Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але драпежнік, які ўжо амаль дагнаў сваю ахвяру, таксама чамусьці спыніўся. Ён уцягнуў у сябе большую частку сваіх канечнасцяў, пакінуўшы толькі некалькі з іх, самых крывых і кароткіх. Затое злавесныя пашчы на абодвух шарах-галовах засталіся, па некалькі на кожнай. Потым, рухаючыся амаль па кругу пачварнае стварэнне пачало абыходзіць Сарджэна, нібыта спрабуючы напасці на яго ззаду...тым больш, што знаходзіліся яны абодвы зараз на нейкай невялічкай і амаль ідэальна акруглай палянцы.

Гэты быў, вядома ж, марны занятак з боку пачвары, бо Нікаля ўважліва сачыўшы за кожным рухам ворага, таксама паварочваўся такім чынам, каб заўсёды заставацца да яго тварам, а не бокам і, тым больш, не спіной. Гэтае іх узаемнае манеўрыраванне працягвалася нейкі час… за гэты час Сарджэн паспеўзрабіць не адзін нават поўны абарот вакол сваёй асі, а з дзесятак, калі не больш…

А жывёліна ўсё не нападала і не нападала. Баялася яна яго, ці што?

І Нікаля вырашыў праверыць гэта.

- Ну, што?! – цяжка дыхаючы, прагаварыў ён і узмахнуў над галавой драўлянай сваёй зброяй. – Гэта ўсё, на што ты здатная?!

Жывёліна спынілася, нібыта прыслухоўваючыся.

- Прэч! Прэч пайшла!

Ён выгукнуў гэта проста так, не спадзяваючыся на станоўчы вынік… але вынік, як не дзіўна, і сапраўды аказаўся станоўчым. Пачварная жывёліна, нібыта і сапраўды паслухаўшыся Нікаля, паслухмяна падалася прэч. Прычым, ёй нават паварочвацца для гэтага не прыйшлося…

Зусім нядаўна знешняя бяскрыўднасць гэтага перавараценя ўжо падманула Сарджэна, так што ён і зараз недаверліва працягваў сачыць за хутка знікаючым у зялёным гушчарылясным монстрам. Але, здаецца, той і сапраўды вырашыў адступіцца, і Нікаля, з палёгкай уздыхнуўшы, вырашыў, было, працягваць далей свой шлях.

І тут толькі зразумеў, што зрабіць гэта будзе не такпроста.

Вакол яго, якраз па тым самым месцы, дзе ледзь раней рухалася па кругу жывёліна, вырасталі прама з зямлі нейкія бялёсыя парасткі, дакладней, не парасткі нават, а самыя сапраўдныя шчупальцы. Яны хутка раслі… занадта нават хутка… яшчэ некалькі хвілін і густая агароджа з гэтых шчупальцаў стала ўжо куды вышэйшай за самога Сарджэна. А шчупальцы ўсё павялічваліся і павялічваліся ў памерах… і варушыліся, згінаючыся сюды,да цэнтра,да месца, дзе знаходзіўся сам Нікаля. З усіх магчымых бакоў цягнуліся шчупальцы да яго… і Сарджэн з жахам заўважыў, што кожнае з гэтых шчупальцаў закончваецца невялікай ротавай адтулінай з мноствам дробных і вострых нібыта іголачкі зубоў…

Выратавання не было і, зразумеўшы гэта, Сарджэн скарыўся з непазбежным. Выпусціўшы з разам аслабелых пальцаў кіёк, ён заплюшчыў вочы і пачаў чакаць смерці, молячыся толькі аб тым, каб яна, смерць гэтая, была хуткай і не асабліва пакутлівай.

Але, здаецца, пакут (і нясцерпных) яму было ніяк не пасбегнуць. Ужо першы выпад аднаго са шпупальцаў пякучым болем адазваўся ў левай назе. Ускрыкнуўшы, Сарджэн міжволі адскочыў у процілеглы бок… і тады не менш дзесятка гэтых самых шчупальцаў гарачымі іголачкамі ўпіліся ў ягоную спіну і шыю…і, не вытрымаўшы пякельнага гэтага агню, Сарджэн закрычаў, не адчуваючы ўжо нічога, акрамя суцэльнаго і нясцерпнага болю ва ўсім целе, які ўсё нарастаў і нарастаў, хоць, здавалася, больш балюча чым зараз ужо і быць не магло…

А потым штосьці звалілася на Нікаля Сарджэна зверху, звалілася, ухапіла яго за кіршэнь… і ў наступны момант пякучы гэты боль, не тое, каб знік, ва ўсялякім разе, ён ужо не здаваўся такім пакутліва-пякучым…а сам Сарджэн адчуў раптам, што ляціць па паветру кудысьці ўверх…

- Ідыёт – пачуўся раптам зусім побач з Нікаля разгневаны і такі знаёмы яму жаночы голас. – Жыць надакучыла?!

Імгненна расплюшчыўшы вочы, Нікаля раптам убачыў побач з сабой… Мэры. Не разумеючы, як такое магло адбыцца і адкуль яна тут узялася, Сарджэн ускінуў галаву і ўбачыў нейкі тонкі дрот, які адыходзіў ад пояса жонкі і знікаў дзесьці ў вершалінах дрэў.

- Мэры! – шчасліва ўсміхаючыся, прашаптаў Сарджэн. – Нарэшце я знайшоў цябе!

- Дэбіл!

Рука Мэры моцна абхапіла Сарджэна за пояс і яны абодвы імкліва панесліся кудысьці амаль па самых вершалінах дрэў… і ў наступнае ж імгненне Нікаля страціў пратомнасць…

* * *

- Ды не, глупства! – сказаў Ліўскі. – Глупства ўсё гэта, Максіміліян.

Нічога на гэта не адказваючы, Холін уздыхнуў і абвёз прысутных цяжкім немігаючым позіркам. І тры прадстаўнікі Цэнтра, і Ліўскі… нікога з іх, здаецца, Холін так і не змог пераканаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x