Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нам толькі здаецца, што мы — Творцы. Насамрэч, нашы «творы» нікому не патрэбныя, акрамя нас саміх. Рызыкнуць і ўзняцца на прыступку вышэй па службовай лесвіцы, прынізіць, зняверыць і знішчыць маральна тых, хто побач, хто імкнецца дапамагчы нам, хто натхняе — звыклая справа. І ўсё дзеля нейкіх сумніўных хвілінных выгодаў. Усё дзеля задавальнення свайго існага «Я». Нам здаецца, што вось яны, вынікі нашых намаганняў, плён нашай працы, дастаткова зрабіць толькі некалькі крокаў — і ўвесь Свет ля нашых ног. «Vivat! Viсtoriа!» — лямантуем мы, нібы ашалелыя, ад радасці. Толькі чаму так хістка, чаму так ветрана, чаму так зімна на тых, пакораных намі, Вяршынях? Чаму мы гідліва моршчымся, пазіраючы на тых, хто ўзнёс нас туды, чаму забываем аб іх узняўшыся, няўдзячныя стварэнні?..

Разуйце вочы! Вы стаіце на «касцях» вамі ж абражаных, вамі ж пакрыўджаных і вамі растаптаных… І пачуццё задаволенасці — фікцыя. І Вяршыні па-за межамі дасягальнасці. Вы падаеце не ўзняўшыся, разбураючы на сваім шляху і ўсё вамі створанае. І як вынік, на месцах так званых Катастроф утвараюцца бязлюдныя зоны — зоны недабудаваных Пірамід Дасканаласці.

Маленькае і кволае, як падмурак!.. Вялікае і магутнае, як вяршыня!.. Свет развіваецца па нарастаючай. Клеткі павялічваюцца ў памерах, клеткі дзеляцца на мноства іншых, утвараючы сімбіёзы. З маленькага зернейка вырастаюць магутныя дрэвы, з кволых іскрынак разгараюцца знішчальныя вогнішчы, з дробных кропелек пачынаюцца зацяжныя залевы, з лёгкага павеву ветрыку — разбуральныя віхры. І толькі Піраміды непадуладныя гэтым спрадвечным законам быцця, бо ў аснове іх пабудовы ляжыць несправядлівасць і гвалт: вялікае і магутнае, як падмурак, а кволае і маленькае, як вяршыня…

Вяртаецца статак з выгану неахвотна. Козы лена плятуцца праз здзічэлую сенажаць, і ружовыя, поўныя малака вымі пакідаюць пасля сябе на збуялай траве глыбокія белыя парэзы. Зацярушаная сутоннем сенажаць спрэс раскрэслена казінымі капытамі. Лініі-сцежкі падобныя да сухажылляў на руках старога — і тыя, і другія з пахамі малака і казінага поту, і тыя, і другія брудныя і раздзёртыя да крыві.

— Гэць! Гэць, ваўчынае мяса! — падганяе коз хварасцінай сівы Пастух. — Гэць! Гэць, ваўчынае мяса! — пагрозліва пакрыквае ён на іх.

У голасе Пастуха няскрытая пагарда. Важак па мянушцы Малыш, касматы, з адпілаванымі за схільнасць да боек рагамі, ведае круты нораў гаспадара. Ён раз-пораз перасцярожліва азіраецца і паскарае хаду. За ім, спатыкаючыся, спяшаюцца і астатнія.

— Гэць! Гэць, ваўчынае мяса! — не забывае нагадваць час ад часу сівы Пастух.

Спяшаюцца, бо незалежна ад пары года змяркаецца ў гэтых мясцінах заўчасна і ў старога няма вялікай ахвоты блукаць са сваім статкам у поцемках. Ён з трывогаю ўзіраецца ўдалечыню. Паперадзе яго цягнецца нудная, укутаная цішынёй, бясколерная балоцістая пустка. Здаецца, што вось яны, зусім блізка, тыя тры падобныя да пірамід таполі, тыя тры пакалечаныя вятрыскамі здані, варта толькі працягнуць руку і пальцы адразу ж адчуюць шурпатую старую кару дрэваў. Насамрэч, да таполяў крочыць і крочыць. А таму трэба спяшацца.

За прысадамі хутар з неадпаведнаю сапраўднасці назвай — Божы Дар. Ад хутара хрэн ды не хрэна: назва і паўразбураная халабудзіна з нізкім, амаль плоскім дахам. Гаспадары яе з’ехалі яшчэ ў васьмідзесятых. З тае пары сядзіба пустуе, зарастае быльнягом і ажыннікам і здалёк падобная да пачварнай міфічнай істоты. Але стары не страшыцца яе. Зона — ёсць зона, ведае ён...

Прарубленае на ўсход акно цьмяна свеціцца. Стары заўважае тое здалёк і запавольвае хаду. «Хто там?..» Трывога працінае яго ўсяго і сэрца шчымліва сціскаецца. «Хто там?» — узіраецца ён у маўклівае задымленае сутонне. Перад вачыма плывуць чорныя плямы — не хапае паветра. Ён выцірае змакрэлы твар далонню і патанае ў невясёлых разважаннях…

Галасы з таго свету — ганебныя клікі тых, хто аднойчы загінуў тут, з чыёй ласкі ўтварылася гэтая бязлюдная зона. Ён адзін з тых, хто цудам уцалеў. Яму пашанцавала, ён раней за астатніх зразумеў, што Свет не адчувае патрэбы ў яго паслугах, што ўсё, створанае чалавекам дзеля высокіх мэт, — не на карысць, што імкненне перайначыць свет, падпарадкаваць яго сабе, зрабіць пакорлівым і падатлівым прыводзіць да Катастроф. Нам толькі здаецца, што мы вучоныя, насамрэч, мы — Хлусы і Каты. «Шыбеніцы» нашых, нікому не патрэбных «навуковых» распрацовак расстаўленыя намі паўсюль. На іх «запалі» мільёны ні ў чым не вінаватых ахвяраў. Зялёныя мухі раяцца над гэтымі «бясцэннымі» даследчымі працамі. Нафталінам і ўчарашнім днём патыхае ад іх…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x