Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І яна адна з усіх засталася там у жывых…

- Скажы… - Холін зноў сеў на ранейшае месца каля стала, строга і патрабавальна зірнуў на жонку. – Толькі, перш чым казаць, пастарайся ўсё ўспомніць! Усё да самай апошняй падрабязнасці! Зразумела?

Рабочая жонка паслухмяна кіўнула. Выраз яе твару па-ранейшаму нічога не выражаў, яна проста працягвала стаяць і моўчкі чакаць пытанняў мужа.

- Ты бачыла гэтую… - Холін змоўк на імгненне, падбіраючы слова, але так нічога і не змог падабраць. – Карацей, ты бачыла жанчыну, якая напала на офіс? Бачыла ці не?

- Так, мой гаспадар! – без усялякага выразу прагаварыла рабочая жонка. – Я бачыла яе, і яна нават размаўляла са мной.

- Што? – ад нечаканасці Холін нават прыўстаў, але адразу ж зноў апусціўся ў крэсла. – Яна размаўляла з табой?

- Так, мой гаспадар, - усё гэтак жа безвыразна і абыякава паўтарыла рабочая жонка. – Яна задавала мне розныя пытанні.

Рабочая жонка змоўкла, у чаканні далейшых дзеянняў мужа, але Холін таксама маўчаў. Маўчаў, і моўчкі глядзеў на сваю рабочую жонку, на яе прыгожы твар, на вялікія, блакітныя вочы…

Пустыя, без усялякага выразу,вочы рабочай жонкі…

“Цікава, кім яна была раней? – нечакана мільганула ў галаве Холіна зусім недарэчная думка. – І якім чынам трапіла сюды, на Аграполіс?”

Але пытацца аб гэтым у самой жанчыны было не толькі марнай справай… такія пытанні былі катэгарычна забаронены і парушэнне гэтай забароны каралася вельмі строга.

Але ў Холіна да рабочай жонкі былі і іншыя пытанні, якія проста неабходна быловысветліць.

-Яна задавала табе пытанні? – паўтарыў Холін і жонка сцвярджальна кіўнула. – І што ж такога яна хацела ў цябе даведацца?

-Спачатку яна спытала, ці не хачу я пайсці разам з ёй?

-Што?! – На гэты раз Холін усё ж ускочыў з крэсла, моцна ўхапіў жонку за руку . – Што ты ёй адказала?

І адразу ж зразумеў, што гарачыцца не варта. Рабочая жонка тут ні пры чым, яна проста паслухмяна адказвае на пытанні.

- Ну, дык што ж ты ёй адказала? – спытаў Холін, адпускаючы руку жонкі. – Што ты сказала ёй, калі яна прапанавала табе пайсці з ёй?

Адказ на гэтае пытанне быў відавочным, і, можа, таму рабочая жонка прамаўчала. Ды Холіну адказ на гэтае пытанне і не патрабаваўся.

-Яна яшчэ што-небудзь у цябе пыталася? – зноў звярнуўся ён да жонкі. – Акрамя гэтага пытання, яна яшчэ якія-небудзь пытанні табе задавала??

-Задавала, мой гаспадар! – усё гэтак жа спакойна і нават абыякава адказала жонка. – Яна хацела даведацца код сейфа ў кабінеце загадчыка.

-Код сейфа? – Холін задумаўся. – Але ж ты і сама яго не ведаеш, гэты код?

-Чаму не ведаю! – крыху нават здзіўлена сказала рабочая жонка. – Ведаю! Ты сам паказваў мне ўчора, як гэта робіцца…

-І што?

Рабочая жонка нічога не адказала. Можа таму, што пытанне было неканкрэтным.

- Што было далей?! – выкрыкнуў Холін, страчваючы самыя апошнія рэшткі цярпення. – Ты што, паказала ёй код?

Рабочая жонка кіўнула сцвярджальна.

-Ах ты… - Сціснуўшы кулакі, Холін зрабіў крок у бок жонкі, але адразу ж спыніўся. – Яна ведала гіпнасловы, так?

Жонка зноў кіўнула сцвярджальна.

-Адкуль?! – Пытанне было зусім не па адрасу, і таму Холін адразу ж запытаўся аб іншым. – Што ёй трэба было ў сейфе? Што яна ўзяла з яго?

Холін з нецярпеннем чакаў адказа, але адказа не было. Жанчына маўчала, нібы акамянелая.

- Ну?!

-Я не памятаю, - ціха і неяк вінавата сказала жанчына. – Прабач, мой гаспадар!

-Адказвай! – павольна і неяк асабліва ўнушальна прагаварыў Холін. – Я загадваю табе!

Было бачна, што рабочая жонка і рада была б выканаць гэты загад мужа, але штосьці ёй усё ж перашкаджае. Зразумеўшы прычыну гэтага, Холін сам назваў патрэбнае гіпнаслова.

- Што яна ўзяла з сейфа? – паўтарыў ён пасля гэтага. – Адказвай!

Рабочая жонка зноў задумалася на імгненне, як бы ўспамінаючы штосьці.

-Ёй патрэбны былі ўсе матэрыялы, якія датычацца той даўняй навуковай экспедыцыі, - нарэшце прагаварыла яна… і голас жанчыны гучаў у гэты момант неяк зусім аўтаматычна, яна як бы і не ўспрымала тое, аб чым гаварыла. – Яна іх уважліва праглядзела, тое сёе ўзяла з сабой… астатняе знішчыла…

-Матэрыялы экспедыцыі… - павольна паўтарыў Холін. – Яны што, ляжалі ў сейфе ў Скрайфа? – Холін змоўк…потым да яго дайшло яшчэ штосьці. – Дык вось што яна шукала на складзе!

Кінуўшыся ў кабінет, Холін таропка ўключыў інфарматар… пачакаў, пакуль засвеціцца экран.

-Інфарматар планеты Аграполіс гатовы да работы. -пачуўся ветлівы механічны голас. - Задавайце вашы пытанні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x