Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як і Лэслі!

Свенсан выпрастаўся, павярнуўся да жанчыны. Яна па-ранейшаму стаяла каля дзвярэй, высока ўзняўшы галаву і глядзела на Свенсана, і ў уважлівым позірку яе было дзіўнае нагрувашчанне самых разнастайных пачуццяў.

- Ты – “дзікая кошка”? – спытаў Свенсан, нарэшце ўсё зразумеўшы. – Дакладней, ты – былая “дзікая кошка”?

Жанчына раптам адмоўна тарганула галавой.

- Я не былая! – працадзіла яна праз зубы. – Былых “дзікіх кошак” не бывае! Я прайшла абрад ачышчэння, і зараз я зноў “дзікая кошка”! Сапраўдная!

- Абрад ачышчэння? – Свенсан раптам усё зразумеў. – Дык вось чаму ты... – ён запнуўся на слове, - вось чаму мы знайшлі твайго мужа ў такім стане?

- Табе яго шкада? – раптам спытала жанчына і, не паспеў яшчэ Свенсан хоць штосьці сказаць, дадала: - Ты былы космадэсантнік, хіба не так?

- Былы! – Свенсан горка ўсміхнуўся. – Што ж, у адрозненні ад цябе, я і сапраўды былы...

- Я памятаю цябе! – прагаварыла жанчына павольна, нібыта і сапраўды штосьці ўспамінаючы. – Гэта было тры гады таму, і мы ўдзельнічалі з табой у адной і той жа аперацыі...

- Тры гады таму?!

Свенсан раптам успомніў гэтую самую аперацыю. Успомніў ён і жанчыну... праўда, ні тады, ні потым нават, ён так і не даведаўся, кім жа яна была на самой справе...

А вось зараз даведаўся...

Жанчына раптам весела рассмяялася, і Свенсан, уздрыгнуўшы, з недаўменнем на яе паглядзеў. Аказваецца. яна ўмее смяяцца... вось бы ніколі не падумаў!

- Я проста ўспомніла, як клапатліва ты адносіўся да мяне ў час той аперацыі, як аберагаў ад розных небяспек, сапраўдных і ўяўных.Цікава, кім ты мяне лічыў тады?

Не адказваючы, Свенсан проста глядзеў на яе. Божа, як ён шукаў яе потым, пасля таго, як усё было скончана... як спрабаваў хоць штосьці даведацца, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ўсе магчымыя крыніцы, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя. Але ўсё аказалася дарэмна... адзінае, што высветліў тады Свенсан:жанчыны гэтай, наогул, не існавала ў прыродзе, і ўаперацыі той яна проста не магла ўдзельнічаць ні ў якасці каго, у выніку свайго жыццёвага неіснавання...

- Ты знікла так нечакана... – прагаварыў ён нарэшце. – Куды ты знікла?

Жанчына ледзь прыкметна ўсміхнулася.

- Я не знікла! – сказала яна. – Я проста адправілася выконваць сваё асноўнае заданне. Няўжо ты не зразумеў тады, што ўсе вашыя дзеянні патрэбны былі толькі дзеля ўвядзення ў зман праціўніка? Ты што, так і не зразумеў усяго гэтага?

Свенсан толькі паціснуў плячамі. Штосьці такое ён падазраваў ужо тады, падазраваў, але так і не рашыўся спытаць потым аб гэтым хоць у каго-небудзь з кіраўніцтва. У той аперацыі загінула амаль палова ягонай каманды... ды і сам ён быў тады сур’ёзна паранены... крыўдна ведаць, што ўсе яны аказаліся простымі пешкамі ўчужой і незразумелай гульні...

- Я шукаў цябе! – сказаў нечакана нават для сябе самога Свенсан. – Доўга шукаў...

Тонкія бровы жанчыны здзіўлена прыўзняліся.

- Шукаў? – недаўменна перапытала яна. – Навошта?

Адказаць на няпростае гэтае пытанне Свенсан так і не паспеў.Гучна застагнаў Леслі і гэта ў момант вярнула Свенсана да рэчаіснасці. Ён паглядзеў на жанчыну, якая стаяла паміж ім і Лэслі і з нейкім шчымлівым болем у сэрцы зразумеў, што зараз яны ворагі! Напэўна, жанчына таксама падумала аб гэтым жа: яна неяк разам спахмурнела, вочы яе ператварыліся ў дзве вузкія шчыліны, пунцовыя прыгожыя вусны перакрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, больш падобная на грымасу.

“Мне трэба будзе забіць яе! – у адно імгненне пранеслася ў галаве Свенсана адзіная цвярозая думка. – Забіць, бо інакш яна заб’е мяне! У мяне проста няма іншага выйсця, акрамя, як паспрабаваць забіць яе! У яе, дарэчы, таксама няма зараз іншага выйсця...”

Свенсан прыняў баявую стойку, але першым нападаць не стаў. І так не шмат было ў яго шанцаў адзін на адзін адолець “дзікую кошку”... ён не хацеў памяншаць іх безразважным сваім нападам. Таму ён проста ўважліва сачыў за кожным рухам жанчыны... дакладней, проста сачыў за жанчынай, бо яна пакуль што не рухалася…

Лэслі зноў застагнаў, паспрабаваў прыўзняцца на локці, але зноў паваліўся на падлогу, гучна ўдарыўшыся аб яе ілбом.

- Дазволь мне аглядзець яго?! – у голасе Свенсана прагучалі амаль што ўмольныя ноткі. – Яму патрэбна дапамога!

Жанчына нічога не адказала, яна нават не павярнулася ў бок Лэслі, хоць той зноў упарта паспрабаваў прыўзняцца на локці левай рукі... і зноў няўдала.

- Лэслі, ты можаш устаць?! – крыкнуў Свенсан. – Як ты сябе адчуваеш?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x