Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачынала змяркацца, а мне яшчэ трэба было завідно адшукаць камень з адбіткам ступні Божай Маці, пра які расказваў стары. Блудзіць не давялося. Пратаптаная сцежка сама прывяла мяне да яго. Калі я ўзабраўся на ўзгорак, сонца ўжо амаль села за лесам. Але неба на даляглядзе ўсё яшчэ ружавела. З усходняга боку ўзгорак абмінала рэчка. Да яе шчыльна прымыкалі загоны для жывёлы. Рэха даносіла здалёк нечыя ўзбуджаныя галасы. Магчыма, гэта былі пастухі. Наваколле было перанасычанае пахам сырадою.

Я прыпаў на калені, ад каменя павеяла цеплынёй. Я прытуліўся да яго шчакой і заплакаў. Паступова плач перарос у енк. Я крычаў ад немачы і бяссілля. Я прасіў прабачэння за свае неразумныя ўчынкі. «У каго?» — пацікавіцеся вы. Напэўна, у самога сябе. Колькі часу мінула, як я сюды прыйшоў, я не памятаю. Стала зімна. Я падняўся з калень і аглядзеўся. Чорнае неба нада мною было густа засеянае зоркамі. «Якая прыгажосць!» — парадаваўся я, узіраючыся з зачараваннем у гэтую зорную недасяжнасць. Адчуванне сапраўднасці пакрыху вяртала мяне да жыцця, і ад гэтага рабілася яшчэ радасней.

Вось і ўсё. На гэтым можна было б скончыць свой аповед. І ўсё ж некалькі штрышкоў да сказанага неабходна яшчэ дадаць. Спадзяюся, што вы зразумелі, пра каго я вам расказваў. Пра каго яшчэ, як не пра сябе, можна расказаць з такой шчырасцю і падрабязнасцю. Бонза — гэта я. А я — гэта Бонза…

Вярнуўся я ў горад наранку. Заначаваць давялося ў полі, у сцірце саломы. Ноч выдалася зімнай, так што амаль не спаў. Але я аб тым ні кроплі не шкадую. Нягледзячы на ўсе нязручнасці, дахаты я вяртаўся з выдатным настроем. Такой лёгкасці і ўпэўненасці я не адчуваў яшчэ ніколі. На падыходзе да горада адшукаў у запісной кніжцы патрэбны мне нумар тэлефона і патэлефанаваў. На маё настырнае «алё» азваліся незнаёмым мне дзіцячым голасам.

— Гэта хто? — пацікавіўся я няўпэўнена.

— Гэта я! — ціхенька адказалі мне.

— Хто — я?

— Таня!

— Таня! Танька! — узрадаваўся я. — Я так сумаваў па табе! Чакай мяне, чуеш, абавязкова чакай! Я хутка прыеду.

Я азірнуўся. Аўтобусны прыпынак быў праз дарогу. Я подбегам кінуўся да яго, але на паўдарозе спыніўся. Спытайцеся, што прымусіла мяне зрабіць гэта, і я не адкажу вам дакладна. Я стаяў сярод вуліцы і глядзеў на цагляную агароджу, ля якой толькі што стаяў. Я не мог скрануцца з месца. Мне здаваляся, што стаю я ля Сцяны Плачу, на якой вялікімі літарамі выведзена: УСМІХНІЦЕСЯ!

І я ўсміхнуўся.

2008 г.

Піраміды

Прысвячаецца Ірыне 1 Памятайце пад вашымі нагамі ўвесь Свет высечана - фото 4

Прысвячаецца Ірыне…

1

«Памятайце, пад вашымі нагамі ўвесь Свет…» —высечана на адным з валуноў на вяршыні здзірванелага кургана. Літары выразныя і лёгка чытаюцца. На двух жа астатніх надпісы сцёртыя і аб тым, што яны тут некалі былі, сведчаць нешматлікія, ледзь заўважныя паглыбленасці.

Курган — авальны, падобны да птушынага яйка. Наваколле з яго — як на далоні. З заходняга боку ў лагчыне рэчка (калі рэчкай можна назваць плыткі, вілясты ручай), за ёю, на даляглядзе, касмыкаваты сасоннік. З усходняга боку — балота. На ім ні кусточка. Яно сярод бязлесся, нібы шнар на целе — шырачэзнае і месцамі непралазнае. З балота і бярэ свой пачатак рачулка, уздоўж якой цягнецца здзічэлая сенажаць. На сенажаці статак коз — белых, патлатых, падобных да курдзючных авечак. Ля статка пастух — няпэўнага ўзросту дзядок. Наранку ён прыганяе сюды свой статак, а надвячоркам, калі барвова-чырвонае сонца, абдзіраючыся да крыві аб высокія, падобныя да кіпарысаў таполі, знясілена спаўзае на вільготны расяны поплаў, гоніць яго назад у хлеў.

Ля трох таполяў, дзе ў збуялай траве канае пакалечанае крывава-чырвонае свяціла, жытло сівога Пастуха. У збудаваным вокнамі на захад бараку прайшло яго ўсё жыццё, ва ўсякім выпадку, ён так сам лічыць. Імя ён свайго не памятае. Яно засталося ў мінулым, сцерлася часам, як і тыя літары, што на валунах. «Нашто мне імя? — разважае стары Пастух. — У мяне ёсць жытло і козы. А яшчэ ў мяне ёсць воля…» І сапраўды, што яшчэ трэба старому чалавеку ў гэтым жыцці? Памяць?.. Дык яна з ім паўсюль. Яна, нібыта тая піяўка, высмактала з яго ўсе сокі. Бо свет, у якім ён некалі нарадзіўся, перастаў існаваць для яго як паняцце. Бо ў ім ён як не палітая ў палісадзе кветка, як высахлае без пары, з’едзенае грыбамі-трутавікамі дрэва...

Пра надпісы на валунах стары не здагадваецца. Адкуль яму пра іх ведаць. Коз на тым кургане ён не пасе, бо травы там ніякай, а расказаць пра валуны няма каму — людзі ў гэтых забытых Богам мясцінах даўно не жывуць. Гэта — зона недабудаваных Пірамід Дасканаласці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x