прозвішча. Мы хацелі даведацца, што ж канкрэтнага засталося ў памяці паўлаўцаў ад іх колішняй рэспублікі, але шафёр сказаў, што ён спяшаецца і што лепш пра гэта можа расказаць вартаўнік, стары чалавек. На вялікі жаль, нам ужо не было часу шукаць вартаўніка. Галоўнае, мы ўбачылі, што ў Паўлаве і ваколіцах жыве ў народнай памяці тая славутая сялянская рэспубліка, якая ўзнікла на гэтай зямлі дзвесце з лішнім гадоў назад і руіны якой былі ў нас перад вачамі. Потым я даведаўся, што запісы ўспамінаў пра гэтую рэспубліку ёсць недзе ў мясцовай школе — нехта там усур'ёз зацікавіўся яе гісторыяй, якая, як мне думаецца, чакае яшчэ пяра добрага раманіста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x